падсямейства птушак сям. сініцавых. 4 роды: Anthoscopus (6 відаў, пашыраны ў Афрыцы), Auriparus (1 від, на ПдЗПаўн. Амерыкі), Cephalopyrus (1 від, у Паўд. і Паўд-Усх. Азіі) і рэмез — Remiz (1 від, 10 падвідаў, пашыраны ў Еўропе і Азіі). Аселыя і пералётныя птушкі. Жывуць па берагах вадаёмаў. На Беларусі Р. звычайны (R. pendulinus) трапляецца пераважна ў пойме р. Прыпяць, занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 11,5 см, маса да II г. Афарбоўка каштанавая, вохрыстая і шэрая. Кормяцца насякомымі, павукамі, насеннем. Гнёзды Р. звычайнага шарападобныя, падвешаныя на галінах або трыснягу. Адкладваюць 5—6, зрэдку да 10 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКСАУ́Л (Haloxylon),
род кветкавых раслін сям. лебядовых. 10 відаў. Пашыраны ў паўпустынях і пустынях Азіі. Найб. вядомыя С.: белы (H. persicum), зайсанскі (H. ammodendron) і чорны (H. aphyllum).
Кусты ці невял. дрэвы (выш. 1,5—12 м) з магутнай каранёвай сістэмай, якая часам дасягае глыб. 11 м. Жывуць 30—60 гадоў. Галінаванне вілаватае, маладыя парасткі членістыя, ломкія. Лісце ў выглядзе дробных бескаляровых лускавінак або бугаркоў (фотасінтэз адбываецца ў зялёных галінах). Кветкі двухполыя, па 4 у пазухах лускападобных прыкветнікаў. Плод — арэшак. Выкарыстоўваюцца для замацавання пяскоў і азелянення гарадоў.
Драўніна ідзе на паліва, паташ. Зімой зялёныя галінкі — корм вярблюдаў і авечак. Тэхн., дэкар., кармавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЕЦЫ́ЗМ [грэч. soloikismos ад назвы г. Солы (Soloi), грэч. калоніі ў М. Азіі, жыхары якой дрэнна гаварылі па-атычнаму],
1) у паэтыцы — няправільны моўны зварот, свядома выкарыстаны для стварэння «нізкага» стылю. Адрозніваюць віды С.: плеаназм, эналага, эліпсіс, анакалуф.
2) У лінгвістыцы — сінтакс. памылка ў дапасаванні, кіраванні, парадку слоў, ужыванні дзеепрыметных і дзеепрыслоўных зваротаў, будове складаных сказаў і інш.Напр.: «Добрае надвор’е спрыяла для правядзення ўборачных работ» (замест «Добрае надвор’е спрыяла правядзенню ўборачных работ»), «Прыйшоўшы на працу, у мяне забалела галава» (замест «Калі я прыйшоў на працу, у мяне забалела галава»). Сінтакс. памылкі часта ўзнікаюць пад уплывам мясц. гаворак абоінш. моў. Напр.: «Суседзі прыехаўшы» (замест «Суседзі прыехалі»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬВІ́НІЯ (Salvinia),
род папарацей сям. сальвініевых. 10 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках Паўд. Афрыкі і Амерыкі, часткова — ва ўмераных абласцях. На Беларусі 1 від — С. плывучая, або вадзяная папараць (S.natans), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца на Палессі ў стаячых (поймавыя азёры, старыцы) і з павольнай плынню водах, утварае зараснікі.
Адна- ці шматгадовыя дробныя водныя разнаспоравыя папараці. Сапраўдныя карані адсутнічаюць. Сцёблы галінастыя, ніткападобныя, апушаныя, даўж. да 10 см. Лісце па 3 у кальчаках, 2 з іх зялёныя, суцэльныя, плаваюць на паверхні, 3-і — спараносны — апушчаны ў ваду, буры, рассечаны на ніткападобныя долі і нагадвае карані. Дэкар. (акварыумныя) расліны, выкарыстоўваюцца як прыродныя фільтры, у рыбаводстве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛЬДА (ад італьян. saldo разлік, рэшткі),
рознасць паміж грашовымі паступленнямі і расходамі за пэўны перыяд. У бухгалтарскім уліку С. — рознасць паміж сумамі па дэбету і крэдыту рахункаў. Дэбетовае С. (дэбет большы за крэдыт) паказвае велічыню рэшткаў гасп. сродкаў, крэдытавае (крэдыт большы за дэбет) — стан крыніц гасп. сродкаў. У бухгалтарскім балансе рахункі з дэбетовым С. складаюць актыў, з крэдытавым — пасіў. У міжнар. гандлі С. — рознасць паміж сумай экспарту і імпартуабо сумай патрабаванняў і абавязацельстваў. У гандл. балансе станоўчае С. — перавышэнне экспарту над імпартам, адмоўнае — перавышэнне імпарту. У плацежным балансе станоўчае С. — перавышэнне агульнай сумы паступленняў краіны над яе плацяжамі інш. краінам, адмоўнае — перавышэнне плацяжоў краіны над яе паступленнямі з інш. краін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІТА́РНЫ НАГЛЯ́Д,
сістэма пастаяннага назірання за выкананнем прадпрыемствамі, установамі, асобамі сан. норм і правіл; асн. функцыя санітарна-эпідэміялагічнай службы, накіраваная на прафілактыку захворванняў. Адрозніваюць С.н. папераджальны і бягучы. Папераджальны ўключае папярэднюю гігіенічную ацэнку норм праектавання, стандартаў, тэхн. умоў, новых рэчываў і вырабаў, планіроўкі і забудовы нас. пунктаў і інш.; бягучы С.н. — рэгулярны планавы кантроль за аб’ектамі камунальнай гаспадаркі, прамысл. прадпрыемствамі, аб’ектамі харчавання, дзіцячымі дашкольнымі, школьнымі і інш. ўстановамі, крыніцамі радыеактыўных рэчываў і інш.Гал. яго мэта — распрацоўка прапаноў і мерапрыемстваў па ліквідацыі або прадухіленні забруджвання глебы, вадаёмаў, атм. паветра, аздараўленні ўмоў працы, быту і адпачынку насельніцтва. Праводзяць С.н. сан.-гігіенічныя і бактэрыял. лабараторыі.
Літ.:
Социальная гигиена (медицина) и организация здравоохранения. Казань, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРАЛЕГНІЯ́ЛЬНЫЯ (Sapralegniales),
парадак грыбоў ааміцэтаў. Больш за 10 родаў і больш за 100 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 17 відаў з 6 родаў. Найб. вядомыя роды афанаміцэс, ахлія, сапралегнія. Трапляюцца пераважна ў прэсных вадаёмах. Прымітыўныя віды — унутрыклетачныя паразіты водарасцей, водных грыбоў, рыб, жаб, ікры, планктонных арганізмаў; больш арганізаваныя — сапратрофы на трупах водных жывёл і субстратах расліннага паходжання.
Вегетатыўнае цела — талом (клетка) або несептаваны аднаклетачны міцэлій, які мае 2 віды гіфаў. Тонкія галінастыя (рызоідныя) гіфы прарастаюць у субстрат, тоўстыя растуць свабодна і нясуць органы бясполага і палавога размнажэння — зааспарангіі, аагоніі і антэрыдыі. Зааспоры двухжгуцікавыя. Вынік палавога працэсу — ааспора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАБО́ДА МАНІФЕСТА́ЦЫЙ,
магчымасць праводзіць дэманстрацыі, мітынгі, сходы, вулічныя шэсці і пікетаванне; адна з асноўных канстытуцыйных паліт. свабод грамадзян. С.м., якія не парушаюць правапарадак і правы інш. грамадзян, гарантуецца дзяржавай. У дэмакр. краінах аб маніфестацыях, апрача простых пікетаў, звычайна загадзя паведамляюць. Улады могуць забараніць маніфестацыі ў месцах, якія маюць важнае значэнне для нармальнага функцыянавання гар. транспарту. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб С.м. — Канстытуцыя (арт. 35) і Закон «Аб сходах, мітынгах, вулічных шэсцях, дэманстрацыях і пікетаванні» ад 30.12.1997. Забараняецца правядзенне маніфестацый, калі іх мэтай з’яўляецца гвалтоўная змена канстытуцыйнага ладу ці прапаганда вайны, сац., нац., рэліг.або расавай варожасці. Мясц. выканаўчыя і распарадчыя органы могуць дадаткова рэгламентаваць парадак правядзення маніфестацый з улікам мясц. умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛОКУЛЬТУ́РАраслін,
вырошчванне раслін пры штучным асвятленні. Выкарыстоўваецца ў цяплічных гаспадарках для атрымання ранняй расады, зімовага вырошчвання агародніны, у аранжарэях для зімовай выганкі дэкар. раслін, у фітатронах з навук. мэтамі. У якасці крыніцы святла выкарыстоўваюць лямпы дастатковай магутнасці, выпраменьванне якіх сканцэнтравана ў фізіял.ч. спектра (даўж. хвалі 400—710 мкм), пры невял. колькасці інфрачырв. і адсутнасці шкодных для раслін кароткахвалевых ультрафіялетавых прамянёў. Найб. эфектыўныя аранжава-чырв. прамяні (выклікаюць інтэнсіўны фотасінтэз), таму крыніцы святла, багатыя імі, выкарыстоўваюцца для паскарэння цвіцення, атрымання ранняга ўраджаю насення і пладоў. Сіне-фіялетавыя прамяні затрымліваюць развіццё раслін, іх выкарыстоўваюць пры неабходнасці затрымаць цвіценне або атрымаць ураджай лісця (напр., у салаты) ці караняплодаў (напр., у радысу радыску*).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕТКАКРЫ́ЛЫЯ (Neuroptera, або Planipennia),
атрад насякомых. Каля 5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Вядомы з пермскага перыяду. На Беларусі найб. адзначаюцца прадстаўнікі сям.залатавочак і мурашыных ільвоў.
Даўж. цела 1—3 см, размах крылаў да 12 см. Цела тонкае, светла-зялёнае, чорнае і інш. Крылаў 2 пары, звычайна аднолькавых, празрыстых сеткавых (адсюль назва). Ротавы апарат грызучага тыпу. Ногі тонкія, хадзільныя, з 5-членікавымі лапкамі, у некат. відаў пярэднія — капальныя. Развіццё з поўным ператварэннем. У лічынак сківіцы ўтвараюць смактальныя трубкі. Многім з іх уласціва пазакішачнае страваванне (у цела ахвяры ўводзяць стрававальныя ферменты, потым высмоктваюць ператраўленую ежу). Карысныя: кормяцца тлёй, какцыдамі і інш. насякомымі, шкоднымі для сельскай і лясной гаспадарак.