ВАСКАБО́ЕЎ (Аляксандр Іванавіч) (н. 30.9.1944, в. Шашкі Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны-біяхімік. Д-рбіял.н. (1983), праф. (1986). Скончыў БДУ (1968). З 1972 у Ін-це біяхіміі АН Беларусі, з 1986 у Гродзенскім ун-це імя Я.Купалы. Навук. працы па вывучэнні ферментаў біясінтэзу, кокарбаксілазы, па імабілізацыі мікраарганізмаў, якія ўдзельнічаюць у сінтэзе лізіну, па вывучэнні біяапрацоўкі поліамідных валокнаў мікраарганізмамі.
Тв.:
Биосинтез, деградация и транспорт фосфорных эфиров тиамина. Мн., 1987 (разам з І.П.Чарнікевічам);
Малы практыкум па фізіялогіі і біяхіміі раслін. Гродна, 1994 (разам з В.М.Туманавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСКАБО́ЙНІКАЎ (Васіль Міхайлавіч) (н. 9.8.1923, г. Лебядзін Харкаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1967), праф. (1968). Скончыў Харкаўскі вет.Ін-т (1948). З 1955 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (у 1968—73 прарэктар). Навук. працы па пытаннях барацьбы з ялавасцю і бясплоднасцю, укараненні ў практыку жывёлагадоўлі штучнага асемянення. Распрацаваў метады дыягностыкі і лячэння гінекалагічных хвароб с.-г. жывёл, даследаваў пытанні фізіялогіі і паталогіі родаў.
Тв.:
Борьба с яловостью коров. Мн., 1976 (разам з К.Дз.Валюшкіным, А.С.Церашэнкавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ХРУШАЎ (Валянцін Аляксандравіч) (н. 28.2.1919, в. Выстаўка Спірыдонаўская Вілягодскага р-на Архангельскай вобл., Расія),
бел. геолаг. Д-ргеал.н. (1964), праф. (1971). Скончыў Свярдлоўскі горны ін-т (1943). Працаваў у Сібірскім аддз. Расійскай АН. З 1978 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па мінералогіі, петраграфіі і геахіміі горных парод і радовішч карысных выкапняў Урала і Сярэдняй Азіі, Зах. і Усх. Сібіры, Беларусі. Упершыню вылучыў скарнава-рудную фармацыю як самаст. генетычны тып залатарудных радовішч. Сааўтар адкрыцця новага мінералу — шабыніту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІЧКЕ́ВІЧ (Фелікс Юльянавіч) (н. 4.1.1942, в. Завідаўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. палеабатанік. Д-рбіял.н. (1982). Скончыў Ленінградскі пед.ін-т імя А.І.Герцэна (1969). З 1972 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. Навук. працы па палеакарпалогіі, стратыграфіі і палеаграфіі антрапагену, эвалюцыйнай марфалогіі, гісторыі познакайназойскай флоры.
Тв.:
Антропогеновые семенные флоры Белоруссии и смежных областей. Мн., 1973;
Плейстоценовые флоры ледниковых областей Восточно-Европейской равнины. Мн., 1982;
Позднеплиоценовая флора Дворца на Днепре. Мн., 1990;
Березовский страторайон плейстоцена Беларуси. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́НЦЕР, жак,
традыцыйная рыбалоўная снасць. Вядомая бел., рус. і інш.слав. народам. Венцер — сеткавы мяшок (куль) на абручах з адной або дзвюма перагародкамі (горламі) унутры. Рыба заплывала ў куль праз адтуліну ў горле. Да мяшка пры ўваходзе прывязвалі адно (аднакрылы венцер) ці два (двухкрылы венцер) сеткавыя крылы (нацягнутыя па вертыкалі на драўляныя планкі), што перагароджвалі шлях рыбе і накіроўвалі яе ў куль. У глухім канцы куль сцягваўся шнурком. Венцер устанаўліваўся ў вадаёме пры дапамозе калкоў. Аднакрылымі венцерамі лавілі рыбу пераважна ў азёрах, двухкрылымі — па цячэнні.
навукова-тэарэтычны часопіс. Выдаецца з 1969 у Мінску ў 4 серыях: 1-я — фізіка, матэматыка, інфарматыка; 2-я — хімія, біялогія, геаграфія; 3-я — гісторыя, філасофія, паліталогія, сацыялогія, эканоміка, права; 4-я — філалогія, журналістыка, педагогіка, псіхалогія. Перыядычнасць серый 3 разы на год. Асвятляе дасягненні бел. вучоных у розных галінах Навук. вынікі іх сумесных даследаванняў з вучонымі інш. краін. Публікуе крытыка-бібліягр. агляды і рэцэнзіі, інфармацыю пра навук. жыццё ф-таў БДУ, навук. канферэнцыі і дыскусіі, абарону канд. і доктарскіх дысертацый і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫХО́ЎСКІ (Бярнард Эмануілавіч) (12.9.1901, г. Бабруйск — 19.4.1980),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1941), праф. (1929). Скончыў БДУ (1923). У 1929—53 праф.БДУ. Даследаваў праблемы дыялект. і гіст. матэрыялізму, гісторыі зах.-еўрап. і сучаснай замежнай філасофіі. За ўдзел у стварэнні «Гісторыі філасофіі» (1941—43) Дзярж. прэмія СССР 1944.
Тв.:
Нарыс філасофіі дыялектычнага матэрыялізму. Мн., 1930;
латышскі пісьменнік. Засл. дз. культуры Латвіі (1982). У 1967—69 вучыўся на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў у Маскве. Друкуецца з 1964. Прадстаўнік псіхал. рамана. Духоўны свет чалавека, узаемаадносіны асобы і грамадства даследуе ў раманах «Следчы» (1967), «Клетка» (1972), «Голас таго, хто кліча» 91973), «Карані» (1982), «Людзі ў лодках» (1987). На бел. мову творы Б. перакладалі В.Сёмуха (у зб. «Сучасныя латышскія апавяданні», 1978), В.Рабкевіч (у зб. «Песня Даўгавы», 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЕ́ЦКІ (Аляксей Віктаравіч) (1841, г. Кірылаў Валагодскай вобл., Расія — 1907),
дзеяч асветы, гісторык. Скончыў С.-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1865). З 1879 у Віленскай навуч. акрузе: настаўнік рус. мовы, дырэктар Полацкай настаўніцкай семінарыі, нам. папячыцеля акругі. Аўтар кніг і артыкулаў па пытаннях педагогікі і нар. асветы. Вывучаў асновы арганізацыі вучобы ў навук. установах піяраў, езуітаў і інш. манаскіх ордэнаў на Беларусі, аналізаваў дзейнасць школ Віцебскай і Магілёўскай губ. у канцы 18 — пач. 19 ст. Стаяў на вялікадзярж. пазіцыях, не прызнаваў самастойнасці бел. нацыі і яе культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАДЗЬКО́ (Леанід Вікенцьевіч) (2.1.1928, в. Баравое Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 29.9.1978),
бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1977, чл.-кар. 1969), д-р фізіка-матэм. н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1953). З 1956 у БДУ (з 1966 прарэктар па навук. рабоце). Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Распрацаваў пытанні расшыфроўкі і інтэрпрэтацыі спектраў уранілавых злучэнняў, прапанаваў метад стат. рэгістрацыі кінетыкі люмінесцэнцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1974.
Тв.:
Ураниловые соединения. Мн., 1981 (разам з А.І.Камяком, Дз.С.Умрэйкам).