ПАНЦЯЛЕ́ЕЎ (Л.) (сапр. Ерамееў Аляксей Іванавіч; 22.8.1908, С.-Пецярбург — 8.7.1987),
рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1924. Першая кніга — «Рэспубліка Шкід» (1927, з Р.Бялых; аднайм. фільм, 1967) пра школу для беспрытульнікаў імя Ф.М.Дастаеўскага, у якой П. выхоўваўся. Кнігі «У абложаным горадзе» (1964) і «Студзень 1944» (1965) пра гераічную абарону Ленінграда ў Вял. Айч. вайну. Аўтар аўтабіягр. аповесці «Лёнька Панцялееў» (1939, новы варыянт 1952), кн. для бацькоў «Hama Маша» (1966), вершаў, казак, апавяданняў для дзяцей і юнацтва, нарысаў, літ. успамінаў і інш. Яго творы адметныя тонкім веданнем і ўмелым паказам псіхалогіі падлетка, займальным сюжэтам, гумарам, лірызмам; многія з іх экранізіраваны экранізаваны. На бел. мову асобныя творы П. пераклаў С.Міхальчук.
Тв.:
Собр. соч. Т. 1—4. Л., 1983—85;
Верую...: Последние повести. Л., 1991;
Бел. пер. — Слова гонару: Апавяданні. Мн., 1978.
Літ.:
Сарнов Б. Л.Пантелеев. М., 1959;
Путилова Е. Л.Пантелеев. Л., 1969.
т. 12, с. 56
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)