старажытнагрэчаскі поліс у даліне р. Эўрот (вобл.Лаканія), у 6—1 ст. да н.э. — дзяржава ў паўд. частцы п-ва Пелапанес. Да 13 ст. да н.э. на тэр. С. знаходзіліся мікенскія паселішчы. Паводле паэмы «Іліяда» С. была адной з 12 ахейскіх абшчын Лаканіі, якімі валодаў цар Менелай. У час уварвання дарыйцаў (каля 12 ст. да н.э.) мікенскія гарады, у т. л. і С., разбураны. Новая, дарыйская, С. ўзнікла ў 10—9 ст. да н.э., верагодна, у выніку зліцця (сінайкізму) ахейскай і дарыйскай абшчын. С. належала да аграрных полісаў — паселішчаў без гарадскіх муроў. Уся зямля была падзелена на 9—10 тыс. клераў (надзелаў) і перадавалася ў спадчыннае карыстанне сем’ям спартыятаў (паўнапраўных грамадзян). Зямлю апрацоўвалі бяспраўныя ілоты. Гандлем і рамяством у С. займаліся перыэкі (асабіста свабодныя, але пазбаўленыя паліт. правоў).
Спартыяты займаліся толькі ваен. справай, выхоўвалі дзяцей ва ўмовах суровага быту і жорсткай ваен. дысцыпліны (гл.Спартанскае выхаванне). Выезд па-за межы С. быў магчымы толькі па спец. дазволе. На чале дзяржавы стаялі 2 цары, уладу якіх абмяжоўвалі герусія (рада старэйшын) і калегія эфораў (выбіраліся штогод на нар. сходзе — апэле). У грэч. каланізацыі С. практычна не ўдзельнічала. У 8—6 ст. да н.э. пасля працяглай барацьбы С. захапіла суседнія вобласці Месенію і Кінурыю. У выніку барацьбы з Аргасам, Тэгеяй і інш. полісамі ў 2-й пал. 6 ст. да н.э.
С. ўзначаліла Пелапанескі саюз. У пачатку грэка-персідскіх войнаў 500—449 да н.э. яна фармальна стаяла на чале абарончага саюза грэч. дзяржаў, але паступова выйшла з вайны. Пасля перамогі ў Пелапанескай вайне 431—404 да н.э. С. дамаглася гегемоніі над усёй Грэцыяй. Падтрымка алігархічных рэжымаў, умяшанне ва ўнутр. справы грэч. полісаў прывялі да Карынфскай вайны 395—387 да н.э. У вайне з Фівамі і іх саюзнікамі С. была пераможана і страціла Месенію. У 362 да н.э. Пелапанескі саюз распаўся. Спробы цароў Агіса IV і Клеамена III у 3 ст. да н.э. правесці сац. рэформы і аднавіць магутнасць С. скончыліся беспаспяхова. У 146 да н.э. С. трапіла пад уладу Рыма, з 27 да н.э. ў складзе рым. правінцыі Ахая. У 395 н.э. разбурана готамі.
Літ.:
Андреев Ю.В. Спарта как тип полиса // Античная Греция: Пробл. развития полиса. М., 1983. Т. 1;
Корзун М.С. Гісторыя старажытнай Грэцыі. Мн., 1999;
Печатнова Л.Г. История Спарты: (Период архаики и классики). СПб., 2001.
А.Г.Зельскі.
Да арт.Спарта. Спартанскі гапліт у 500 да н.э. Рэканструкцыя.Да арт.Спарта. Бронзавая статуэтка спартанскага воіна. Канец 6 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУД,
орган дзяржавы, які ажыццяўляе правасуддзе шляхам разгляду і вырашэння ва ўстаноўленым законам працэсуальным парадку крымін., грамадз., адм. і інш. катэгорый спраў. С. падзяляюцца на звычайныя і надзвычайныя (стварэнне апошніх забараняецца амаль усімі сучаснымі канстытуцыямі). Звычайныя падзяляюцца на С. агульнай кампетэнцыі і спецыялізаваныя: ваенныя, арбітражныя (гандлёвыя, гаспадарчыя), мытныя, падатковыя (фінансавыя), па прац. спрэчках і г.д. Асобымі разнастайнасцямі С. з’яўляюцца канстытуцыйны суд і адміністрацыйныя С. У некат. краінах існуюць таксама рэлігійныя С. (напр., С. шарыяту ў мусульм. дзяржавах) і С. звычаёвага права (напр., племянныя С. у шэрагу краін Афрыкі і Акіяніі). У дзяржавах з федэратыўным ладам С. падзяляюцца на федэральныя і С. суб’ектаў федэрацыі. С. падзяляюцца таксама па інстанцыях: С. першай інстанцыі, апеляцыйны, касацыйны і наглядны; па тэр. узроўні: напр., раённыя (гарадскія), акруговыя, абласныя, краявыя і вярхоўныя.
С. узнік разам з дзяржавай, але ў самаст. орган вылучыўся ў працэсе развіцця дзярж. механізму і стварэння дзярж. апарата. У дадзярж. грамадстве канфлікты і спрэчкі вырашаліся старэйшынамі або кіраўнікамі плямён, сходамі, радамі, калегіямі. Існавалі звычаі пазасудовага разгляду канфліктаў (крывавая помста, прынцып таліёна і да т.п.). Цэнтралізацыя суд. сістэмы і ўзмацненне ролі дзяржавы ў дзейнасці С. звязаны з агульным працэсам умацавання цэнтр. улады.
Суд. сістэма Рэспублікі Беларусь уключае С. агульныя [Вярх. суд, абласныя і прыраўнаваны да іх Мінскі гарадскі, раённыя (гарадскія), а таксама ваен. С.], гаспадарчыя (Вышэйшы гасп. суд, гасп. С. абласцей і прыраўнаваныя да іх С., гасп. С. гарадоў і раёнаў) і інш. У сістэме агульных і гасп. С. могуць утварацца спецыялізаваныя С.: па справах непаўналетніх, сямейных справах, адм., зямельныя, падатковыя.
На тэр. Беларусі С. вядомы з даўніх часоў. Найб. старажытны — копны суд, які праіснаваў да сярэдзіны 18 ст. Самым высокім суд. органам быў велікакняжацкі суд. У 15—17 ст. дзейнічалі агульныя С. для ўсяго насельніцтва і С. для шляхты (замкавы суд, земскі суд і інш.). У гарадах дзейнічалі войтаўска-лаўніцкія суды. У 1581 створаны Трыбунал Вялікага княства Літоўскага, на якім разглядаліся апеляцыйныя скаргі на рашэнні ніжэйстаячых С. і найб. важныя справы. Пасля далучэння да Рас. імперыі на тэр. Беларусі пэўны час дзейнічалі яе С., але паступовасуд. сістэма збліжалася з той, што існавала ў Расіі. Пасля адмены ў 1840 дзеяння Статута ВКЛ 1588 на Беларусі пачалі кіравацца агульнарасійскім заканадаўствам і судаводствам. Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь аднесены да органаў дзярж. кантролю і нагляду. Па сваёй сутнасці гэта орган суд. улады, які ажыццяўляе канстытуцыйнае правасуддзе. Гл. таксама Суддзя, Судаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДА́Н (ад араб. Білад ас-судан — краіна чорных),
прыродная вобласць у Афрыцы ад паўд. межаў Сахары да прыэкватарыяльных раёнаў (4—8°паўн. ш.) і ад Атлантычнага ак. да Эфіопскага нагор’я. Працягласць з Пн на Пд больш за 1 тыс.км, з З на У каля 5,5 тыс.км; пл. каля 5 млн.км².
Размешчана ў межах Афрыканскай платформы. Яе сінеклізам адпавядаюць упадзіны сярэдняга цячэння рэк Нігер, Белы Ніл, катлавіна воз. Чад, запоўненыя антрапагенавымі пясчана-гліністымі адкладамі. Пераважаюць выш. 200—500 м. На З прыбярэжная нізіна Сенегамбіі — апушчаная прыатлантычная ч. платформы (200 м ніжэй узр. м.). Узвышаныя ўчасткі адпавядаюць антэклізам — крышт. плато Джос, Дарфур і часткова перакрытае асадкавай тоўшчай Кардафан з астраўнымі гарамі. Стараж. вулканічныя конусы ў Сенегале і Дарфуры звязаны з неагенавымі разломамі (г. Мара — 3088 м, найб.выш. ў С.). Пашыраны рачныя даліны, сухія і паўсухія рэчышчы часовых вадацёкаў, азёрныя ўпадзіны. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Летам значны ўплыў паўд.-зах. экватарыяльнага мусону, зімой — паўн.-ўсх. гарачага і сухога пасату. Колькасць ападкаў ад 100 на Пн да 2000 мм на Пд за год, вільготны сезон 2—10 мес. На Пд т. зв. зенітальныя дажджы. Сярэднегадавыя т-ры на З 23—24 °C, на У 26—29 °C. Найб. рэкі Ніл з Собатам, Нігер, Сенегал, Гамбія, Шары, Бенуэ, Бахр-эль-Газаль, Белая і Чорная Вольта. У бас.р. Нігер і Бахрэль-Газаль шмат невял. азёр. Найб. ў С. воз.Чад (пл. мяняецца і паступова скарачаецца). З Пн на Пд ярка выражана шыротная занальнасць змены ландшафтаў ад трапічных пустынь Сахары, праз паўпустыні і саванны да гілеяў экватарыяльнай Афрыкі. На Пн паўпустыня і сухая саванна, дзе пераважае калючкава-дрэвавая фармацыя. Кусты акацыі выш. 1—5 м. Большую ч. С. займае тыповая саванна са злакавым покрывам (віды барадачу, выш. 1—1,5 м). Трапляюцца асобныя або групы дрэў (парасонавыя акацыі, пальмы дум і веерная, баабабы, малачаі). На Пд высакатраўная саванна і лесасаванна. Лясныя масівы з густым падлескам прымеркаваны да далін рэк (галерэйныя лясы) і катлавін. Глебы пераважна чырв. фералітныя, алферытныя, чырв.-бурыя, чырв.-карычневыя. Жывёльны свет належыць да Эфіопскай вобласці: антылопы, жырафы, слон, леў, бегемот і інш.; з птушак — страусы, балотны бусел, дрофы і інш. Зона саваннаў — тэр. актыўнага стараж. земляробчага асваення і жывёлагадоўлі. С.-г. дзейнасць прывяла да ўзмацнення працэсаў апустыньвання. На тэр. С. поўнасцю або часткова знаходзяцца дзяржавы: Сенегал, Гамбія, Гвінея—Бісау, Гвінея, Малі, Кот-д’Івуар, Буркіна-Фасо, Гана, Tora, Бенін, Нігер, Нігерыя, Камерун, Чад, Цэнтральнаафр. Рэспубліка, Судан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАДЫ́ЦЫЯ І НАВА́ТАРСТВА,
супрацьлеглыя і адначасова ўзаемадапаўняльныя тэндэнцыі ў развіцці маст. творчасці і культуры наогул. Традыцыя (ад лац. traditio перадача, паданне) у шырокім сэнсе — культ. спадчына народаў, сусв. і рэгіянальных цывілізацый, якія актуалізуюцца ў кантэксце сучаснасці, служаць асновай для развіцця нац. культуры і надаюць ёй цэласнасць і самабытнасць; У культуралогіі традыцыя — сукупнасць архетыпаў аўтэнтычнай нац. культуры, выяўленых у міфалогіі, рэлігіі, абрадах, фальклоры і інш., якія выступаюць у якасці ўзораў, норм паводзін і маральных імператываў. Наватарства (ад лац. novator абнавіцель, вынаходнік) характарызуе адкрытасць культуры для канструктыўных навацый і міжнац. культ. ўзаемадзеяння, змену яе парадыгмаў і сэнсавых значэнняў. Пераемнасць у развіцці культуры адбываецца праз дыялектычна супярэчлівае адзінства і ўзаемапераходы Т. і н. Канструктыўныя навацыі актуалізуюць традыцыю, уключаюць яе ў дынаміку сучаснага творча-культ. працэсу і паступова самі набываюць статус традыцыі. Суадносіны паміж Т. і н. — велічыня пераменная, неаднолькавая на розных этапах развіцця грамадства. Першую універсальную традыцыю маст. культуры стварыла ант. цывілізацыя. Сярэдневяковая культура, арыентаваная на сакральныя каштоўнасці, выступала ў якасці антытэзы да ант. традыцыі, але разам з тым дапасавала да хрысц. ідэалогіі развітыя формы ант. філасофіі, навукі, выяўл. мастацтва. Гэты «селекцыйны» працэс адмаўлення ўстарэлых форм традыцыі і трансфармацыі яе лепшых дасягненняў працягваўся ў эпоху Адраджэння, новага часу, рэалізаваўся ў культ. творчасці 20—пач. 21 ст.
Архетыпы бел.культ. традыцыі сфарміраваліся на стыку шматвяковай нар. культуры і хрысц. цывілізацыі. Эпоха гуманіст. Адраджэння здолела сінтэзаваць ант. рэалізм і эстэтызм з напружанай хрысц. духоўнасцю (Ф.Скарына, М.Гусоўскі, М.Сматрыцкі, гатычны і рэнесансавы стылі ў архітэктуры і выяўл. мастацтве). Барока як стыль эпохі выступіла ў якасці антытэзы да эпігонскай стылізацыі ў мастацтве і адначасова дапасавала да новага культ. кантэксту папярэднія адкрыцці ў галінах эстэтыкі, красамоўства, тэатр. і выяўл. мастацтва, стварыла бел. варыянт еўрап. мураванай архітэктуры, самабытны стыль драўлянага дойлідства 17—18 ст. Нарматыўная эстэтыка класіцызму вярнулася да ант. і рэнесансавых традыцый; сінтэз класічных і барочных традыцый выявіўся ў л-ры (М.К.Сарбеўскі, Сімяон Полацкі), выяўл. і тэатр. мастацтве. Станаўленне новай бел. л-ры ў 19 ст., развіццё інш. відаў прафес. мастацтва на Беларусі ў 20 ст. адбываліся на аснове нац. традыцый і наватарскіх адкрыццяў польскай, рус. і агульнаеўрап. маст. культуры.
Літ.:
Бушмин А.С. Преемственность в развитии литературы. 2 изд. Л., 1978;
Ладыгина А.Б., Гринин В.В. О преемственности в искусстве. М., 1982;
Степанцевич К.И. Новые тенденции в развитии белорусского музыкального искусства: (Конец 1950-х — первая половина 1970-х гг.). Мн., 1981;
На грани тысячелетий: Судьба традиций в искусстве XX в.: [Сб. ст.]. М., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБАЗВА́РАЧНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
выраб метал., пераважна стальных, труб метадам зваркі ліста або паласы. Вырабляюць трубы дыяметрам ад 6 мм да 2 мфармоўкай (згінаннем ліста ці паласы ў трубу) і наступнай зваркай шва. Паводле размяшчэння зварнога шва адрозніваюць зварку падоўжную і спіральную. Зварныя трубы ў параўнанні з бясшвовымі маюць меншую таўшчыню сценкі. а трываласць шва не меншую, чым самога металу. Усе тэхнал. аперацыі робяцца на спец. агрэгатах — трубазварачных станах. Паводле спосабу фармоўкі яны бываюць бесперапынныя (фармоўка адбываецца паступова, па меры падоўжнага руху паласы) і перыядычныя (ліст згінаецца ў трубу на ўсю даўжыню адразу). Для зваркі існуюць станы пячной зваркі, зваркі токамі высокай частаты, кантактнай зваркі супраціўленнем, дугавой зваркі пад слоем флюсу ці ў асяроддзі ахоўных газаў. Пры пячной зварцы нагрэтую ў печы да 1300—1330 °C паласу згінаюць у роліках прафілёвачнага стана ў трубу ці працягваюць праз спец. прыстасаванне (лейку) і адначасова зварваюць краі ўпрытык ці (радзей) у нахлёст. Выкарыстоўваецца для вытв-сці вода- і газаправодных труб дыяметрам 10—114 мм з падоўжным швом. Пры вырабе труб дыяметрам менш за 100 мм да трубазварачнага стану далучаецца рэдукцыйны стан, які павялічвае хуткасць выхаду трубы за кошт памяншэння яе дыяметра і таўшчыні сценак. На сучасных станах хуткасць выхаду пры дыяметры 10 мм складае 24 м/мін. Пры вырабе труб дыяметрам да 500 мм з падоўжным ці спіральным швом пашыраны станы, дзе зварка ажыццяўляецца ціскам з нагрэвам краёў, якія зварваюцца токамі павышанай і высокай частаты. На трубазварачным стане з дугавой зваркай вырабляюць трубы ад 500 да 1600 мм і больш.
На Беларусі наладжана вытв-сць стальных электразварных труб квадратнага, прамавугольнага і круглага сячэння. У 2001 Магілёўскі металургічны завод вырабляў стальныя профільныя трубы 22 мадыфікацый (ад 20 × 20 мм да 80 × 60 мм з таўшчынёй сценак 1,2—4 мм), прамашвовыя круглага сячэння — 18 мадыфікацый (дыяметр ад 16 да 89 мм), стальныя вода- і газаправодныя — 8 мадыфікацый (дыяметр ад 15 да 80 мм); Маладзечанскі завод металаканструкцый — профільныя 18 мадыфікацый (ад 50 × 50 мм да 220 × 120 мм з таўшчынёй сценак ад 2 да 8 мм) і круглага сячэння 8 мадыфікацый (дыяметр ад 76 мм да 219 мм); Баранавіцкае прадпрыемства «Аграбудмаш» — стальныя прамашвовыя круглага сячэння 3 мадыфікацый (дыяметр 26, 34 і 42 мм з таўшчынёй сценак да 2,5 мм) і прамавугольныя (30 × 20 мм).
маладзёжная грамадска-паліт.арг-цыя ў Расіі і СССР у 1918—91. Створаны на I Усерас. з’ездзе саюзаў рабочай і сял. моладзі 29.10.1918 як Рас.камуніст. саюз моладзі (РКСМ, у яго склад увайшлі і камуніст. маладзёжныя арг-цыі Беларусі). З 1924 — Рас. Ленінскі камуніст. саюз моладзі, з 1926 — ВЛКСМ. Дзейнічаў пад кантролем Камуніст. партыі як яе памочнік і рэзерв. Статут ВЛКСМ патрабаваў ад камсамольцаў змагацца за ажыццяўленне рашэнняў партыі і сав. ўрада. Асн.ідэалаг. задачай камсамола абвяшчалася выхаванне моладзі на ідэях марксізму-ленінізму, выпрацоўка і ўмацаванне ў яе класавага падыходу да ўсіх з’яў жыцця, падрыхтоўка стойкіх, высокаадукаваных, працавітых сав. патрыётаў. У камсамол прымаліся юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 28 гадоў. Першапачатковая жорсткая ідэалаг. патрабавальнасць да ўступаючых паступова паслаблена. У 1970—80-я г. членствам у ВЛКСМ, якое стала ў значнай ступені фармальным, была ахоплена амаль уся моладзь СССР (каля 42 млн.чал. у 1985). Арганізац. структура ВЛКСМ будавалася паводле прынцыпу дэмакр. цэнтралізму. Яе аснову складалі пярвічныя арг-цыі, якія ствараліся на прамысл. і с.-г. прадпрыемствах, у навуч. установах, часцях арміі, флоту і г.д. Вышэйшым органам пярвічнай арг-цыі з’яўляўся агульны сход членаў. Сход выбіраў к-т камсамола, які кіраваў справамі арг-цыі паміж сходамі. Аналагічна будаваліся і вышэйстаячыя камсамольскія арг-цыі — раённыя, гарадскія, абласныя, рэсп. і інш. Вышэйшым органам ВЛКСМ з’яўляўся з’езд ВЛКСМ (адбыліся 22 з’езды), які выбіраў для кіраўніцтва паміж з’ездамі ЦКВЛКСМ на чале з 1-м сакратаром. Цэнтр. органы друку ВЛКСМ — газ.«Комсомольская правда» і час. «Молодой коммунист». Састаўнымі часткамі ВЛКСМ былі рэсп. камсамольскія арг-цыі саюзных рэспублік СССР (акрамя Расіі), у т. л.Камуністычны саюз моладзі Беларусі. Камсамол кіраваў Усесаюзнай піянерскай арг-цыяй імя Леніна (гл. ў арт.Піянерскія арганізацыі), быў шэфам сав.ВМФ. Пад яго кіраўніцтвам сав. моладзь удзельнічала ў грамадз. вайне, індустрыялізацыі краіны і калектывізацыі сельскай гаспадаркі, у культ. рэвалюцыі, Вял.Айч. вайне і пасляваен. аднаўленні гаспадаркі, здзяйсненні буйнамаштабных гасп. праектаў 1950—80-х г. З пачаткам перабудовы ў СССР у ВЛКСМ разгарнуўся працэс дэмакратызацыі ўнутрысаюзнага жыцця. Аднак агульны сістэмны крызіс афіц. ідэалогіі і дзярж. сістэмы СССР у канцы 1980 — пач. 1990-х г. прадрашыў і лёс ВЛКСМ, які пачалі пакідаць асобныя рэсп. камсамольскія арг-цыі. XXII надзвычайны з’езд ВЛКСМ (вер. 1991) палічыў вычарпанай паліт. ролю ВЛКСМ як федэрацыі камуніст. саюзаў моладзі і абвясціў аб яго самароспуску.
Літ.:
Славный путь Ленинского комсомола: История ВЛКСМ. 2 изд. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРМЕ́НТЫ (ад лац. fermentum браджэнне, закваска), энзімы,
біялагічныя каталізатары бялковага паходжання, якія паскараюць (у 108—1020 разоў) хім. рэакцыі ў жывых арганізмах за кошт зніжэння энергіі іх актывацыі. Прысутнічаюць у жывых клетках. Маюць вял. значэнне ў абмене рэчываў і інш. з’явах. Першы Ф. (амілаза) вылучылі франц. хімікі А.Паен. і Ж.Пірсо (1833). Вядома больш за 2 тыс. Ф. (простыя і складаныя бялкі). Простыя пабудаваны з поліпептыдных ланцугоў (напр., пепсін, трыпсін), складаныя (іх большасць) маюць бялковую частку (апафермент) і небялковы кампанент (кафермент). Большасць Ф. функцыянуюць унутры клетак, некат. пазаклетачна (у прасвеце стрававальнага тракту, плазме крыві і інш.).
Паводле класіфікацыі Ф. маюць. шыфр з 4 лічбаў (клас, падклас, падпадклас. парадкавы нумар). Вылучаюць 6 класаў Ф.: аксідарэдуктазы, трансферазы, гідралазы, ліязы, ізамеразы. лігазы. Існуюць 2 наменклатуры Ф.: сістэмная і трывіяльная. Напр., сістэмна называюць Ф., які расшчапляе гідралітычным шляхам мачавіну на аміяк і вуглякіслы газ — мачавіна-амідагідралаза, трывіяльна — урэаза. Актыўнасць вызначаецца біяхім., гістахім., імунаферментнымі і інш. метадамі. Некат. Ф. прадстаўлены ізаферментамі. Хуткасць ферментатыўнай рэакцыі залежыць ад т-ры і pH асяроддзя, прыроды Ф., канцэнтрацыі субстрату і каферментаў, наяўнасці актыватараў. інгібітараў і інш. Павышэнне т-ры на 1 °C павялічвае актыўнасць Ф. на 4—10%: пры т-ры 50 °C і больш актыўнасць Ф. паступова зніжаецца. Аптымальнае значэнне pH для большасці Ф. — 7 (за выключэннем. напр., стрававальных). Часта ролю актыватараў Ф. выконваюць іоны металаў (Ф. з іонам металу як пастаянным кампанентам актыўнага цэнтра наз. металаферментам). Актыўны цэнтр Ф. — участак на яго паверхні, да якога далучаецца ператваральнае рэчыва-субстрат і дзе адбываецца рэакцыя каталізацыі (злучэнне Ф. з субстратам утварае фермент-субстратны комплекс). Найважнейшая ўласцівасць Ф. — субстратная спецыфічнасць (абсалютная — узаемадзеянне з адным субстратам і забеспячэнне толькі пэўнага шляху яго пераўтварэння; адносная — дзеянне Ф. на розныя субстраты аднаго хім. паходжання). Ф. могуць аб’ядноўвацца ў ферментныя сістэмы (комплексы з 15 і больш), якія дзейнічаюць паслядоўна (напр., перанос электронаў ад субстратаў да кіслароду праз сістэму дыхальных Ф.). Вывучае Ф. і рэакцыі, якія яны каталізуюць, энзімалогія; змены актыўнасці пры розных захворваннях — энзімапаталогія. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне (гл.Ферментныя прэпараты), лёгкай і харч. прам-сці.
Літ.:
Ленинджер А. Основы биохимии: Пер. с англ.Т. 1—3. М., 1985;
Березов Т.Т., Коровкин Б.Ф. Биологическая химия. 3 изд. М., 1998;
Эллиот В., Эллиот Д. Биохимия. и молекулярная биология: Пер. с англ.М., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́ВУСЫ,
горад, цэнтр Чавускага р-на Магілёўскай вобл., на р. Бася. За 41 км ад г. Магілёў, 5 км ад чыг. ст. Чавусы на лініі Магілёў—Крычаў. Вузел аўтадарог на Магілёў, Крычаў, Мсціслаў, Чэрыкаў. 10,9 тыс.ж. (2002). Прадпрыемствы харч. (Чавускі масласырзавод), пач. апрацоўкі лёну, буд. матэрыялаў прам-сці. Брацкія магілы: сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Помнікі археал.: стаянка (неаліт), 2 селішчы (2—10—16 ст.), курганныя могільнікі (9—12 ст.).
У пісьмовых крыніцах згадваецца з сярэдзіны 16 ст. як в. Чавусавічы. З 1589 у складзе Магілёўскай эканоміі. З 1604 горад Ч., у 1634 атрымаў магдэбургскае права і герб — выява св. Марціна, узброенага мячом, на кані. У 1648 у Ч. 176 дамоў. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Ч. заняты рус. войскамі і падараваны царом Аляксеем Міхайлавічам палкоўніку Бел. палка К.Паклонскаму. З вясны 1656 рэзідэнцыя казацкага палкоўніка І.Нячая. Увосень 1660 вызвалены войскамі Рэчы Паспалітай. У час Паўночнай вайны 1700—21 горад разрабаваны ў 1708 шведскімі войскамі; паступова адбудаваны. У пач. 1770-х г. у Ч. каля 2530 ж., больш за 420 дамоў, штогод праводзіўся кірмаш. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, цэнтр павета Магілёўскай (у 1796—1802 Беларускай) губ. У 1778 зацверджаны план забудовы горада. У 1781 Ч. нададзены новы герб — на чырв. полі перакрыжаваныя шабля і меч, аб’яднаныя лаўровым вянком. З 1789 у Ч. працавала 2-класнае нар. вучылішча. У 1825 каля 4 тыс.ж., 569 дамоў, 5 цэркваў, 30 крам, праводзіліся 2 кірмашы на год. У 1897 у Ч. 4690 ж., з іх 41,1% пісьменных; з 1901 працавалі 3-класнае гар. вучылішча, царкоўнапрыходская школа; у 1904—6,1 тыс.ж., праводзіліся 4 кірмашы на год, дзейнічала 41 прамысловае (97 рабочых) і 41 рамеснае (239 рамеснікаў) прадпрыемствы, працавалі бальніца на 24 ложкі, друкарня, бібліятэка-чытальня. З 25.5.1919 Ч. ў складзе Гомельскай губ. РСФСР, з 1922 — цэнтр воласці Магілёўскага пав. З 1924 у складзе БССР, цэнтр раёна. У 1939—7,2 тыс.ж. У Вял.Айч. вайну з 15.7.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў горадзе і раёне 1786 чал. Вызвалены 25.6.1944 часцямі 50-й арміі 2-га Бел. фронту ў ходзе Магілёўскай аперацыі 1944 ва ўзаемадзеянні з партыз. палком «Трынаццаць» (камандзір С.У.Грышын). У 1959 у Ч. 7,8 тыс. ж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́Мтэатральны,
спалучэнне па-мастацку адпаведных кампанентаў адзення і прадметаў, што яго дапаўняюць; састаўная частка тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва. Разам з грымам і прычоскай стварае сцэн. вобраз персанажа, вырашаны выяўл. сродкамі, дае яго зрокавую характарыстыку, выяўляе гіст., сац., нац. і індывід. асаблівасці, адлюстроўвае эстэт. ідэалы розных эпох. На яго значна ўплывае сучасная мода — мастак мадэрнізуе гіст. вопратку з улікам сучаснай яму эстэтыкі. У залежнасці ад агульнага стылявога вырашэння спектакля можа мець розную ступень умоўнасці. На яго ўплывае і жанр пастаноўкі (драма, опера, пантаміма і інш.), які вызначае ступень стылізацыі, а ў некат. выпадках (балет, пантаміма) уніфікацыі. У муз. т-ры ўзмацняецца роля каларыстычнага вырашэння К., што абумоўлена эмацыянальным уздзеяннем на чалавека музыкі і колеру.
Вытокі тэатральнага К. ў стараж. гульнях і абрадах, у тэатр. відовішчах. Першыя на Русі тэатральныя К. стваралі скамарохі. У класічным т-ры Усходу меў умоўна-сімвалічны характар. У еўрап. т-ры гэта быў бытавы К. з сімвалічна ўмоўнымі колерам, дэталямі, маскамі. З развіццём рэаліст. рэжысёрскага мастацтва ў 19 ст. павялічылася вобразнае значэнне К. як сродку псіхал. характарыстыкі персанажа і элемента агульнага выяўл. вырашэння. У пач. 20 ст. ўзнікла паняцце выяўл. рэжысуры, пабольшала роля К. як кампанента афармлення спектакля (у творчасці А.Бенуа, Л.Бакста, А.Экстэр, Л.Паповай, В.Мухінай, А.Весніна, пазней М.Акімава, С.Вірсаладзе, П.Вільямса, Г.Алексі-Месхішвілі, М.Спертале, В.Левенталя, Б.Месерэра, Э.Качаргіна і інш.).
Бел. К. бярэ пачатак у рытуальным адзенні і атрыбутах удзельнікаў русалляў, скамарохавых ігрышчаў, нар. драм, кірмашовага т-ра. У прыватнаўласніцкіх т-рах 2-й пал. 18—1-й пал. 19 ст. К. развіваўся ў рэчышчы тагачаснай еўрап. традыцыі. Новы падыход да яго стварэння акрэсліўся ў пач. 20 ст. і быў звязаны з дэмакратызацыяй і агульным уздымам культуры, павышэннем цікавасці т-раў да нац. твораў. Этнагр. прынцып афармлення ўпершыню ўжыты ў пастаноўках І.Буйніцкага і У.Галубка, якія выкарыстоўвалі аўтэнтычны нар. Я.Купалы і юнага гледача, Л.Кроля ў БДТ-2, А.Грыгар’янца ў Дзярж.рус.драм. т-ры, т-ры імя Я.Купалы. У муз. т-ры Беларусі станаўленне і развіццё К. звязана з імем С.Нікалаева. Арганізацыя колеру ў аформленых ім спектаклях Дзярж.т-ра оперы і балета стала школай для многіх мастакоў муз.т-ра. Традыцыі Нікалаева развівалі І.Пешкур, П.Масленікаў і інш.Паступова ў стварэнні К. ўзнікалі графічныя тэндэнцыі, найб. выразныя ў творчасці Я.Чамадурава, адметнай імкненнем да чыстага колеру і адкрытых колеравых кантрастаў з падкрэсліваннем выразнага лінеарнага рытму (эскізы К. да опер «Калючая ружа» Ю.Семянякі, 1960, і «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага, 1974; балетаў «Папялушка» («Золушка») С.Пракоф’ева, 1965; «Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга, 1966, і «Мара» Я.Глебава, 1970). У 1970—90-я г. на аснове сінтэзу канструктыўнага і жывапіснага пачаткаў К. набыў рысы імправізацыйнасці, асацыятыўнасці, выяўл. падтэксту, часам набліжаецца да калажу, служыць акампанементам ці выступае ў ролі асн. вобразна-выяўл. дамінанты (эскізы касцюмаў Б.Малкіна і Ю.Тура да пастановак у Дзярж.рус.драм. т-ры, А.Салаўёва ў Бел. т-ры імя Я.Коласа, Я.Волкава ў Гомельскім абл.драм. т-ры, Я.Лысыка ў Дзярж. т-ры оперы і балета). У галіне К. працавалі таксама М.Апіёк, Л.Ганчарова, У.Гардзеенка, Э.Гейдэбрэхт, Б.Герлаван, Л.Герлаван, Э.Грыгарук, В.Жалонкіна, У.Жданаў, Б.Казакоў, Т.Карвякова, В.Лесін, З.Марголін, Дз.Мохаў, В.Рачкоўскі, Л.Рулёва, Л.Трубяцкая, М.Якунін і інш. У апошнія дзесяцігоддзі ўзнік новы від маст. К. — К. сцэнічны, які развіваецца пераважна як аўтэнтычны, максімальна набліжаны да нар. ў фактуры тканін, каларыстыцы аздаблення, дакладнасці крою і асн. прапорцый. Вял. ролю ў распрацоўцы сучаснага сцэн. К. адыгралі Л.Баразна, М.Раманюк і інш. На К. і яго характэрныя дэталі. Паступова аўтэнтычны К. саступіў месца па-мастацку апрацаванаму, у некат. пастаноўках набыў рысы гіст.-бытавога, што выявілася ў творчасці К.Елісеева і А.Марыкса для БДТ-1. У 1920—30-я г. ў працах тэатр. мастакоў выявіліся ўплывы амаль усіх кірункаў, што ўзнікалі ў выяўл. мастацтве, — характэрнай для пралеткульту ўмоўнасці, рысы мадэрнізму, канструктывізму, экспрэсіянізму, кубафутурызму. Гэта адбілася на К., створаных С.Тоўбіным, М.Аксельродам у БДТ-1, Л.Нікіціным у БДТ-2, К.Дзясніцкім і В.Памфілавым у Бел. студыі оперы і балета. У 1930—60-я г. замацаваўся рэаліст. падыход да К., што яскрава выявілася ў працах Я.Нікалаева ў т-ры імя Я.Коласа, Марыкса ў т-рах імя аснове вывучэння нар. крыніц пачаўся новы падыход да стварэння сцэн. К., найб. выяўлены ў творчасці В.Дзёмкінай, А.Александровіч, Рулёвай, Ю.Піскуна, А.Юр’евай, Г.Юрэвіч, В.Макавец-Бартлавай і інш. Значны ўклад у распрацоўку сцэн. К. зрабілі Чамадураў, А.Бялова, С.Комава, І.Булгакава і інш.
Літ.:
Градова К.В., Гутина Е.Н. Театральный костюм. Кн. 1. Женский костюм. М., 1976;
Градова К.В. Театральный костюм. Кн. 2. Мужской костюм. М., 1987;
Захаржевская Р.В. Костюм для сцены. 2 изд. М., 1973;
Няфёд У.І. Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1982;
Карнач П.А. Дэкарацыйнае мастацтва музычнага тэатра БССР. Мн., 1973;
Мастацтва беларускіх дэкаратараў / Аўтар тэксту і скл. П.А.Карнач. Мн., 1989;
Маленко Л.И. Искусство костюма. Мн., 1983;
Фадзеева В.Я. Беларуская народная вышыўка. Мн., 1991.
Г.У.Юрэвіч, Л.І.Дабравольская.
Да арт.Касцюм тэатральны. М.Якунін. Эскіз касцюма Несцеркі да спектакля «Несцерка» В.Вольскага. 1980.Да арт.Касцюм тэатральны. Я.Нікалаеў. Эскіз касцюма сялянкі да спектакля «Лявоніха» П.Данілава. 1960.Да арт.Касцюм тэатральны. Я.Чамадураў. Эскіз касцюмаў да балета «Золушка» С.Пракоф’ева. 1965.Да арт.Касцюм тэатральны. Л.Бакст. Эскіз касцюма Саламеі. 1908.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́СКІЯ,
нацыя, асн. насельніцтва Расійскай Федэрацыі. Разам з беларусамі і ўкраінцамі належаць да ўсходніх славян. Жывуць таксама на Украіне, у Казахстане, Кыргызстане, Латвіі, Эстоніі, ЗША, Канадзе, Францыі і інш. У Рэспубліцы Беларусь 1142 тыс.чал. (перапіс 1999). Гавораць на рускай мове. Вернікі пераважна праваслаўныя.
Пачатковы этап фарміравання этнасу Р. адносіцца да 12—13 ст. — перыяду распаду ўсх.-слав. этнакультурнага адзінства стараж.-рускай дзяржавы — Кіеўскай Русі. Фарміраванне рус. народнасці ў 14—15 ст. абумоўлена сац.-эканам. развіццём, звязана з барацьбой супраць мангола-татарскай няволі і ўтварэннем Рускай цэнтралізаванай дзяржавы. Кансалідацыя рус. этнасу завяршылася ў 16 ст.Асн.этнагр. групы, якія адрозніваюцца дыялектамі («оканне» і «аканне») і некат. інш. асаблівасцямі, — паўн. і паўд. велікарусы. Сярэдневелікаруская група (цэнтр. раёны з Масквою) мае ў дыялекце і культуры паўн. і паўд. рысы. Дробныя этнагр. групы — паморы, мяшчора, казакі, стараверы і інш. Сельскія паселішчы ў мінулым на Пн маладворныя, хаты рубленыя, высокія, з драўляным дахам, на Пд мнагадворныя, хаты нізкія, каркасныя, з саламянай страхой і земляною падлогаю. У наш час аблічча сельскіх паселішчаў набліжаецца да гарадскога, аднак пэўная спецыфіка на Пн і Пд яшчэ застаецца. Традыц.рус. адзенне бытавала пераважна ў вёсцы. Сялянкі ў паўн. і сярэдневелікарус. абласцях паверх кашулі надзявалі сарафан, у паўд. — панёву (звычайна ў клетку). Дзяўчаты насілі на галаве павязку-стужку, замужнія жанчыны — кічку, сароку, на святы (пераважна на Пн) какошнік; з сярэдзіны 19 ст. гэтыя ўборы паступова замяняюцца хусткаю. Мужчынскі гарнітур амаль усюды складаўся з кашулі-касавароткі, якую насілі навыпуск, паверх нешырокіх штаноў, з поясам. Верхняе жаночае і мужчынскае адзенне — суконны кафтан, зіпун, зімою — футра, кажух. У 20 ст.традыц. вопратка трапляецца дзе-нідзе на Пд, радзей на Пн і ў Сібіры.
Доўгі час этнонімамі «Р.», «русіны» называлі беларусаў і ўкраінцаў. На Беларусі велікаросы з’явіліся ў 14—15 ст., што было звязана з традыцыямі міждынастычных шлюбаў паміж вял. князямі ВКЛ і князямі маскоўскімі, цвярскімі, разанскімі і інш. Сярод такіх груп згадваюцца пскавічы, паселеныя Вітаўтам у Гродне каля 1405. Значная колькасць «маскавітаў» стала жыць у зах. рэгіёнах Беларусі, пераважна ў гарадах Брэст, Вільня, Драгічын, Камянец, Слонім, Навагрудак. З 16 ст. на Беларусі знаходзілі прытулак Р. — уцекачы ад праследаванняў царк. і дзярж. улад. Абсалютная большасць нашчадкаў гэтых добраахвотных перасяленцаў і ваеннапалонных паступова асімілявалася з бел. насельніцтвам, чаму спрыялі блізкасць мовы і агульнасць рэлігіі — праваслаўе. У 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. на Беларусь перасялілася некалькі дзесяткаў тысяч Р., якія ўтварылі замкнёную этнаканфесійную групу старавераў (гл.Стараверства). У выніку адрознення ў рэлігіі яны да нашага часу захавалі сваю этнічную адметнасць. У канцы 18—1-й пал. 19 ст. пасля далучэння зямель Беларусі да Рас. імперыі рус. насельніцтва тут павялічвалася марудна. У 2-й пал. 19 ст. доля рус. насельніцтва пабольшала, што ў значнай ступені было абумоўлена ўзмацненнем этнатрансфармацыйных працэсаў пасля паўстання 1863—64, калі рус. мова заняла пануючае становішча ў асвеце, кнігадрукаванні, перыяд. друку і інш. (гл. таксама Русіфікацыя). У найб. ступені працэс атаясамлівання сябе з рус. этнасам закрануў сац. эліту, гар. насельніцтва. Развіццё прам-сці, буд-ва чыгунак і дарог у канцы 19 ст. таксама прыцягнулі значныя групы Р. Паводле тагачаснай афіц. канцэпцыі, якую адстойвалі этнографы, беларусы і ўкраінцы разглядаліся як галіны адзінага рус. народа. Паводле перапісу 1897, у 5 бел. губернях жыло 492 921 чал. Р. (дакладней асоб, якія назвалі рус. мову роднай), што складала 5,8% ад усяго насельніцтва. Самая вял. колькасць і ўдзельная вага Р. назіралася ў Віцебскай губ. (98 тыс.чал., 13,3%). Вял. групы Р. жылі ў Віцебскім, Дзвінскім, Гарадоцкім, Полацкім, Рэжыцкім, Себежскім пав. Віцебскай губ., Вілейскім пав. Віленскай губ., Беластоцкім і Брэсцкім пав. Гродзенскай губ., Бабруйскім і Мінскім пав. Мінскай губ., Гомельскім пав. Магілёўскай губ. Р. была характэрна высокая урбанізаванасць (37,5% усіх Р. жыло ў гарадах), даволі высокі ўзровень пісьменнасці (293 чал. на 1 тыс.), а па колькасці асоб з адукацыяй «вышэй за сярэднюю» яны займалі 1-е месца. У перыяд беларусізацыі ў 1921 пастановай ЦВКБССР за рус. мовай быў замацаваны статус адной з 4 дзяржаўных (зацверджаны Канстытуцыяй 1927). У 1926—27 створаны 14 нац.рус. сельсаветаў (13 у Гомельскай акрузе і 1 Багушэўскі ў Бабруйскім р-не; існавалі да 1935—37), дзейнічалі рус. аддзяленні ў педтэхнікумах, каля 6% вучняў вучыліся ў рус. школах. Разам з тым у ходзе беларусізацыі этнонім «беларусы» стаў набываць дзярж. сэнс і пашыраў свой уплыў на ўсё шматнац. насельніцтва рэспублікі, у т. л. на Р., што вяло да паслаблення іх самасвядомасці. Пасля Вял.Айч. вайны Р. на Беларусі сталі адной з найб. хутка растучых этнічных груп (у 1959—659 тыс.чал., у 1970—939 тыс.чал., у 1979—1134 тыс.чал., у 1989—1342 тыс.чал.). Перапіс 1999 выявіў, што пры захаванні абсалютнай большасцю Р. сваёй мовы ў якасці роднай, назіраюцца і адаптацыйныя працэсы сярод Р. да бел. мовы і культуры (9,1% назвалі бел. мову роднай). Р. ў Рэспубліцы Беларусь маюць мажлівасці для захавання сваёй мовы, культуры, гіст. спадчыны, падтрымліваюць сувязі з гіст. радзімаю. У 1995 рус. мова набыла роўны статус з беларускай. На Беларусі дзейнічаюць Бел. грамадскае рэсп. аб’яднанне «Русь» (аддзяленні ў Віцебску, Гомелі, Гродне, Кобрыне, Мінску), Мінскае гар.т-варус. культуры «Русь». Асн. мэта іх дзейнасці — захаванне, вывучэнне, прапаганда рус. культуры, мовы, аб’яднанне людзей рус. нацыянальнасці, умацаванне дружбы рус. і бел. народаў. Пра гісторыю, гаспадарку і культуру Р. гл. ў арт.Расійская Федэрацыя.
Літ.:
Русские: Ист.-этногр. очерки. М., 1997;
Терешкович П. Русские в Беларуси // Нёман. 1992. №6;
Каспяровіч Г.І. Рускія на Беларусі (дэмагр. аспект) // Нацыянальная палітыка і міжнацыянальныя адносіны на Беларусі ў XX ст.Мн., 1997.