ФІ́ШЭР (Fischer) Эміль Герман (9.10.1852, г. Эйскірхен, Германія — 15.7.1919),
нямецкі хімік-арганік і біяхімік, стваральнік навук. школы, заснавальнік хіміі прыродных злучэнняў. Замежны ганаровы чл. С.-Пецярбургскай АН (1913). Скончыў Страсбургскі ун-т (1874). З 1879 у Мюнхенскім, з 1882 у Эрлангенскім, з 1885 у Вюрцбургскім, з 1892 у Берлінскім ун-тах. Прэзідэнт Ням.хім.т-ва (1894—95, 1902, 1906). Навук. працы па хіміі вугляводаў, бялкоў, пурынавых злучэнняў. Даследаваў амінакіслотны састаў бялкоў. Прапанаваў простую наменклатуру для вугляводаў (1890), распрацаваў іх класіфікацыю. Упершыню выкарыстаў для сінтэзу хім. злучэнняў ферменты (1894). Даказаў, што амінакіслоты звязваюцца паміж сабою пры дапамозе карбаксільнай групы і амінагрупы і ўтвараюць пептыды (1902). Нобелеўская прэмія 1902.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛА́ЭРЦІ (Flaherty) Роберт (16.2.1884, г. Айран-Маўнтын, ЗША — 23.7.1951),
амерыканскі кінарэжысёр, заснавальнікамер.дакумент. кіно. Скончыў горную школу ў Мічыгане (1910). З 1910 прымаў удзел у экспедыцыі па кан. Запаляр’і, дзе ў 1919 у Гудзонавым заліве пачаў здымкі жыцця эскімосаў, аб’яднаныя ў фільме «Нанук з Поўначы» (1922). Наватар дакумент. фільма, засн. на працяглым кінаназіранні рэальнага жыцця: «Маана паўднёвых мораў», «24-доларавы востраў» і «Гісторыя ганчара» (усе 1926). З 1932 у Вялікабрытаніі, зняў фільмы «Індустрыяльная Брытанія» (з Дж.Грырсанам, 1932), «Чалавек з Арана» (1934), у якіх працягваў тэму складаных адносін чалавека з прыродай, спалучыў рэаліст. метад назірання з паэт. выяўленнем; маст. фільм «Маленькі паганяты сланоў» (з З.Корда, 1937). З 1939 у ЗША: фільмы «Зямля» (1939—41), «Луізіянская гісторыя» (1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАКУ́МАЎ Сяргей Георгіевіч (н. 1.5.1933, Масква),
бел. спартсмен, трэнер (гандбол). Майстар спорту СССР (1967). Заснавальнік гандбола на Беларусі. Арганізатар першых у рэспубліцы секцый гандбола (Бел.ін-тфіз. культуры, БПІ, ін-т народнай гаспадаркі), першы трэнер зборных мужчынскай і жаночай каманд Беларусі (1958—74), першы старшыня Федэрацыі гандбола Беларусі (1956—69). Скончыў ін-тфіз. культуры (1958). Чэмпіён Украіны (1954—55). Чэмпіён рэсп. пяршынстваў, удзельнік усесаюзных спаборніцтваў (1957—66). Сярод яго выхаванцаў 22 майстры спорту СССР, 4 кандыдаты ў зборную каманду СССР (В.Вальчак, А.Несцярчук, Т.Мехцібейлі, А.Чаркаскі), засл. трэнеры СССР і Беларусі Э.Бабровіч, А.Брыцко, А.Залеўскі, У.Касінскі, С.Мірановіч, Д.Рэзнікаў, І.Ценін, М.Русак і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«А́РМИЯ»,
часопіс Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь. Заснавальнік — Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь. Выходзіць у Мінску з мая 1996 на бел. і рус. мовах 1 раз у 2 месяцы. Тыраж 3 тыс.экз. Распаўсюджваецца па падпісцы і ў розніцу. Мэтай часопіса з’яўляецца інфармаванне ваеннаслужачых і шырокага кола чытацкай аўдыторыі, выяўленне і фарміраванне грамадскага погляду па ўсім спектры грамадскага жыцця, нац. бяспекі і абарончых пытаннях. Асн. тэмы выдання: асвятленне пытанняў ваен. палітыкі, рэфармавання Узбр. Сіл Рэспублікі Беларусь, жыцця войск, ваен. гісторыі Айчыны, патрыятычнага выхавання моладзі, а таксама замежныя ваен. навіны і інш. З мая 2002 выдаецца ваен.-тэарэт. дадатак да часопіса «Навука і ваенная бяспека» (першыя 2 нумары выйшлі да вер. 2002 пад назвай «Армія і сучаснасць»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЭ́ЙЧЫК Андрэй Уладзіміравіч (н. 14.1.1980, Мінск),
бел. драматург, рэжысёр, тэатр. крытык. Скончыў БДУ (2000). З 2002 працуе ў «Белорусской газете». Друкуецца з 1999. Піша на рус. мове. Аўтар п’ес «П’емонцкі звер» (паст. 2001 Нац. т-рам імя Я.Купалы; 2003 Нац. т-рам імя Я.Коласа, Маскоўскім маст.акад. т-рам імя А.Чэхава; 2004 Рэсп. т-рам бел. драматургіі), «Згублены рай» (паст. 2002 т-рам імя Я.Купалы), «Ілюзіён» (паст. 2003 Маскоўскім т-рам імя У.Маякоўскага), «Крылы» (паст. 2003 Бел.дзярж. маладзёжным т-рам), «Сямейны вечар» (паст. 2003 т-рам імя Я.Купалы) і інш. Зняўся ў фільмах «Дунечка», «Акупацыя» (абодва 2003). ЗаснавальнікМіжнар. фестывалю сучаснага тэатра «Адкрыты фармат» (з 2003).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́МЕН (Niemen) Чэслаў [сапр.Выджыцкі
(Wydrzycki) Чэслаў Юліуш; 16.2.1939, в. Старыя Васілішкі Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 17.1.2004], польскі спявак, кампазітар, інструменталіст. Вучыўся ў Гродзенскім муз.-пед. вучылішчы (1954—58),
у муз. школе ў Гданьску. З 1962 саліст групы «Небеска-Чарні», заснавальнік і вакаліст груп «Акварэле», «Немен Энігматык», «Немен», «Немен Аэраліт». З 1980-х г. выступаў сольна. Першы выканаўца польскай папулярнай музыкі. Валодаў моцным нізкім голасам шырокага дыяпазону, для яго характэрна экспрэсіўная манера выканання. Аўтар і выканаўца музыкі і песень да спектакляў, кінафільмаў, у т. л. «Гульня» Е.Каваляровіча, «Выйшаў у ясны, пагодны дзень» К.Вайцяхоўскага, «Вяселле» А.Вайды. Запісаў шмат альбомаў з групамі і асобна. Лаўрэат міжнар. фестываляў эстраднай песні ў г. Аполе (1967), Сопат (1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФІЯНО́ВІЧ Іосіф Антонавіч (4.9.1902, г. Лепель Віцебскай вобл. — 4.8.1993),
расійскі фізік, заснавальнікнавук. школы па люмінесцэнцыі і радыяцыйнай фізіцы. Д-рфіз.-матэм.н. (1958), праф. (1960). Засл. дз. нав.Рас. Федэрацыі (1970). Скончыў Іркуцкі ун-т (1926), дзе і працаваў (у 1930—88 заг. кафедры, у 1933—87 дэкан ф-та, у 1974—86 дырэктар НДІ прыкладной фізікі). Навук. працы ў галіне люмінесцэнцыі крышт. рэчываў. Даследаваў люмінесцэнцыю і цэнтры афарбоўкі ў актываваных шчолачна-галоідных фосфарах, прыроду лакальных станаў у іонных крышталях, рэкамбінацыйную, тэрма-, фотастымуляваную і рэнтгеналюмінесцэнцыю, дазіметрычныя ўласцівасці шэрагу монакрышталёў.
Тв.:
Электронные центры окраски в ионных кристаллах. Иркутск, 1977 (разам з Э.Э.Пензінай);
Люминесценция кристаллов. Иркутск, 1988 (разам з У.М.Саламатавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДО́ЕЎСКІ Уладзімір Фёдаравіч (11.8.1803 ці 1804, Масква — 11.3.1869),
рус. пісьменнік, філосаф, муз. і літ. крытык, заснавальнікрус. класічнага музыказнаўства. Старшыня «Таварыства любамудрыя» (1823—25). Аўтар фантаст. апавяданняў «Розныя казкі з трапным слоўцам, сабраныя Ірынеем Мадэставічам Гамазейкам» (1833), «Жывы мярцвяк» (1844), сатыр. свецкіх («Княжна Мімі», 1834; «Княжна Зізі», 1839) і містыка-фантаст. («Сільфіда», 1837; «Космарама», «Саламандра», абедзве 1840; «Шалёныя», 1842) аповесцяў, артыкулаў і эсэістычных нататкаў пра А.Пушкіна і М.Гогаля. Духоўную атмасферу 1830-х г. перадаў у рамане «Рускія ночы» (1844, 2-я рэд. 1862, апубл. 1913), які спалучае філас. дыялогі, апавяданні-прытчы, навелы. Распрацоўваў муз.-тэарэт. і эстэт. праблемы, даследаваў нар. песню, старарус. музыку. Аўтар біягр. апавяданняў і муз.-крытычных эсэ.
англійскі філосаф, сацыёлаг, юрыст. Заснавальнікутылітарызму — светапогляднай і сац.-філас. арыентацыі ў навуках аб чалавеку, якая зыходзіць з прынцыпу карыснасці як асноватворнага. У сваёй асн. працы «Дэанталогія, або Навука аб маралі» (т. 1—2, 1834) сцвярджаў, што крытэрый маралі — «дасягненне карысці, выгады, здавальнення, дабра і шчасця» і што імкненне кожнага клапаціцца толькі пра сябе прыводзіць да «найб. шчасця найб. колькасці людзей». Лічыў індывід. інтарэсы адзіна рэальнымі, грамадскія ж — сукупнасцю індывідуальных («Тэорыя пакаранняў і ўзнагарод», т. 1—2, 1811). Крытыкаваў тэорыю грамадскага дагавору Ж.Ж.Русо, бо яна, на думку Бентама, узбуджае дух паўстання, аднак абараняў патрабаванне рэформы англ. парламента на аснове пашырэння выбарчага права. Адстойваў ідэю свабоднага гандлю і канкурэнцыі, што павінна забяспечыць у грамадстве спакой, справядлівасць і роўнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІЁХ Іван Станіслававіч (24.7.1836—25.12.1901),
вучоны-эканаміст, статыстык, фінансіст. Сын польскага фабрыканта. Варшаўскі банкір, заснавальнік і старшыня праўлення акц. т-ваў Кіева-Брэсцкай, Лібаўскай, Лодзінскай чыгунак. Працамі «Рускія чыгункі...» (1875) і «Уплыў рускіх чыгунак на эканамічны стан Расіі» (т. 1—5, 1878) паклаў пачатак развіццю чыг. статыстыкі. Аўтар прац па эканам. гісторыі, эканоміцы прам-сці і сельскай гаспадаркі Расіі: «Фабрычная прамысловасць Царства Польскага 1871—1880» (Варшава, 1881—84); «Фінансы Расіі XIX стагоддзя» (т. 1—4, СПб., 1882); «Меліярацыйны крэдыт і стан сельскай гаспадаркі ў Расіі і замежных краінах» (СПб., 1890), «Зямля і яе запазычанасць у Царстве Польскім» (Варшава, 1892), «Эканоміка-статыстычныя працы 1875—1900 гг.» (Парыж, 1900); «Параўнанне матэрыяльнага і духоўнага дабрабыту губерняў заходніх, вялікарасійскіх і ўсходніх» (т. 1—5, з атласам, СПб., 1901). У яго працах шмат звестак пра Беларусь.