спосаб перадачы і ўзнаўлення гуку, пры якім захоўваецца ўспрыманне прасторавага размеркавання крыніц гуку.
Ажыццяўляецца з дапамогай шматканальных гукаперадавальных сістэм. У студыі 2 ці больш аднолькавых мікрафонаў размяшчаюцца на пэўнай адлегласці адзін ад аднаго, і эл. сігнал ад кожнага з іх перадаецца па асобным канале сувязі ці запісваецца на фанаграму з адпаведнай колькасцю дарожак (гл.Стэрэафанічны гуказапісу). Для гукаўзнаўлення на прыёмным баку размяшчаецца такая ж колькасць гучнагаварыцеляў, кожны з якіх атрымлівае сігнал ад адпаведнага мікрафона, што стварае ў слухачоў уражанне аб’ёмнасці гучання. Існуюць спосабы С., напр. Dolby, якія пры наяўнасці толькі 2 сігналаў ствараюць эфект аб’ёмнасці гуку высокай якасці. Сістэмы С. выкарыстоўваюцца ў стэрэафанічных радыёпрыёмніках, электрафонах, апаратуры стэрэфанічнага кіно, у канцэртных залах, тэатрах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭГУСІГА́ЛЬПА (Tegucigalpa),
горад, сталіца Гандураса, на Пд краіны, у даліне р. Чалутэка. 950 тыс.ж. (2000). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая (алейная, піваварная, спіртагарэлачная, тытунёвая), тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, дрэваапр., мэблевая, керамічная. Ун-т (з 1847). Акадэмія Гандураса, Гандураская акадэмія геаграфіі і гісторыі. Нац. музей. Арх. помнікі 18 ст. (касцёлы, палацы і інш.).
У старажытнасці на тэр. Т. быў індзейскі (ацтэкскі) горад, на месцы якога ў 1579 у сувязі з адкрыццём пакладаў серабра іспанцы заснавалі свой горад. У 18 ст. з распрацоўкай новых радовішчаў серабра, золата і мармуру Т. пачала хутка развівацца. Пасля абвяшчэння Гандураса незалежнай рэспублікай (1838) горад вёў барацьбу за статус сталіцы з г. Камаягуа. У 1880 Т. стала сталіцай, абодва гарады былі адміністрацыйна аб’яднаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УДРЫ́ (Oudry) Жан Батыст (17.3.1686, Парыж — 30.4.1755),
французскі жывапісец, рысавальшчык, гравёр. Вучыўся ў свайго бацькі Жака У., М.Сера і Н.Ларжыльера. Чл. Акадэміі св. Лукі ў Рыме і каралеўскай акадэміі ў Парыжы. З 1734 дырэктар шпалернай мануфактуры ў Бавэ, з 1736 мануфактуры габеленаў у Парыжы. Прыдворны мастак Людовіка XV Аўтар нацюрмортаў («Нацюрморт з садавінай, 1721; «Белая качка», 1753), сцэн палявання («Паляванне на аленя», 1723), серый картонаў для габеленаў («Паляванні Людовіка XV», 1733—45), анімалістычных кампазіцый («Сабака на стойцы», 1725), у якіх дакладнасць і натуралістычнасць спалучаюцца з вытанчанай дэкаратыўнасцю. Аўтар партрэтаў (Ф. дэ Лова, 1724, і інш.). Выканаў ілюстрацыі да баек Ж.Лафантэна (1729—34), твораў П.Скарона (1726) і інш. Працаваў для многіх еўрап. двароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІР-ВАЛЫ́НСКІ,
горад у Валынскай вобл. Украіны. Каля 40 тыс.ж. (1999). Чыг. станцыя. Прам-сць: харч. (цукр., кансервавая і інш.), швейная, мэблевая. Успенскі сабор. (1160), Васільеўская царква (канец 13 — пач. 14 ст.), палаты епіскапаў (16 ст.).
Упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 988 як горад-крэпасць Уладзімір. У 12 ст. ўваходзіў ва Уладзіміра-Валынскае княства, з 1199 — Галіцка-Валынскае княства. З 1370 у ВКЛ. У 1431 атрымаў магдэбургскае права. Пасля Люблінскай уніі 1569 у складзе Рэчы Паспалітай. Паводле трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Уладзімір у складзе Зах. Валыні адышоў Расіі і наз. У-В. У 1919 далучаны да Польшчы, з 1939 у складзе Украіны, у Валынскай вобл. У Вял.Айч. вайну акупіраваны (1941—44) ням.-фаш. войскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНІ́ТА (партуг. União Nacional para Independẽncia Total de Angola Нац. саюз за поўную незалежнасць Анголы),
палітычная арг-цыя ў Анголе. Засн. ў 1966, абапіраецца пераважна на прадстаўнікоў найбуйн. народнасці Анголы — авімбунду. Спачатку УНІТА атрымліваў дапамогу ад Кітая, з сярэдзіны 1970-х г. — ад ЗША. У 1966—74 вёў узбр. барацьбу супраць партуг. панавання, пасля паражэння ў грамадз. вайне 1975—76 — супраць урада Нар. руху за вызваленне Анголы (МПЛА). У 1989 заключыў мірнае пагадненне з МПЛА, пасля паражэння на парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбарах 1992 аднавіў ваен. дзеянні. Паражэнні ад урадавай арміі да пач. 2000-х г., гібель у лют. 2002 ген. сакратара УНІТА Ж.Савімбі прымусілі кіраўніцтва УНІТА у крас. 2002 падпісаць мірнае пагадненне з ангольскім урадам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДР (Phaedrus; каля 15 да н.э., Македонія — каля 70 н.э.),
рымскі паэт-байкапісец. Раб, потым вольнаадпушчанік імператара Аўгуста. Аўтар 5 кніг «Эзопаўскіх баек» у ямбічных вершах (каля 25—55; зберагліся 134 байкі). Пазней звярнуўся да рым. рэчаіснасці, сюжэты браў з фальклору, міфалогіі, папулярных філас. дэкламацый (кінікаў, стоікаў). Асуджаў чалавечыя заганы, сац. няроўнасць. Мова Ф. простая, разлічана на «нізавога чытача». Некат. сюжэты яго баек выкарысталі Ж.Лафантэн, І.Крылоў і інш. На бел. мову яго асобныя байкі пераклаў Л.Баршчэўскі.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Федр. Бабрий: Басни. М., 1995.
Літ.:
Гаспаров М.Л. Античная литературная басня (Федр и Бабрий). М., 1971;
Борецкий М.И. Художественный мир басен Федра, Бабрия и Авиана // Новое в современной классической филологии. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУР’Е́ ШЭ́РАГ,
шэраг для раскладання перыядычнай функцыі на гарманічныя кампаненты (гл.Гарманічны аналіз); асобная форма трыганаметрычнага шэрагу. Наз. імем Ж.Б.Ж.Фур’е, які яго ўвёў (1807).
Калі 𝑓(x) — перыядычная функцыя з перыядам 2T, то раскладанне яе ў Ф.ш. мае выгляд:
, дзе
і
— каэфіцыенты Фур’е, n = 1, 2, 3, ... . Аналагічна будуецца Ф.ш. для функцый многіх пераменных. Раскладанне функцый у Ф.ш. абагульняецца на любыя артанармоўныя сістэмы функцый (гл.Артаганальная сістэма), абагульненне Ф.ш. пры T→∞ — Фур’е інтэграл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДАСЕ́ВІЧ-ЛЕЖЭ́ Надзея Пятроўна (5.11.1904, в. Асецішчы Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 8.5.1983),
французская мастачка. Вучылася ў Школе прыгожых мастацтваў у Варшаве (1921—24). З 1924 у Парыжы вучылася ў акадэміі жывапісу Ф.Лежэ (1924—29), пазней стала яго жонкай. Працавала ў манум. і станковым жывапісе. Аўтар мазаічных партрэтаў Ю.Гагарына, Ж.Дзюкло, М.Кашэна, Н.Крупскай, У.Маякоўскага, М.Тарэза, герояў 2-й сусв. вайны, дзеячаў культуры, кампазіцый для аэрапортаў у Парыжы і Вашынгтоне. Сярод жывапісных работ: «Нацюрморт з вазай» (1925), «Аўтапартрэт» (1941), «Пачатак руху (Узлёт-1)» (1922—68). Стварыла музей Лежэ ў Б’ёце (Прыморскія Альпы, 1960) і на радзіме мастака ў Лізоры (Нармандыя, 1970).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНЧЖО́Ў,
горад на У Кітая. Адм. ц. правінцыі Чжэнцзян. 1,1 млн.ж. (1990). Трансп. вузел. Буйны порт на Усх.-Кітайскім м., у вусці р. Фучуньцзян і на Вялікім канале. Важны цэнтр тэкст. прам-сці; машынабудаванне, хім., гумавая, шкляная, цэментавая, джутавая, чаеапрацоўчая прам-сць. Вытв-сць вырабаў з бамбуку і шоўку на экспарт. Ун-т. Кліматычны курорт. Турызм.
Засн. ў 589. У 1129—1279 сталіца дынастыі Паўд. Сун і наз. Ліньянь. У часы манг. заваявання (13—14 ст.) разбураны; адбудаваны пасля 1356. У 1861—64 захоплены паўстанцамі-тайпінамі (гл.Тайпінскае паўстанне). У 1895 адкрыты для замежнага гандлю, у 1896 на яго тэр. з’явіліся сэтльменты Японіі і Вялікабрытаніі. У 1937 акупіраваны яп. войскамі. з 1945 пад уладай гаміньданаўцаў. Вызвалены Нар.-вызв. арміяй Кітая ў 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦІ́СЛАЎСКАЯ СПА́СА-ПРААБРАЖЭ́НСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока ў в. Хаціслаў Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. Пабудавана ў 1799. Царква трохзрубная. Асн. зруб, прамавугольны ў плане са зрэзанымі ў зах.ч. вугламі, і вузкі 3-гранны бабінец накрыты агульным 2-схільным дахам з гранёным барочным купалам у цэнтры. Такія ж купалкі ў цэнтры больш нізкага шматсхільнага даху над 5-граннай апсідай і над 3-яруснымі вежамі, якія фланкіруюць гал. фасад. Сярэдняя ч.гал. 3-яруснага фасада завершана 3-вугольным франтонам, пакатыя бакавыя ч. нагадваюць валюты мураваных храмаў позняга барока і ракако. У 1867 да царквы прыбудавана 3-ярусная званіца (васьмярык на 2 чацверыках), завершаная шатровым дахам з дэкар. какошнікамі.