УЛАДЗІ́МІР-ВАЛЫ́НСКІ,
горад у Валынскай вобл. Украіны. Каля 40 тыс. ж. (1999). Чыг. станцыя. Прам-сць: харч. (цукр., кансервавая і інш.), швейная, мэблевая. Успенскі сабор. (1160), Васільеўская царква (канец 13 — пач. 14 ст.), палаты епіскапаў (16 ст.).
Упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 988 як горад-крэпасць Уладзімір. У 12 ст. ўваходзіў ва Уладзіміра-Валынскае княства, з 1199 — Галіцка-Валынскае княства. З 1370 у ВКЛ. У 1431 атрымаў магдэбургскае права. Пасля Люблінскай уніі 1569 у складзе Рэчы Паспалітай. Паводле трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Уладзімір у складзе Зах. Валыні адышоў Расіі і наз. У-В. У 1919 далучаны да Польшчы, з 1939 у складзе Украіны, у Валынскай вобл. У Вял. Айч. вайну акупіраваны (1941—44) ням.-фаш. войскамі.
т. 16, с. 215
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)