запас адборнага насення с.-г. культур для сяўбы. Ствараецца з ураджаю насенных участкаў гаспадаркі. Пры яго недахопе ў Н.ф. засыпаюць насенне знайб. ураджайных участкаў вытв. пасеваў. Засыпку ў Н.ф. завяршаюць праз месяц пасля збору ўраджаю. Насенне павінна адпавядаць пасяўным стандартам і захоўвацца ў адпаведных умовах у насеннясховішчах.
Разам засн. у гаспадарцы ствараюцца страхавы і пераходны Н.ф. Страхавы фонд непарушны, абнаўляецца штогод. Ствараецца на выпадак стыхійных бедстваў для перасеву загінуўшага насення (да 15% ад асн. Н.ф.). Пераходны фонд ствараецца для азімых культур У раёнах з кароткім перыядам паміж уборкай і сяўбой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НГУЕ́Н ВАН ТХІЕ́Ў (Nguyễn Vãn Thieû; н. 5.4.1923, г. Фанранг, В’етнам),
ваенны і дзярж. дзеяч Паўд. В’етнама. Ген.лейтэнант. Скончыў Нац.ваен. акадэмію (1949). У 1945—46 чл.В’етміня (выйшаў з яго з-за нязгоды з палітыкай камуністаў). Пасля абвяшчэння на Пд В’етнама Рэспублікі В’етнам (РВ) на розных кіруючых пасадах у яе ўзбр. сілах: камандзір дыв., корпуса, нач., Ген. штаба, міністр абароны. Зчэрв. 1965 кіраўнік дзяржавы. У 1967 выбраны прэзідэнтам РВ. 13.4.1975 у выніку наступлення войск Дэмакр. Рэспублікі В’етнам і атрадаў Нацыянальнага фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама падаў у адстаўку і пакінуў краіну. Жыве ў Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЦЯРО́НАК (Маргарыта Сяргееўна) (н. 26.9.1935, г.п. Суземка Бранскай вобл., Расія),
бел. геадэзіст. Канд.тэхн.н. (1972). Праф. (1988). Скончыла Маскоўскі ін-тінж. геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі (1958). З 1959 у БПА (з 1977 заг. кафедры). Навук. працы па развіцці тэарэт. асноў выліч. апрацоўкі вынікаў геад. вымярэнняў на базе матэм. статыстыкі, выкарыстанні метадаў геад. вымярэнняў у вывучэнні дэфармацый інж. збудаванняў.
Тв.:
Геодезическое обеспечение строительно-монтажных работ: (Справ. пособие). Мн., 1984;
Инженерная геодезия. Мн., 1986;
Геодезия. Мн., 1993 (разам з В.Ф.Несцяронкам, А.С.Пазняком);
Геадэзічны слоўнік. Мн., 1994 (разам з В.Ф.Несцяронкам, У.М.Міхайлавым).
тып балот з багатым мінер. жыўленнем пераважна за кошт грунтавых вод. Фарміруюцца пры забалочванні сушы, зарастанні вадаёмаў, у далінах рэк, па берагах азёр, у месцах выхаду крыніц на схілах і інш. Характарызуецца ўвагнутай або плоскай паверхняй, багатым відавым складам раслін (вольха, вярба, бяроза, елка, зялёныя мхі). У раёнах з умераным кліматам гэта лясныя (з бярозай, вольхай), травяныя (з асокамі, трыснягом, рагозам) балоты; травяныя балоты ў дэльтах рэк Дняпро, Дон, Волга, Кубань, Дунай наз.плаўнямі. На Беларусі Н.б. займаюць 82,7% плошчы ўсіх балот. Пашыраны пераважна на Палессі і Цэнтральнабярэзінскай раўніне (гл. таксама Балота).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІТРЫФІКА́ЦЫЯ (ад нітр + лац. facere рабіць),
працэс акіслення біялагічнага злучэнняў азоту з утварэннем неарган. солей. Завяршае мінералізацыю арган. злучэнняў, пачатую аманіфікацыяй. У прыродзе адбываецца ў глебе, вадзе і арган. рэштках пры добрай аэрацыі. У асяроддзі, блізкім да нейтральнага (pH 5—9), ажыццяўляецца аўтатрофнымі нітрыфікуючымі бактэрыямі, у кіслым з прыгнечанай аўтатрофнай мікрафлорай — гетэратрофамі (некат. грыбамі і бактэрыямі). Аўтатрофная Н. ідзе ў 2 фазы (прыблізная схема: амоній — гідраксіламін — пераксанітрыт — нітрыт; нітрыт — нітрат), якія спалучаюцца закісляльным фасфарыліраваннем (энергія ідзе на сінтэз арган. злучэнняў з вуглекіслаты). Пры гетэратрофнай Н. акісляюцца акрамя мінеральных і арган. злучэнні азоту. Гл. таксама Дэнітрыфікацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РДМАН (Эдуард Баляслававіч) (н. 25.2.1922, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсам.-маладзёжнага падполля і партыз. руху ў Пінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1969). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1958). З 1939 на камсам. рабоце. Зпач.Вял.Айч. вайны нам. сакратара, сакратар, чл. Пінскага падп. абкома, адначасова сакратар Пінскага падп. гаркома ЛКСМБ, зліп. 1943 пам. камісара атрада В.З.Каржа, нам. камісара партыз. брыгады імя Молатава. Пасля вайны на парт., камсам. і сав. рабоце, у органах дзярж. бяспекі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1974—79. Ганаровы грамадзянін г. Пінск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУКЛЕАПРАТЭІ́ДЫ,
складаныя комплексы нуклеінавых кіслотз бялкамі. Адрозніваюць Н. ў комплексе з ДНК і РНК. Дэзоксірыбануклеапратэіды знаходзяцца ў ядрах клетак (рэчывы храмасом), мітахондрыях і галоўках сперматазоідаў. Іх бялкі з’яўляюцца гістонамі і пратамінамі (нізкамалекулярныя бялкі), размяшчаюцца ў жалабках двайной спіралі ДНК, стабілізуюць яе структуру і рэгулююць матрычную актыўнасць; звязаны з нуклеінавай к-той электрастат. узаемадзеяннем. Рыбануклеапратэіды ўваходзяць у склад рыбасом, вірусаў, інфармасом. Кожная з гэтых структур мае адну або некалькі малекул РНК і дзесяткі розных бялкоў. Вылучаныя і ачышчаныя кампаненты рыбасом і вірусаў здольныя да самазборкі і ўтварэння біялагічна актыўных сістэм (напр., інфекц. вірусаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЮХ,
успрыманне арганізмам пры дапамозе нюху органаў пэўных уласцівасцей (паху) розных рэчываў, што прысутнічаюць у навакольным асяроддзі; адзін з відаў хемарэцэпцыі. Мае сігнальнае значэнне. Служыць жывёлам для пошуку і выбару корму, высочвання здабычы, выратавання ад ворагаў, для біяарыентацыі, біякамунікацыі і інш. Адрозніваюць жывёл з добра развітым Н. (большасць млекакормячых), са слаба развітым Н. (птушкі, цюлені, вусатыя кіты, прыматы) і з поўнай адсутнасцю органаў Н. (зубатыя кіты). Асобную ролю ў зносінах жывёл адыгрываюць ферамоны. У людзей больш важныя віды дыстантнай чуллівасці — зрок і слых, але ацэнка ежы вызначаецца пераважна з дапамогай Н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯГРЭ́Й (Віктар Якаўлевіч) (н. 3.7.1948, в. Міхнавічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне транспарту. Д-ртэхн.н. (1988), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1971). З 1974 у Бел. ун-це транспарту (з 1997 прарэктар). Навук. працы па прагназаванні трансп. патокаў, узаемадзеянні і комплексным развіцці розных відаў транспарту, бяспецы трансп.сістэм. Пад кіраўніцтвам Н. выкананы даследаванні па ўдасканаленні схем сартавальных станцый і чыг. вузлоў Бел. чыгункі.
Тв.:
Прогнозирование пассажирских потоков. М., 1980 (разам з М.У.Праўдзіным);
Прогнозирование грузовых потоков. М., 1987 (разам з М.Л.Дыканюком, М.У.Праўдзіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯДЗВЕ́ЦКІ (Іосіф Маркавіч) (23.6.1908, г. Магілёў — 26.12.1959),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў 1-ы курс Прамакадэміі (1941). Працаваў машыністам на ледаколе «Ярмак», які ў 1938 удзельнічаў у выратаванні ледакольных параходаў «Садко», «Малыгін», «Георгій Сядоў». Апошні карабель вывесці з лядовага палону не ўдалося, таму частку яго экіпажа замянілі чл. «Ермака». У цяжкіх умовах 812-дзённага дрэйфу экіпаж з 15 маракоў, у т. л. Н., правёў цыкл назіранняў у недаследаванай частцы Арктычнага басейна, за што кожнаму з іх было прысвоена званне Героя Сав. Саюза. У Вял.Айч. вайну з 1943 на фронце. Пасля вайны ў Запаляр’і, загінуў на палярнай станцыі.