адзін з прадметаў агульнаадук. школы, накіраваны на падрыхтоўку школьнікаў да прац. дзейнасці. Асн. задача П.н. — набыццё вучнямі ведаў аб прадметах, сродках і працэсах працы, агульнатэхн. і спец. уменняў і навыкаў, неабходных для авалодання якой-н. прафесіяй.
Аргументы на карысць уключэння прац. дзейнасці ў навуч.-выхаваўчы працэс у адпаведнасці з узроставымі, фіз. і інтэлектуальнымі магчымасцямі дзяцей выказаны ў сацыяльна-пед. тэорыях 17—18 ст. (Я.А.Каменскі, Дж.Лок, Ж.Ж.Русо). І.Г.Песталоці разглядаў працу вучняў як важнейшы элемент развіццёвага навучання і пед. арганізаванага выхаваўчага асяроддзя. У сярэдзіне 19 ст. разгарнуўся шырокі рух настаўнікаў і выхавальнікаў за ўкараненне навуч. працы ў школах краін Зах. Еўропы і ЗША. Як навуч. прадмет пад назвай «Ручная праца» ўключана ў планы пач. школ і настаўніцкіх семінарый Фінляндыі (1866). У 2-й пал. 19 ст. таксама ўведзена ў агульнаадук. школах Францыі (1882), Вялікабрытаніі (1890), Італіі (1894), ЗША (1895) і інш.; у Рас. імперыі выкладалася з 1884. Пашырэнне атрымала сістэма П.н., створаная К.Ю.Цырулем. У СССР у 1937 П.н. ў агульнаадук. школе адменена, у 1954—56 адноўлена.
На Беларусі П.н. арганізуецца ў форме ўрокаў, практыкумаў, экскурсій, працоўнай (вытворчай) практыкі. Заняткі праводзяцца ў навуч. і навуч.-вытворчых умовах. У адпаведнасці з планамі сярэдняй агульнаадук. школы вядзецца распрацоўка зместу, форм і метадаў падрыхтоўкі вучняў да працы ў межах агульнаадук. галіны «Тэхналогія».
Літ.:
Казакевич В.М., Поляков В.А., Ставровский А.Е. Основы методики трудового обучения. М., 1983;
Атутов П.Р., Поляков В.А. Роль трудового обучения в политехническом образовании школьников. М., 1985, Школа и труд. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСТЭ́МА САЦЫЯ́ЛЬНАЯ,
цэласнае, структурна ўпарадкаванае ўтварэнне, якое складаецца з індывідаў і сац. супольнасцей, аб’яднаных сац. сувязямі і ўзаемаадносінамі. Істотнымі рысамі С.с., як і кожнай сістэмы, з’яўляюцца цэласнасць і інтэгральнасць. Новая якасць, якую яна ўтварае, не зводзіцца механічна да сумы якасцей яе элементаў (інтэгральны эфект), а ўласцівасці і заканамернасці элементаў часам выяўляюцца інакш, чым пры самаст. існаванні. У шырокім сэнсе С.с. — усё грамадства з яго падсістэмамі (сац. ін-тамі, арг-цыямі і інш. структурнымі фарміраваннямі). На эмпірычным узроўні — пэўная сац.супольнасць ці арганізацыя, для якой характэрны такія сістэмаўтваральныя якасці, як мэта, іерархія, кіраванне, этн. і нац. супольнасці, дзяржава. С.с. можна лічыць і кожную асобу, калі разглядаць яе з пункту гледжання характарыстык, якія выяўляюцца ў працэсе сац. узаемаадносін. У параўнанні з біял., тэхн. і інш. сістэмамі С.с. максімальна складаная, паколькі Яе асн.элемент (чалавек) валодае суб’ектыўнасцю і вял. дыяпазонам выбару паводзін. Аб’ектыўная складанасць С.с. прапарцыянальная множнасці яе элементаў, колькасці ўзроўняў і падсістэм, разнастайнасці сувязей паміж імі, ступені аўтаномнасці яе частак. Кожнай канкрэтнай С.с. уласціва іерархічнасць пабудовы — сістэмы ніжэйшага ўзроўню паслядоўна ўключаюцца ў сістэмы вышэйшага. Яна арганічна звязана са знешнім асяроддзем, выконвае строга абмежаваныя функцыі. Спосабам рэгулявання шматузроўневай іерархіі, забеспячэння сувязей паміж рознымі ўзроўнямі С.с. з’яўляецца кіраванне. Эфектыўны метад кіравання С.с. — мэтанакіраваны ўплыў на яе сістэмаўтваральныя элементы і сувязі.
Літ.:
Аверьянов А.Н. Система: филос. категория и реальность. М., 1976;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СНАРА́Дартылерыйскі,
асноўны элемент артылерыйскага выстралу — боепрыпасу для стральбы з гармат. Паводле канструкцыі і прынцыпу дзеяння бываюць звычайныя (актыўныя, набываюць рух за кошт энергіі парахавых газаў у канале ствала) і актыўна-рэактыўныя (выштурхоўваюцца са ствала як актыўныя, дадатковую скорасць набываюць ад рэактыўнага рухавіка).
С. падзяляюцца на малога (да 75 мм), сярэдняга (75—155 мм у наземнай, да 152 у марской і да 100 мм у зенітнай артылерыі) і буйнога калібру (звыш названых велічынь); каліберныя (дыяметр паражальнай часткі С. роўны калібру гарматы), падкаліберныя (дыяметр актыўнай часткі меншы за калібр гарматы) і надкаліберныя (большы за калібр гарматы. устаўляецца ў ствол хваставой часткай); асноўныя — асколачныя, фугасныя, асколачна-фугасныя, з гатовымі паражальнымі элементамі, броне- і бетонабойныя. кумулятыўныя, запальныя, касетныя, кіроўныя (для паражэння рухомых і малапамерных цэлей, у т. л. з лазернымі галоўкамі саманавядзення); спецыяльныя — асвятляльныя, дымавыя, прыстрэлачна-ўказальныя, процірадыяцыйныя і інш.; дапаможныя — навучальныя. практычныя, сістэмапробныя; вярчальныя і невярчальныя (апераныя). Ёсць таксама хім. і ядз. С., якія адносяцца да зброі масавага знішчэння. Ядз. С. выкарыстоўваюць для стральбы з дальнабойных буйнакаліберных гармат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБСТРА́Т (ад позналац. substratum аснова, літар. — падсцілка),
сукупнасць адносна простых, якасна элементарных утварэнняў, узаемадзеянне якіх абумоўлівае ўласцівасці пэўнай сістэмы ці працэсу; агульная аснова ўсіх з’яў і працэсаў. Паняцце «С.» блізкае да субстанцыі, таму першапачаткова ў філасофіі іх не адрознівалі, але кожнае з іх датычыцца розных аспектаў рэчаіснасці. У адрозненне ад субстанцыі як фундаментальнай сутнасці быцця, якая забяспечвае ўнутр. адзінства канкрэтных рэчаў, з’яў і працэсаў, пад С. разумеюць найб. элементарны (ніжні) слой рэальнасці. У некат. матэрыяліст. вучэннях С. прызнаваліся непадзельныя атамы, у ідэаліст. — нематэрыяльная энергія (энергетызм), «элементы свету» (эмпірыякрытыцызм) і інш. Адрозніваюць метафізічна-матэрыяліст. тлумачэнне С., дзе С. разглядаецца як элементарны нязменны першапачатак і зыходны носьбіт усіх уласцівасцей, стану і атрыбутаў аб’ектыўнай рэальнасці, і дыялектыка-матэрыяліст. разуменне С., дзе прызнаецца змяняльная прырода С. як вынік узаемадзеяння форм руху і субстратнага аспекту матэрыяльнага быцця. Ў гэтых межах паняцце С. выкарыстоўваецца для характарыстыкі якаснай неаднароднасці сістэмнай арганізацыі матэрыі і разнастайнасці структурных узроўняў розных форм руху. С. фіз. працэсаў лічацца элементарныя часціцы і палі, фундаментальныя ўздзеянні якіх (гравітацыйныя, электрамагнітныя, слабыя і моцныя) абумоўліваюць фізіка-хім. формы руху. С. хім. рэакцый выступаюць атамы, якія захоўваюць устойлівасць пры стварэнні і пераўтварэнні розных відаў рэчываў. С. у біялогіі — аснова, да якой прымацаваны нерухомыя арганізмы (для мікраарганізмаў і раслін адначасова з’яўляецца пажыўным асяроддзем); апорны элемент навакольнага асяроддзя, напр., грунт вадаёмаў для бентасу. У біяхіміі С. — рэчыва, на якое ўздзейнічае фермент. С. сац. форм руху з’яўляецца чалавек, мэтанакіраваная дзейнасць якога ляжыць у аснове ўсіх сац. змен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́РЫЙ (лац. Thorium),
Th, радыеактыўны хім.элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 90, ат. м. 232,038, адносіцца да актыноідаў. Вядомы ізатопы з масавымі лікамі 213—236. У прыродзе пашыраны 232Th — найб. доўгажывучы радыенуклід (перыяд паўраспаду 1,4051010 гадоў, α-выпраменьвальнік), роданачальнік натуральнага радыеактыўнага рада. У зямной кары 810−4% па масе. Вядома каля 120 мінералаў; прамысл. руда — манацыт. Адкрыты ў 1828 Ё.Я.Берцэліусам; назва ад імя бога грому ў сканд. міфалогіі — Тора. Радыеактыўнасць Т. ўстанавілі ў 1898 М.Складоўская-Кюры і незалежна ад яе ням. хімік Г.Шміт.
Серабрыста-белы пластычны метал, tпл1750 °C, tкіп 4200 °C, шчыльн. 11724 кг/м³. Кампактны Т у паветры цьмянее (пакрываецца ахоўнай аксіднай плёнкай), пры t>400 °C хутка акісляецца да дыаксіду ThO2 (бясколернае крышт. рэчыва, tпл 3350 °C, хімічна вельмі ўстойлівы), парашкападобны — пірафорны. Павольна ўзаемадзейнічае з разбаўленымі плавікавай, азотнай (канцэнтраванай пасівіруецца), сернай к-тамі, хутка раствараецца ў канцэнтраванай салянай кіслаце. Пры награванні з вадародам утварае гідрыд ThH2, з вугляродам — мона- і дыкарбід, з галагенамі — тэтрагалагеніды. Метал. Т. атрымліваюць аднаўленнем ThO2 кальцыем пры 900—1000 °C, электролізам тэтрафтарыду ThF4 і калію пентафторатарату (IV) KThF5 у расплаве галагенідаў шчолачных металаў. Выкарыстоўваюць метал: Т. для легіравання розных сплаваў, як гетэр пры вырабе электралямпаў, ThO2 як вогнетрывалы матэрыял, кампанент каталізатараў, ядз. паліва ва уран-торыевых рэактарах, у якіх 232Th ператвараецца ва 233U. Таксічны, ГДК 0,05 мг/м³.
Літ.:
Популярная библиотека химических элементов. Кн. 2. 3 изд. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТА́Н (лац. Titanium),
Ti, хімічны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат. н. 22, ат. м. 47,87. Прыродны Т. — сумесь 5 стабільных нуклідаў з масавымі лікамі 46—50; найб. пашыраны 48Ti (73,45%). У зямной кары 0,57% па масе; у свабодным выглядзе не трапляецца (гл.Тытанавыя руды). Адкрыты ў 1791 англ. мінералогам У.Грэгарам у выглядзе дыаксіду; назва «Т.» (ад тытанаў) прапанавана ў 1795 ням. хімікам М.Клапратам.
Серабрыста-белы лёгкі метал, шчыльн. 4505 кг/м³, tпл 1671 °C. Існуе ў 2 крышт. мадыфікацыях: α-Ti з гексаганальнай шчыльнаўпакаванай рашоткай (устойлівы да 883 °C) і β-Ti з кубічнай аб’ёмна-цэнтраванай рашоткай (устойлівы пры t > 883 °C). Парамагнетык. У паветры пакрываецца ахоўнай аксіднай плёнкай, чым абумоўлена высокая каразійная ўстойлівасць Т. ў паветры (да 500 °C), разбаўленых растворах кіслот і шчолачаў, марской вадзе, растворах хларыдаў і азотнай к-це. Пры пакаёвай т-ры раствараецца ў плавікавай, канцэнтраваных салянай і сернай к-тах. Стружка і парашок Т. пірафорныя. Пры награванні Т. узаемадзейнічае з кіслародам (гл.Тытану аксіды), сухімі галагенамі (гл.Тытану галагеніды). Атрымліваюць хлараваннем рудных канцэнтратаў (пры перапрацоўцы ільменіту шлаку, што аддзяляецца ад жалеза плаўкай у электрапечах) з наступным аднаўленнем тэтрахларыду TiCl4 магніем (часам натрыем), здрабненнем і пераплаўкай атрыманага губчатага Т. ў зліткі. Выкарыстоўваюць пераважна для атрымання тытанавых сплаваў, а таксама стужкі, дрот з чыстага Т. для вырабу анодаў, сетак і інш. дэталей у электравакуумнай тэхніцы, парашкападобны Т. — як гетэр.
Літ.:
Титан: Свойства, сырьевая база, физ.-хим. основы и способы получения. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́РМІ (Fermi) Энрыка (29.9.1901, Рым — 29.11.1954),
італьянскі фізік, адзін са стваральнікаў ядз. і нейтроннай фізікі, заснавальнік навук. школ у Італіі і ЗША. Чл.Нац. акадэміі дэі Лінчэі (1935). Замежны чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Пізанскі ун-т (1922). З 1926 праф. Рымскага ун-та. З 1938 у ЗША. З 1939 праф. Калумбійскага, з 1942 — Чыкагскага ун-та, у 1944—45 у Лос-Аламаскай лабараторыі, з 1946 у Ін-це ядз. даследаванняў (г. Чыкага). Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, статыстычнай механіцы, фізіцы элементарных часціц, астрафізіцы і тэхн. фізіцы. Распрацаваў квантавую статыстыку часціц з паўцэлым спінам (гл.Фермі—Дзірака статыстыка), тэорыю бетараспаду (1934). Адкрыў штучную радыеактыўнасць, выкліканую бамбардзіроўкай атамных ядзер нейтронамі і з’яву запавольвання нейтронаў у рэчыве (у сааўт.; 1934). Пабудаваў першы ў свеце ядз. рэактар, на якім атрымаў ланцуговую ядз. рэакцыю (1942). Разам з Я.Ч.Янгам прапанаваў састаўную мадэль элементарных часціц (1949; мадэль Фермі—Янга), адкрыў адронны рэзананс (1952). Яго імем названы хім.элементфермій, квантавая вадкасць і газ (гл.Фермі-вадкасць, Фермі-газ), часціцы з паўцэлым спінам ферміёны, таксама прэстыжная прэмія па фізіцы ў ЗША і інш. Нобелеўская прэмія 1938.
Тв.:
Рус.пер. — Научные труды. Т. 1—2. М. 1971—72.
Літ.:
Ферми Л. Атомы у нас дома: Пер. с англ. 2 изд. М., 1959;
Лятиль П. Энрико Ферми: Пер. с фр.М., 1965;
Сегре Э. Энрико Ферми — физик: Пер. с англ.М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАНЁНСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у канцы 15—18 ст. каля в.Геранёны Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны, верагодна, на мяжы 15—16 ст. Квадратны ў плане (27×27 м), з мураванымі цыліндрычнымі вежамі (дыям. 8 м) па вуглах. Быў абкружаны ровам і земляным валам (выш. 9—10 м, шыр. каля 15 м, даўж. па перыметры больш за 700 м). У канцы 16 ст. да паўд. сцяны замка прыбудаваны палац (у 1565 палац у Геранёнскі замак быў яшчэ драўляны). Паводле інвентара замка за 1765 палац 2-павярховы, на 12 акон, на 1-м паверсе знаходзіліся розныя службы, на 2-м — парадныя пакоі. Уезд у замак быў з У і трымаўся пад абстрэлам з верхняй часткі брамы і з прылеглых да яе гародняў. Справа ад брамы бастыёнападобны выступ фланкіраваў агнём мост і бліжэйшыя подступы да брамы. Такі элемент абароны — адзін з першых вядомых на Беларусі і датуецца пач. 16 ст. Дадатковай перашкодай на шляху да замка быў абнесены мураванай сцяной Геранёнскі Мікалаеўскі касцёл, які прымыкаў непасрэдна да абарончага рова перад брамай. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 замак разбураны рус. войскам, але, верагодна, хутка быў адноўлены. У 1708 у Геранёнскі замак з атрадам шведскага войска знаходзіўся польскі кароль Станіслаў Ляшчынскі. Пасля Паўн. вайны 1700—21 замак прыйшоў у заняпад. У сярэдзіне 19 ст. Н.Орда замаляваў толькі руіны Геранёнскага замка выш. да 1-га паверха.
Літ.:
Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978.
Геранёнскі замак. Рэканструкцыя па матэрыялах М.Ткачова. Мастак Я.Кулік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РТУЦЬ (лац. Hydrargyrum), меркур,
Hg, хімічны элемент II групы перыяд. сістэмы, ат. н. 80, ат. м. 200,59. Прыродная Р. складаецца з 7 стабільных ізатопаў з масавымі лікамі: 196, 198—202, 204. У зямной кары 7∙10−6% па масе; трапляецца самародная Р., найважн. рудны мінерал — кінавар. Вядомая са стараж. часоў; лац. назва ад гідра... і грэч. argyros — серабро; сярэдневяковая лац. mercurius — назва Р. ў алхімікаў.
Серабрыстая вадкасць (адзіны валкі метал tпл -38,87 °C), шчыльн. 13545,7 кг/м³ (цяжэйшая за ўсе вядомыя вадкасці), tкіп 356,58 °C. Пара Р. бясколерная, пры высокай т-ры і эл. разрадзе выпрамяняе бачнае блакітнавата-зялёнае і ультрафіялетавае святло. Хімічна ўстойлівая. У сухім паветры не акісляецца; акісляецца азонам і пры t > 300 °C кіслародам (утвараецца аксід HgO). Непасрэдна не ўзаемадзейнічае з азотам. фосфарам, вугляродам, крэмніем. Раствараецца ў азотнай і гарачай канцэнтраванай сернай к-тах, царскай гарэлцы. Лёгка ўзаемадзейнічае з галагенамі (гл.Ртуці хларыды) і халькагенамі (гл.Ртуці сульфід). З металамі ўтварае амальгамы. Пашыраны ртуцьарганічныя злучэнні. Атрымліваюць пераважна акісляльным абпалам кінавары. Выкарыстоўваюць для вырабу катодаў пры электрахім. атрыманні едкіх шчолачаў і хлору, а таксама для палярографаў, у вытв-сці ртутных вентыляў, люмінесцэнтных і ртутных лямпаў (гл.Газаразрадныя крыніцы святла), дыфузійных вакуумных помпаў, кантрольна-вымяральных прылад (тэрмометраў, барометраў, манометраў) і інш. Р. высокатаксічная для ўсяго жывога, пара і злучэнні Р. вельмі атрутныя, назапашваюцца ў арганізме і парушаюць абмен рэчываў, пашкоджваюць нервовую сістэму. ГДК у атм. паветры 0,0003 мг/м³, у вадзе 0,0005 мг/л.
Літ.:
Трахтенберг И.М., Коршун М.Н. Ртуть и ее соединения в окружающей среде. Киев, 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛЕ́ (ад франц. relais ад relaer змяніць, замяніць),
прылада для аўтаматычнай камутацыіэл. ланцугоў па зададзеным вонкавым уздзеянні (па сігнале). Складаецца з рэлейнага элемента, які мае 2 станы ўстойлівай раўнавагі, і групы эл. кантактаў, што замыкаюцца або размыкаюцца пры змене стану рэлейнага элемента. Выкарыстоўваецца ў рэлейнай аховеэл. сетак і электраўстановак, ва ўстройствах аўтам. кіравання, кантролю, сігналізацыі і інш.
Рэлейны элемент змяняе свае станы раўнавагі пад уздзеяннем эл. ці неэл. велічынь. Для ўспрымання неэл велічынь выкарыстоўваюцца разнастайныя вымяральныя пераўтваральнікі. Адрозніваюць Р.: эл. (рэагуюць на сілу току, напружанне, частату эл. ваганняў), магн. (на напружанасць магн. току, магн. індукцыю і інш.), мех. (на перамяшчэнне, скорасць, ціск, амплітуду ваганняў і інш.), цеплавыя (на т-ру, цеплавы паток), акустычныя (на частату гукавых ваганняў, акустычны ціск), аптычныя (на асветленасць, светлавы паток, частату светлавых ваганняў). Найб. пашыраны: эл.-магн. Р., у якіх пры пэўнай велічыні току ў абмотцы якар прыцягваецца да асяродка і замыкае (ці размыкае) кантакты ў кіроўным ланцугу; рэле часу (Р. вытрымкі), якое стварае неабходную затрымку ў перадачы ўздзеяння на выканаўчы механізм. Напр., у электратэрмамех. Р. часу пры награванні токам біметал. пласціны яна дэфармуецца і замыкае кантакты.
У.М.Сацута.
Рэле: а — электрамагнітнае (1 — кантактныя спружыны, 2 — кантакты, 3 — якар, 4 — асяродак, 5 — абмотка); б — механічнае паплаўковае ўзроўню вадкасці (1 — рэгулявальная гайка, 2 — шток, 3 — паплавок, К — кантакты); в — цеплавое (1 і 2 — трубка і стрыжань з матэрыялаў з рознымі тэмпературнымі каэфіцыентамі расшырэння, 3 — кантакты, 4 — рычаг, 5 — рэгулявальны вінт); г — біметалічныя рэле часу з тэмпературнай кампенсацыяй (1 — біметалічныя пласцінкі, 2 — награвальнік).