ТО́РЫЙ (лац. Thorium),

Th, радыеактыўны хім. элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 90, ат. м. 232,038, адносіцца да актыноідаў. Вядомы ізатопы з масавымі лікамі 213—236. У прыродзе пашыраны ​232Th — найб. доўгажывучы радыенуклід (перыяд паўраспаду 1,40510​10 гадоў, α-выпраменьвальнік), роданачальнік натуральнага радыеактыўнага рада. У зямной кары 810​−4% па масе. Вядома каля 120 мінералаў; прамысл. руда — манацыт. Адкрыты ў 1828 Ё.Я.Берцэліусам; назва ад імя бога грому ў сканд. міфалогіі — Тора. Радыеактыўнасць Т. ўстанавілі ў 1898 М.Складоўская-Кюры і незалежна ад яе ням. хімік Г.​Шміт.

Серабрыста-белы пластычны метал, tпл1750 °C, tкіп 4200 °C, шчыльн. 11724 кг/м³. Кампактны Т у паветры цьмянее (пакрываецца ахоўнай аксіднай плёнкай), пры t>400 °C хутка акісляецца да дыаксіду ThO2 (бясколернае крышт. рэчыва, tпл 3350 °C, хімічна вельмі ўстойлівы), парашкападобны — пірафорны. Павольна ўзаемадзейнічае з разбаўленымі плавікавай, азотнай (канцэнтраванай пасівіруецца), сернай к-тамі, хутка раствараецца ў канцэнтраванай салянай кіслаце. Пры награванні з вадародам утварае гідрыд ThH2, з вугляродам — мона- і дыкарбід, з галагенамі — тэтрагалагеніды. Метал. Т. атрымліваюць аднаўленнем ThO2 кальцыем пры 900—1000 °C, электролізам тэтрафтарыду ThF4 і калію пентафторатарату (IV) KThF5 у расплаве галагенідаў шчолачных металаў. Выкарыстоўваюць метал: Т. для легіравання розных сплаваў, як гетэр пры вырабе электралямпаў, ThO2 як вогнетрывалы матэрыял, кампанент каталізатараў, ядз. паліва ва уран-торыевых рэактарах, у якіх ​232Th ператвараецца ва ​233U. Таксічны, ГДК 0,05 мг/м³.

Літ.:

Популярная библиотека химических элементов. Кн. 2. 3 изд. М., 1983.

т. 15, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)