горад, цэнтр Стаўрапольскага р-на ў Самарскай вобл. Расіі. Засн. ў 1737 як крэпасць Стаўрапаль. Горад з 1780. Перайменаваны ў гонар П.Тальяці (1964). 723 тыс.ж. (2000). Порт на р. Волга (Куйбышаўскае вадасх.). Чыг. станцыя. Найбуйн. ў Расіі цэнтр вытв-сці легкавых аўтамабіляў. Прам-сць: машынабудаванне і металаапр. (гал. прадпрыемства АТ «Аўтаваз», вытв-сць трансфарматараў, суднарамонтна-мех. і электратэхн. з-ды), хім. (мінер. ўгнаенні, сінт. каўчук), харч., лёгкая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Паліграф. прадпрыемства «Сучаснік». Політэхн.ін-т. Тэатры: драм., лялек. Краязн. музей. Пры буд-ве Волжскай (Куйбышаўскай) ГЭС горад трапіў у зону затаплення і ў сярэдзіне 1950-х г. перанесены на новае месца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМБО́Ў,
горад, цэнтр Тамбоўскай вобл. Расіі, прыстань на р. Цна (бас.р. Волга). Размешчаны ў цэнтр.ч. Окска-Данской (Тамбоўскай) раўніны. Засн. ў 1636. 312 тыс.ж. (2000). Вузел. чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамысл. цэнтр з развітым хім. машынабудаваннем (з-ды «Тамбоўпалімермаш», «Тамбоўапарат», ВА «Гальванатэхніка»), Машынабуд. прадпрыемствы выпускаюць электратэхн. прадукцыю, камплектуючыя, запасныя трактарныя і аўтамаб. дэталі, кавальска-прэсавае абсталяванне. Развіты хім. (ВА «Пігмент» — вытв-сць анілінавых фарбавальнікаў, з-ды хім., азбеставых і гумавых тэхн. вырабаў), харч., лёгкая прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 3 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: драм., лялек. Філармонія. Карцінная галерэя. Краязн. музей. Арх. помнікі 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРКМЕНАБА́Т,
горад, цэнтр Лебапскага вілаята, у Туркменістане. Засн. ў 1886. Да 1924 і ў 1927—40 наз. Чарджуй, у 1924—27 Ленінск, у 1940—1999 Чарджоў. Каля 200 тыс.ж. (2001). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прыстань на р. Амудар’я. Прам-сць: лёгкая (шаўковы камбінат, шарсцяная, нятканых матэрыялаў, трыкат., швейная, абутковая ф-кі, баваўняны з-д, першасная апрацоўка каракульскіх шкурак), харч. (алейнаэкстракцыйны, малочна-масларобны, кансервавы з-ды, мясакамбінат), перапрацоўка лакрычнага кораня. Хім., нафтаперапр., суднарамонтны, мех., дрэваапр. з-ды і інш., мэблевая ф-ка. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў, у т. л. керамічных труб. Пед.ін-т. Тэатр.Гіст.-краязнаўчы музей. На Пд ад Т. — гарадзішча (1—11 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́ШЛЕРА ПРЫ́НЦЫП ЭКВІВАЛЕ́НТНАСЦІў экалогіі,
прынцып, паводле якога ў геаграфічна розных, але экалагічна канвергентных біятопах розныя віды арганізмаў, што займаюць эквівалентныя нішы экалагічныя, выконваюць ідэнтычныя экалагічныя функцыі. Сфармуляваны ням. эколагам В.Тышлерам (1955). Эквівалентнымі з’яўляюцца эдафічныя ўмовы (гл.Эдасфера), біятычныя спектры і біяцэнатычная структура экасістэм шыракалістых лясоў Еўропы і Канады, і ў выніку расліннаедныя млекакормячыя Паўн. Амерыкі (алень вапіці, вавёрка гудзонская, хамячок аленевы) выконваюць тыя ж экалагічныя функцыі, што і адпаведныя млекакормячыя Еўропы (алень высакародны, вавёрка звычайная, мыш лясная). Пры наяўнасці мноства эквівалентных ніш утвараюцца аналагічныя біяцэнозы — ізацэнозы, або ізацэны (напр., амер. прэрыі і афр. саванны, паўночнаамер. і еўрап. лясы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕВІЗІ́ЙНЫ КАНА́Л,
устаноўленая тэлевізійным стандартам паласа радыёчастот, адведзеная для перадачы тэлевізійных радыёсігналаў адной праграмы. Напр., у сістэме каляровага тэлебачання СЕКАМ 1 Т.к. займае паласу частот 8 МГц.; метровы дыяпазон тэлевізійнага вяшчання (48,5—66, 77—100 і 174—230 МГц паводле тэлевізійнага стандарту D) мае 12 Т.к., дэцыметровы (470—790 МГц, стандарт K) — 40 Т.к., кабельнае тэлебачанне можа мець адваротныя і дадатковыя Т.к. ў дыяпазоне 5—100 МГц. Лічбавае тэлебачанне мае такі ж частотны план Т.к., аднак па кожным канале можна перадаваць 4—6 тэлевізійных праграм у залежнасці ад ступені сціскання лічбавага сігналу, скорасці кадзіравання інфармацыі, віду мадуляцыі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАВІ́ЗМ (ад франц. fauve дзікі),
кірунак у франц. мастацтве пач. 20 ст. Характэрныя яго асаблівасці — гранічна інтэнсіўнае гучанне адкрытых колераў, супастаўленне кантрастных храматычных плоскасцей, абагульненых контурам, звядзенне формы да простых абрысаў без святлоценявой мадэліроўкі і лінейнай перспектывы. Плоскасная трактоўка форм, насычанасць чыстых колераў, энергічна падкрэслены контур абумоўліваюць дэкаратыўнасць фавісцкага жывапісу. Група мастакоў, у якую ўваходзілі А.Матыс, Ж.Руо, А.Дэрэн, А.Марке, М.Вламінк, Ж.Брак, Р.Дзюфі, А.Фрыез, Ж.Фландрэн, К. ван Данген, праявіла сябе на парыжскіх выстаўках 1905, 1906, 1907. Назва «Ф.» адлюстроўвае рэакцыю сучаснікаў на ўразлівую экзальтацыю колеру, «дзікую» выразнасць фарбаў. Ф. меў агульныя рысы з экспрэсіянізмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРУАСА́Р (Froissart) Жан (каля 1337, г. Валансьен, Францыя — пасля 1404),
французскі храніст і паэт. Служыў пры двары англ. караля, потым франц. знаці. Гісторык франц. і англ.рыцарства, у «Хроніках» апісаў ваен. і паліт. падзеі 1327—1400 (гал.ч. Стогадовай вайны 1337—1453), мяняў паліт. арыентацыю адпаведна інтарэсам сваіх апекуноў (першапачаткова англічан, потым французаў). Для збору матэрыялу падарожнічаў па Англіі, Францыі, Іспаніі, Італіі, таксама выкарыстаў працы льежскага храніста Ж.Лебеля. З канца 15 ст. «Хронікі» шмат разоў выдаваліся, аказалі ўплыў на хранаграфію (асабліва англ.) 15—16 ст. Вершы і паэмы Ф. напісаны ў духу куртуазнай літаратуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ТАЎН (Freetown),
горад, сталіца Сьера-Леоне. Адм. ц.Зах. правінцыі. Каля 700 тыс.ж. (2001, з прыгарадамі). Порт на ўзбярэжжы Атл.ак. (вываз пальмавых арэхаў, алею, какавы, алмазаў). Паромная пераправа Ф. — Лунгі. Прам-сць: суднарамонтная, харч., лёгкая, цэм., нафтаперапр.; агранка і шліфоўка алмазаў. Ун-т Сьера-Леоне, найб. ў Зах. Афрыцы каледж Фура-Бей (з 1827). Нац. музей. Тэатр.-канцэртная зала. Каля Ф. — міжнар. аэрапорт і курортны цэнтр Лунгі.
У 15 ст. на месцы Ф. партугальская гандл. факторыя. У 1792 англічане засн. тут горад, які стаў апорным пунктам каланізацыі Зах. Афрыкі. З 1808 адм. цэнтр брыт. калоніі Сьера-Леоне. З 1961 сталіца Сьера-Леоне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУР’Е́ МЕ́ТАД,
метад раздзялення пераменных пры рашэнні дыферэнцыяльных ураўненняў. Метад прапанаваў Ж.Л.Д’аламбер для рашэння хвалевага ўраўнення, развіў Ж.Б.Ж.Фур’е, у найб. агульнай форме сфармуляваў М.В.Астраградскі.
Паводле Ф.м. рашэнне дыферэнцыяльнага і ўраўнення з зададзенымі пачатковай аднароднай і краявой умовамі шукаецца ў выглядзе і суперпазіцыі рашэнняў, што задавальняюць краявыя ўмовы і прадстаўляюцца як здабытак функцый прасторавых пераменных і функцый часу. Знаходжанне такіх рашэнняў звязана з адшуканнем уласных функцый і ўласных значэнняў некат. дыферэнцыяльных аператараў і наступным раскладаннем функцый пачатковых умоў па знойдзеных уласных функцыях. У прыватнасці, раскладанне функцый у Фур’е шэраг ці Фур’е інтэграл звязана з выкарыстаннем Ф.м. для вывучэння задач ваганняў струны і цеплаправоднасці стрыжня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАНАЎ Павел Ільіч (27.2.1877, С.-Пецярбург — 23.3.1944),
расійскі спявак (бас), педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1940). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1919). З 1905 саліст оперных т-раў Пецярбурга, Кіева, Адэсы, з 1911 (з перапынкам) — Вял.т-ра ў Маскве. З 1928 выкладаў у Маскоўскай, у 1933—41 (з 1940 праф.) Бел. кансерваторыях. Яго творчай індывідуальнасці ўласцівы выдатная тэхніка валодання голасам, артыстызм. Сярод партый: Сусанін, Фарлаф («Іван Сусанін», «Руслан і Людміла» М.Глінкі), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Ландграф, Вотан («Тангейзер», «Валькірыя» Р.Вагнера), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно і «Мефістофель» А.Бойта), Санча Панса («Дон Кіхот» Ж.Маснэ) і інш. Сярод вучняў С.Друкер, Р.Млодак.