ТУРКМЕНАБА́Т,
горад, цэнтр Лебапскага вілаята, у Туркменістане. Засн. ў 1886. Да 1924 і ў 1927—40 наз. Чарджуй, у 1924—27 Ленінск, у 1940—1999 Чарджоў. Каля 200 тыс. ж. (2001). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прыстань на р. Амудар’я. Прам-сць: лёгкая (шаўковы камбінат, шарсцяная, нятканых матэрыялаў, трыкат., швейная, абутковая ф-кі, баваўняны з-д, першасная апрацоўка каракульскіх шкурак), харч. (алейнаэкстракцыйны, малочна-масларобны, кансервавы з-ды, мясакамбінат), перапрацоўка лакрычнага кораня. Хім., нафтаперапр., суднарамонтны, мех., дрэваапр. з-ды і інш., мэблевая ф-ка. Вытв-сць буд. матэрыялаў, у т. л. керамічных труб. Пед. ін-т. Тэатр. Гіст.-краязнаўчы музей. На Пд ад Т. — гарадзішча (1—11 ст.).
т. 16, с. 42
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)