адзіны від роду марскіх млекакормячых сям. дэльфінаў. Пашырана ўсюды, часцей трапляецца ва ўмераных і палярных шыротах.
Даўж. да 10 м, маса да 8 т. Цела чорна-белае, кантрастнае, буйнаплямістае. Грудныя плаўнікі тупыя і шырокія, спінны плаўнік высокі (да 1,7 м у самцоў і да 1 м у самак). Зубы масіўныя, па 10—13 пар уверсе і ўнізе. Нараджае 1 дзіця раз у 3 гады. Драпежнік, корміцца рыбай, галаваногімі малюскамі, нападае на марскіх млекакормячых (дэльфіны, цюлені і інш.). Можа развіваць скорасць да 55 км/гадз. У няволі лёгка прыручаецца і абучаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́КВЫ (Nycticorax),
род птушак сям. чаплевых атр. буслападобных. 6 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Аўстраліі і Антарктыды. Жывуць калоніямі ў забалочаных лясах або па берагах вадаёмаў. У залежнасці ад віду актыўныя днём, у прыцемках ці ўначы. Найб. шматлікая кваква звычайная (N. nycticorax). На Беларусі трапляецца як залётны від. Занесена ў Чырв. кнігу.
Невял. птушкі (даўж. кваквы звычайнай да 60 см) з кароткімі шыяй і нагамі. Дзюба прамая, доўгая. Кормяцца рыбай, земнаводнымі, дробнымі беспазваночнымі. Гнёзды на дрэвах ці высокім хмызняку, часам на заломах трыснягу. Нясуць 2—5 (дробныя віды да 8) яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВА́КШЫ (Hylidae),
сям. бясхвостых земнаводных. 35 родаў, каля 580 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках Амерыкі і Аўстраліі. Жывуць у асн. на дрэвах. Актыўныя ўначы. Большасць відаў мае на канцах пальцаў расшыраныя дыскі-прысоскі, якія садзейнічаюць перамяшчэнню па верт. паверхнях. Найб.вял. род — сапраўдныя К. (род Hyla), 450 відаў. На Беларусі 1 від — К. звычайная (H. arborea).
Даўж. цела 2—13,5 см (К. звычайнай — да 5 см). Афарбоўка можа мяняцца ў залежнасці ад навакольнага фону. Кормяцца ў асн. дробнымі насякомымі і іх лічынкамі. Здабычу захопліваюць доўгім языком. Самкі адкладваюць да 1000 ікрынак. Жывуць у няволі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЛЕРА ПЛАН,
сістэма індывідуалізаванага навучання ў ВНУ. Стваральнік — амер. псіхолаг і педагог Ф.С.Келер. Спачатку К.п. распрацоўваўся (1963—64) як сістэма выкладання псіхалогіі ў Бразільскім ун-це; у 1968 прапанаваны як агульнадыдактычная сістэма навучання ў ВНУ. Асн. рысы К.П.: арыентацыя на поўнае засваенне зместу навуч. матэрыялу; індывід. работа студэнтаў ва ўласным тэмпе; выкарыстанне лекцый (каля 6 за семестр) толькі з мэтай матывацыі і агульнай арыентацыі навучэнцаў; бягучая ацэнка засваення матэрыялу па раздзелах курса проктарамі (асістэнты выкладчыка) і інш. Паводле К.п. навучэнцы могуць свабодна выбіраць віднавуч. дзейнасці і рэжым працы. Найбольшае пашырэнне атрымаў у вышэйшых навуч. ўстановах ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́МЫ (Lama),
род млекакормячых жывёл сям. вярблюдавых атр. мазаляногіх. 1 дзікі від — гуанака і 2 свойскія формы: уласна Л. (L. guanicoe glama) і альпака. Пашыраны ў стэпах (пампа), паўпустынях і гарах Паўд. Амерыкі.
Свойскія Л. буйнейшыя за дзікіх (маса да 110 кг). Не маюць гарба. Афарбоўка цела стракатая. Бегаюць інахаддзю. Расліннаедныя. Дзікія і свойскія Л. пры скрыжаванні могуць даваць пладавітае патомства. Нараджаюць 1, зрэдку 2 дзіцянят. Свойскія Л. прыручаны інкамі 4—4,5 тыс. гадоў назад. Л. выкарыстоўваюць як уючных жывёл на горных дарогах. З шэрсці самак вырабляюць грубыя тканіны і вяроўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДША́ФТНЫ ЗАКА́ЗНІК,
від заказніка, тэрыторыя якога з’яўляецца аб’ектам аховы і аднаўлення асабліва каштоўных, рэдкіх прыродных маляўнічых ландшафтаў і комплексаў. На тэр. Л.з. абмежавана гасп. дзейнасць, у т. л. забаронены суцэльная высечка лесу, пасьба жывёлы, гідрамеліярац. работы, узвядзенне будынкаў, скідванне сцёкавых вод і быт. адходаў і інш. На Беларусі 16 Л.з. рэсп. значэння (агульная пл. каля 231 тыс.га): Бабінавіцкі, Міжазёрны, Сялява, Сіньша, Чырвоны Бор у Віцебскай, Азёры, Навагрудскі, Сарачанскія азёры, Свіцязянскі ў Гродзенскай, Блакітныя азёры, Прылуцкі ў Мінскай, Мазырскія Яры ў Гомельскай, Альманскія балоты, Прастыр, Стронга ў Брэсцкай, Старыца ў Магілёўскай абласцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁГКІ БЕТО́Н,
відбетону, сярэдняя шчыльнасць якога ў сухім стане 500—1800 кг/м³. Атрымліваюць на цэментным і інш. відах вяжучых рэчываў і іх сумесяў (цэментна-вапнавым, сіліконавым, гіпсавым, палімерным).
У залежнасці ад запаўняльніка адрозніваюць аглапарытабетон, вермікулітабетон, керамзітабетон, перлітабетон, туфабетон, шлакабетон і інш. Малая шчыльнасць Л.б. дасягаецца таксама стварэннем штучнай порыстасці вяжучага цеста (ячэісты бетон), выключэннем з саставу бетону пяску (буйнапорысты бетон). Выкарыстоўваецца ў асн. у агараджальных канструкцыях будынкаў і збудаванняў. Асабліва лёгкія бетоны шчыльнасцю да 500 кг/м³ (ячэістыя — газабетон, пенабетон і некаторыя найб. лёгкія буйнапорыстыя) выкарыстоўваюць як цеплаізаляцыйны матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́Я (Linnaea),
род кветкавых раслін сям. бружмелевых. Названа ў гонар К.Лінея. 1 від — Л. паўночная (L. borealis). Пашырана ў Паўн. паўшар’і. Рэлікт ледавіковага перыяду. На Беларусі праходзіць паўд. мяжа яе арэала. Занесена ў Чырв. кнігу. Расце ў хваёвых і яловых лясах імшыстага і бруснічнага тыпаў невял. курцінкамі.
Вечназялёныя сцелістыя кусцікі з тонкімі сцёбламі даўж. 1—2 м і бакавымі прамастойнымі галінкамі выш. 10—20 см. Лісце дробнае, круглаватае, скурыстае, па краях зубчастае, супраціўнае. Кветкі белыя або ружовыя з пурпуровымі жылкамі і прыемным пахам ваніліну, па 2 на канцах кветаносаў. Плод — касцянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎКА́С (ад грэч. leukos белы),
від грунту. Вядомы са старажытнасці ў мастацтве еўрап. народаў. У станковым жывапісе робіцца з мелавога ці гіпсавага (алебастравага) парашку на жывёльным або рыбіным клеі. Наносіцца на цвёрдую аснову (пераважна з дошак), часта для трываласці выкарыстоўваюць павалаку (наклеенае на аснову палатно). Найб. пашыраны ў іканапісе, дзе для павышэння дэкаратыўнасці часам спалучаюць жывапіс з аграфленнем і разьбой па Л. У насценных размалёўках вырабляецца з гашанай вапны з напаўняльнікамі (пясок, тоўчаная цэгла, дробна насечаныя льняныя валокны і інш.). У дэкар.-прыкладным мастацтве — грунт на драўляных вырабах пад афарбоўку ці пазалоту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́КАТНІЦА (Malaxis),
род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. Каля 300 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі 1 від — М. адналістая (M. monophyllos), трапляецца ў паўн. і цэнтр. раёнах. Занесена ў Чырв. кнігу. Расце на сфагнавых балотах, багністых берагах вадаёмаў і ў забалочаных лясах (ельнікі, бярэзнікі) М. адналістая — шматгадовая жаўтавата-зялёная травяністая расліна выш. 6—30 см. Сцябло тонкае, трохграннае, каля асновы клубнепадобна-патоўшчанае, пераходзіць у падземны клубень. Ліст адзіночны, яйцападобны, даўж. да 10 см, размешчаны каля асновы сцябла. Кветкі дробныя, бледна-зялёныя, сабраныя ў доўгую прамую шматкветную гронку. Плод — каробачка.