КА́ЙЗЕР ((Kaiser) Георг) (25.11.1878, г. Магдэбург, Германія — 4.6.1945),
нямецкі пісьменнік, адзін з найб. значных прадстаўнікоў экспрэсіянізму. Літ. дзейнасць пачаў у сярэдзіне 1890-х г. З 1938 у эміграцыі ў Галандыі, Швейцарыі. Вядомы найперш драматург. творамі — камедыі «Іудзейская ўдава» (1905), «Кінараман» (1924), «Напалеон у Новым Арлеане» (1941); драмы «Грамадзяне Кале» (1914), «З раніцы да поўначы» (1916), «Карал» (1918), «Газ» (ч. 1—2, 1918—20), «Двойчы Олівер» (1926), «Два гальштукі» (1930), «Клавітэр», «Англійская рацыя» (абедзве 1940); паліт.п’есы «Скураныя галовы» (1928), «Місісіпі» (1930), «Салдат Танака» (1940); драм. трылогія «Двойчы Амфітрыён», «Пігмаліён», «Белерафон» (1948). Аўтар раманаў «Досыць» (1932), «Віла Аўрэа» (1940), шэрагу паэт. зборнікаў. У творах пераважаюць тэмы адзіноты чалавека, яго безабароннасці перад гіст. і сац. катаклізмамі. Паэтыка адметная кампазіцыйнай сіметрычнасцю, лаканічнасцю і рытмізаванасцю мовы, гратэскавасцю сітуацый, універсальнасцю вобразаў-сімвалаў. Многія п’есы напісаны ў форме «я-драмы», або «драмы-крыку», пашыранай у экспрэсіянісцкім мастацтве.
Тв.:
Рус.пер. — Драмы. М.;
Пг., 1923.
Літ.:
Экспрессионизм. М., 1966;
Куликова И.С. Экспрессионизм в искусстве. М., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГО́ДЗІН (сапр.Стукалаў) Мікалай Фёдаравіч
(16.11.1900, станіца Гундараўская Данецкай вобл., Украіна — 19.9.1962),
рускі драматург.Засл. дз. маст. Расіі (1949). У 1922—32 карэспандэнт газ. «Правда», у 1951—60 гал. рэдактар час. «Театр». Друкаваўся з 1920. Першыя зб-кі нарысаў «Кумачовая раніца» і «Чырвоныя парасткі» (абодва 1926), п’есы «Тэмп» (паст. 1930), «Паэма пра сякеру» (паст. 1931), «Мой сябра» (1932), «Арыстакраты» (паст. 1934) і інш. пра сацыяліст. будаўніцтва. У трылогіі «Чалавек з ружжом» (1937, Дзярж. прэмія СССР 1941; аднайм. фільм 1938), «Крамлёўскія куранты» (1940, паст. 1942; новая рэд. 1955), «Трэцяя патэтычная» (1958, паст. 1959) стварыў вобраз У.І.Леніна. Праблемам духоўнага фарміравання моладзі прысвечаны п’есы «Санет Петраркі» (паст. 1957), «Маленькая студэнтка» (паст. 1959), раман «Бурштынавыя каралі» (1960, фільм «Каханая» 1965) і інш. Аўтар кінасцэнарыяў «Кубанскія казакі», 1950; Дзярж. прэмія СССР 1951), артыкулаў пра драматургію і т-р.Бел.т-р імя Я.Коласа паставіў п’есы «Чалавек з ружжом» (1938), «Крамлёўскія куранты» (1940, 1945), «Аксамітны сезон» (1948), «Трэцяя патэтычная» (1970), Бел.т-р імя Я.Купалы — «Падзь Сярэбраная» (1939), «Крамлёўскія куранты» (1956), «Трэцяя патэтычная» (1959), Рус.драм.т-р імя М.Горкага — «Мой сябар» (1933), «Арыстакраты» (1935), «Крамлёўскія куранты» (1940), Брэсцкі абл.драм.т-р — «Місурыйскі вальс» (1950), «Крамлёўскія куранты» (1957, 1967), Гомельскі абл.драм.т-р — «Кветкі жывыя» (1961), Гродзенскі абл.драм.т-р — «Тэмп — 1929» (1974), Магілёўскі абл.драм.т-р — «Крамлёўскія куранты» (1957). Ленінская прэмія 1959.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—4. М., 1972—73.
Літ.:
Холодов Е. Пьесы и годы: Драматургия Николая Погодина. М., 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІГУ́РСКАЯ (Галіна Васілеўна) (28.6.1909, с. Юлінцы Вінніцкай вобл., Украіна — 1.8.1990),
украінская перакладчыца, літ.-знавец. Скончыла ін-т педагогаў для дашкольнікаў пры Кіеўскім ун-це (1936). Даследавала ўкр.-бел. літ. і культ. ўзаемасувязі. Пераклала на ўкр. мову асобныя творы Я.Коласа, П.Броўкі, М.Гарэцкага, У.Карпава, І.Шамякіна, М.Лынькова, В.Быкава, І.Мележа, Я.Брыля, п’есы К.Крапівы, В.Вольскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́ЖЫО (італьян. adagio літар. спакойна, павольна). У музыцы: 1) павольны тэмп; 2) назва п’есы або часткі (звычайна 2-й) цыклічнага твора ў тэмпе адажыо. У балеце: 1) павольная сольная або дуэтная кампазіцыя; 2) асн. частка складаных танц. формаў (па-дэ-дэ, гран па і інш.); 3) комплекс рухаў каля станка і на сярэдзіне залы, які выпрацоўвае ўстойлівасць, уменне спалучаць рухі ног, рук, корпуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РГЕР (Міхаіл Аркадзевіч) (28.8.1909, Мінск — 6.2.1981),
бел. піяніст і педагог. Засл. арт. Беларусі (1940). Праф. (1946). Скончыў Бел.муз. тэхнікум (1928) і Ленінградскую кансерваторыю (1933). З 1937 выкладаў у Бел. кансерваторыі (у 1937—41 дырэктар). Выступаў у канцэртах як саліст і ансамбліст. Аўтар фп. твораў (Варыяцыі, 1967; Эцюды, 1962; апрацоўкі нар. мелодый, п’есы для дзяцей), фантазіі для скрыпкі і фп. (1945) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПІ́КАЛА-ТЭА́ТРА»
(Piccolo teatro),
італьянскі драм. тэатр; першы ў Італіі стацыянарны тэатр.Засн. ў 1947 у Мілане. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Дж.Стрэлер. Дзейнасць вызначаецца праграмным дэмакратызмам у спалучэнні з псіхалагічнай вытанчанасцю, высокай рэжысёрскай і акцёрскай культурай, працягам сцэнічных традыцый Б.Брэхта. У рэпертуары п’есы М.Горкага, А.Чэхава, Брэхта, Мальера, У.Шэкспіра, К.Гальдоні, Л.Пірандэла, Э.Дэ Філіпа, П.Марыво.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́БСЕН ((Ibsen) Генрык) (20.3.1828, г. Шыен, Нарвегія — 23.5.1906),
нарвежскі драматург. З 1851 рэжысёр і драматург Бергенскага нац.т-ра, з 1857 кіраўнік Нарвежскага т-ра ў Крысціяніі (Осла). У 1864—91 жыў за мяжой, пераважна ў Італіі і Германіі. Пачынаў як паэт у 1848, як драматург дэбютаваў п’есай «Катыліна» (1850). Аўтар п’ес «Норма, або Каханне палітыка» (1851), «Камедыя кахання» (1862), цыкла гісторыка-рамант. драм «Курган волатаў» (1850), «Фру Інгер з Эстрата» (1854), «Ваяўнікі ў Хельгеландзе» (1857), «Барацьба за прастол» (1863). Вядомасць І. прынеслі філас. драмы «Бранд» (1866) і «Пер Гюнт» (1867). Драма «Пер Гюнт» прасякнута фальклорна-казачнымі матывамі, з фальклору ўзяты і вобраз гал. героя, фантазёра і летуценніка, які шукаў для сябе лёгкіх шляхоў, часам грэбуючы маральнымі законамі і чужымі лёсамі. Эстэт. эвалюцыя І. адлюстравалася ў п’есах «Стаўпы грамадства» (1877), «Лялечны дом» («Нора», 1879), «Здані» (1881), «Вораг народа» (1882), у якіх рамант. тэндэнцыі саступаюць месца сатырычным, а самі п’есы пазначаны глыбейшым псіхалагізмам, насычаны рэаліст. сімволікай. Познія п’есы І. «Дзікая качка» (1884), «Росмерсхальм» (1886), «Жанчына з мора» (1888), «Геда Габлер» (1890), «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся» (1899) сведчылі пра імкненне абагульнена-філас. ўвасаблення жыцця, ускладненасць падтэксту і сімволікі. Спектакль «Нора» («Лялечны дом») у 1903—05 ішоў на сцэне Мінскага т-ва аматараў прыгожых мастацтваў. Ставіліся п’есы «Здані» ў т-ры імя Я.Коласа (1940) і Рус.драм. т-ры (1983), «Нора» і «Жанчына з мора» ў т-ры імя Я.Купалы (1954 і 1984). У бел. т-ры оперы і балета пастаўлены балет «Пер Гюнт» на музыку Э.Грыга (1966).
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—4. М., 1956—58.
Літ.:
Адмони В.Г. Генрик Ибсен: Очерк творчества. 2 изд. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГУШЭ́ВІЧ (Юрый) (Георгій Канстанцінавіч; 5.5.1917, г. Орша — 18.3.1983),
рус. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1941). Друкаваўся з 1938. Аўтар аповесцяў пра падзеі Айч. вайны «Пабрацімы» (1955), «Дрэва дружбы» (1959), «У гарадку над Нёманам» (1973), «Дырэктар «зялёнай школы» (1975), п’есы «Сябры» (з В.Зубам, паст. 1958, выд. 1960), сцэнарыяў дакумент. фільмаў. Удзельнічаў у напісанні гісторыі мінскіх з-даў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРБУ́ЗАЎ (Аляксей Мікалаевіч) (26.5.1908, Масква — 20.4.1986),
рускі драматург. Скончыў тэатр. школу ў Ленінградзе. Працаваў у тэатрах Ленінграда і Масквы. Аўтар п’ес «Далёкая дарога» (1935), «Таня» (1938), «Горад на світанні» (1941), «Іркуцкая гісторыя» (1959), «Казкі старога Арбата» (1970), «Старамодная камедыя» (1975), «Пераможніца» (1983) і інш. У творах тонка спалучае псіхалагізм з лірызмам, жыццёвую дакладнасць з рамантычнай узнёсласцю, вастрыню сюжэтных калізій з вольнай кампазіцыяй п’есы. Дзярж. прэмія СССР 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕРЛІ́НЕР АНСА́МБЛЬ»
(Berliner Ensemble),
нямецкі драм.тэатр.Засн. ў 1949 у Берліне Б.Брэхтам (узначальваў яго да 1956) і яго жонкай А.Вейгель як т-р антыфаш. і антымілітарысцкага кірунку (эмблема «Берлінер ансамбля» — «Голуб міру» П.Пікаса). У рэпертуары п’есы Брэхта, творы сусв. класікі, ням. і замежных драматургаў. У аснове мастацтва т-ра — звяртанне да думкі, інтэлекту гледача. Спектаклі вылучаюцца выразнасцю рэжысёрскага вырашэння, вобразным лаканізмам дэкарацый.