у заходнесеміцкай міфалогіі бог урадлівасці, водаў, вайны і інш. Ушаноўваўся ў Фінікіі, Палесціне і Сірыі, пасля яго культ быў пашыраны ў Егіпце, Грэцыі, Іспаніі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЬШТА́Б,
тып сякеры, у якой ёсць бакавыя закраіны (падоўжаныя загіны краю), пятка (папярочная перамычка), петлепадобная ручка (часам дзве). П. быў пашыраны ў сярэднім бронзавым веку амаль па ўсёй Еўропе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІДА́ЗЫ,
ферменты класа гідралаз, якія каталізуюць расшчапленне рэчываў тыпу кіслотных амідаў з утварэннем аміяку. Пашыраны ў жывых арганізмах. У ліку амідазаў аспарагіназа (прэпарат выкарыстоўваецца ў медыцыне), глутаміназа, урэаза і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯТРА́К, ветраны млын,
вытворчая пабудова для памолу зерня з выкарыстаннем энергіі ветру. Былі пашыраны ў многіх краінах Еўропы з 12—13 ст., звычайна мураваныя. На Беларусі вядомы з 16 ст., найб.пашыраны ў 18 — пач. 20 ст., драўляныя. Вярчальны момант ад парных крылаў (звычайна 4), умацаваных на гарыз. вале, праз зубчатыя колы перадаваўся на верт. вал і камяні паставоў. Бываюць ветракі стрыжнёвыя (казловыя, слупавыя) і шатровыя. У стрыжнёвых высокі абшыты дошкамі квадратны ў плане каркас з 2-схільнай страхой (часта з залобкам з боку крылаў) паварочваўся вакол цэнтр. слупа, умацаванага на крыжавіне з тоўстага бярвення — козлах. Больш дасканалыя і магутныя шатровыя ветракі (пашыраны пераважна на У Беларусі) мелі высокі стацыянарны зрубны ці каркасны 8-гранны або круглы аб’ём і рухомую верхнюю частку — шацёр, які разам з крыламі пры дапамозе дышля ставілі супраць ветру. Сустракаліся (пераважна на З і Пн Беларусі) і невял. сядзібныя ветракі (казлоўкі), у т. л. на колах — для перавозкі з месца на месца. Выкарыстоўваліся да сярэдзіны 20 ст.
Я.М.Сахута.
Вятрак з в. Шчолкава Валагодскай вобл. (Расія).Вятрак з в. Русіно Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕКСАЗАМІ́НЫ,
C6H13O5N, вытворныя простых цукроў, у якіх адзін з гідраксідаў замешчаны амінагрупай (NH2). Адносяцца да амінацукру. У прыродзе пашыраныглюказамін і галактазамін — структурныя кампаненты розных мукаполіцукрыдаў жывёльнага, расліннага і бактэрыяльнага паходжання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУАРЫІДО́ЗЫ,
інвазійныя хваробы (гельмінтозы) свойскіх і дзікіх птушак, якія выклікаюцца нематодамі сям. Acuariidae, што паразітуюць у страваводзе і страўніку курэй, індыкоў, цацарак, фазанаў. Прамежкавыя гаспадары нематод — членістаногія. Пашыраны эхінурыёз, дыскарынксоз, стрэптакароз, хейласпіруроз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПАРВА́СЫ,
тэхнічная назва крышталегідратаў сульфатаў некаторых цяжкіх металаў. Найб.пашыраны жалезны К. — FeSO4∙7H2O (гл.Жалеза злучэнні), медны К. — CuSO4∙5H2O (гл.Медзі злучэнні), нікелевы К. — NiSO4∙7H2O, цынкавы К. — ZnSO4∙7H2O.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДКУП,
перадача дзяржавай прыватным асобам (адкупшчыкам) правоў на збор дзярж. прыбыткаў.
Існаваў пераважна ў дакапіталіст. фармацыях, калі не было развітога дзярж.-фін. апарату. Дзяржава, напр., аддавала на водкуп вытворчасць і рэалізацыю солі, алкагольных напіткаў, тытуню, збор мытнай пошліны, падаткаў з насельніцтва і інш. Быў пашыраны ў Францыі, Італіі, Іспаніі. У Расіі існаваў вінны водкуп і мытны водкуп. Адкупшчыкамі былі купцы, пасадскія людзі, іншаземцы. На Беларусі быў пашыраны вінны водкуп у гарадах. Парадак водкупу вызначала гарадское кіраўніцтва. З умацаваннем і цэнтралізацыяй дзярж. улады (18 ст.) водкуп змяніўся сістэмай акцызу (у Расіі з 1863), а ў асобных краінах (ЗША, Турцыя, Італія) захаваўся да пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫКРА́НУМ (Dicranum),
род брыевых імхоў сям. дыкранавых. Вядома больш за 50 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай і халоднай зонах Галарктыкі. Удзельнічаюць у фарміраванні наглебавага покрыва тундраў, балот і хвойных лясоў. На Беларусі 8 відаў. Найб.пашыраны ў хваёвых і мяшаных лясах Д. мётлападобны (D. scoparium) і Д. шматножкавы (D. polysetum).
Лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі шчыльныя, бліскучыя, ад зялёных да бураватых. Сцябло простае або вілаватае, часта з рызоідным лямцам. Лісце звычайна павернута ў адзін бок, сэрцападобнае, радзей усебакова адтапыранае. суцэльнакрайняе ці зубчастае з жылкамі. Каробачка ад яйцападобнай да цыліндрычнай. Вечка з касой дзюбкай. Каўпачок буйны, клабукападобны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАНЦЫ́камары-дзергуны
(Chironomidae),
сямейства двухкрылых падатр. даўгавусых. Каля 10 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Лічынкі і кукалкі пераважна водныя, жывуць у прэсных застойных вадаёмах у глеі, літаральнай зоне мораў, некат. ў вільготнай глебе і інш. Дарослыя часта вечарам вял. раямі лунаюць у паветры са звонам (адсюль назва). На Беларусі найб.пашыраны З. апушаны (Chironomus plumosus).
Даўж. 1—15 мм. Цела падоўжанае з пукатымі грудзямі. У некат. на брушку жоўтыя і чорныя перавязкі. Ногі доўгія, хабаток кароткі Крылы празрыстыя. У самцоў доўгія перыстыя вусікі. Ротавы апарат рэдукаваны, дарослыя не кормяцца. Лічынкі кормяцца водарасцямі, дэтрытам, бактэрыямі, ёсць драпежнікі, некат. — паразіты губак, малюскаў, аўсянікаў. Лічынкі — корм для рыб.