вяртаннеглебаўтваральных працэсаў да папярэдняй стадыі. Напр., пад уздзеяннем асушальнай меліярацыі ў мінер. глебах працэсы забалочвання спыняюцца, іх змяняюць працэсы, якія фарміруюць аўтатрофныя глебы, але пры іх паўторным устойлівым залішнім увільгатненні зноў развіваецца забалочванне. Р.г. адбываецца на ўзараных схілавых эрадзіраваных глебах пры іх залужэнні; эрозія глебы спыняецца, урадлівасць яе аднаўляецца. Аднак некат. асушальныя мерапрыемствы і няправільнае с.-г. выкарыстанне зямель часам прыводзяць да неабарачальных працэсаў дэградацыі глебы, і ворныя землі ператвараюцца ў непрыдатныя (Р.г. не адбываецца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬНО́Ў (сапр.Уладзіміраў) Іван Ягоравіч
(15.1.1885, с. Багародзіцкае Арлоўскай вобл., Расія — 9.1.1931),
рускі пісьменнік. Настаўнічаў. Быў у партыі эсэраў, ідэалогію якіх потым асудзіў у аповесці «Сустрэча» (1927). За замах на царскага чыноўніка сасланы ў Сібір, адкуль у 1910 уцёк за мяжу. У 1917 вярнуўся ў Расію. Аўтабіягр. «Аповесць пра дні майго жыцця» (1912), аповесці «Юнацтва», «На рубяжы» (абедзве 1913), «Вяртанне» (1928, апубл. 1956) і інш. пра сялянства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПАСТО́ЛІКІ, апостальскія браты,
сялянска-плебейская ерэтычная секта 13 — пач. 15 ст. ў Паўн. Італіі. Засн. ў 1260 у г. Парма рамеснікам Сегарэлі. Прапаведавалі вяртанне да сац. і маёмаснай роўнасці паводле вучэння раннехрысц. апосталаў (адсюль назва), выступалі супраць феад. дзяржавы і каталіцкай царквы. Секта асуджана як ерэтычная і забаронена II Усяленскім саборам (Ліён, 1274), Сегарэлі ў 1300 спалены. Яго пераемнік Дальчына ў 1304 узняў паўстанне, якое задушана ў 1307. Апастолікі прапаведавалі свае ідэі ў Паўн. Італіі, Паўд. Францыі, Іспаніі і Германіі да 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЖЭ́НКА Уладзімір Аляксандравіч (н. 23.1.1931, г. Дарагабуж, Расія),
бел. перакладчык. Скончыў БДУ (1953). Настаўнічаў. З 1953 у Дзярж. выд-ве БССР, з 1964 на Бел. радыё, у 1969—94 у час. «Нёман». Друкуецца з 1953. Пераклаў на рус. мову раманы М.Лобана «Гарадок Устронь» (1972), Л.Арабей «Іскры ў папялішчы» (1973), А.Васілевіч «Пачакай, затрымайся...» (1975), Б.Сачанкі «Вялікі Лес» (1986), В.Адамчыка «Голас крыві брата твайго» (1990), І.Чыгрынава «Вяртанне да віны» (1993), аповесць М.Гарэцкага «Дзве душы» (1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВЕ́РСІЯ (ад лац. reversio вяртанне) у генетыцы, узнаўленне ў мутантнага арганізма дзікага (нармальнага) фенатыпу ў выніку паўторнай мутацыі. Адбываецца за кошт прыгнечання (супрэсіі) уздзеяння мутантнага гена або шляхам сапраўднай мутацыі. Арганізм, які ўзнік у выніку супрэсіі, мае псеўдадзікі фенатып, а пры сапраўднай зваротнай мутацыі — нармальны, таму што геном вяртаецца ў зыходны стан (напр., узнаўленне зыходнай нуклеатыднай паслядоўнасці ў гене, які быў закрануты прамой мутацыяй). Частата і характар Р. залежаць ад тыпу змен, якія адбыліся пры прамой мутацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭДУ́КЦЫЯ (ад лац. reductio вяртанне, адсоўванне назад),
спрашчэнне, звядзенне складанага працэсу да больш простага, даступнага аналізу або вырашэнню; змяншэнне, аслабленне чаго-н. Р. ў логіцы і матэматыцы — пераўтварэнне якой-н. задачы ў больш зручны стан, які лягчэй паддаецца аналізу і рашэнню. Р. ў мовазнаўстве — паслабленне і змяненне гучання гукаў. Р. ў тэхніцы — зніжэнне ціску вадкасцей, газаў у рухавіках, інш. устаноўках з дапамогай спец. прылад. Р. ў хіміі — аднаўленчы працэс, адваротны акісленню. Р. ў эканоміцы — зніжэнне валютнага курсу, вартасці каштоўных папер, кошту тавару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРО́ЧНЫЯ ГАДЫ́,
у Расіі канца 16 — сярэдзіны 17 ст. тэрміны, у якія памешчыкі маглі ўзбуджаць перад дзяржавай іскі пра вышук і вяртанне ім збеглых прыгонных сялян. Уведзены ў 1590-я г. пасля спынення дзеяння Юр’ева дня і ўвядзення запаветных гадоў. У 1597 устаноўлены 5-гадовы тэрмін «У.г.», у 1607 — 15-гадовы (фактычна не дзейнічаў з прычыны «Смуты»). Пры цару Міхаіле Фёдаравічу [1613—45] спачатку дзейнічаў 5-гадовы тэрмін вышуку, з 1639 — 9-гадовы, з 1642 — 10-гадовы. Саборнае ўлажэнне 1649 зрабіла вышук збеглых сялян бестэрміновым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́НДА (Fonda) Джэйн (н. 21.12.1937, Нью-Йорк),
амерыканская кінаактрыса. Дачка Г.Фонды. Вучылася ў нью-йоркскай акцёрскай студыі. Працавала манекеншчыцай, іграла ў т-ры. З 1960 у кіно. Лепшыя ролі ў фільмах «Пагоня» (1965), «Загнаных коней прыстрэльваюць, ці не так?» (1969), «Клют» (1971, прэмія «Оскар»), «Лялечны дом» (1973), «Сіняя птушка» (1976, СССР—ЗША), «Вяртанне дадому» (1979, прэмія «Оскар»), «Кітайскі сіндром» (1979), «З дзевяці да пяці» (1982), «Наступнай раніцай» (1986), «Стэнлі і Айрыс» (1990) і інш. Вядомая грамадскай, у т. л. антываен., дзейнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЯ КАТАЛІ́ЦКАЯ ГРАМАДА́,
грамадская арг-цыя католікаў Беларусі. Створана ў 1990. Асн. кірункі дзейнасці: вяртаннебел. касцёла да нац. вытокаў, забеспячэнне паўнапраўнага функцыянавання ў ім бел. мовы, выданне рэліг. і богаслужэбнай л-ры, выхаванне патрыятызму, маральнасці, культуры і грамадз. адказнасці. Падтрымлівае сувязі з каталіцкімі арг-цыямі замежжа. З 1992 выдае час. «Хрысціянская думка». Выдала кнігу А.Станкевіча «Родная мова ў святынях» (факсіміле), зб. вершаў А.Зязюлі «З роднага загону» і інш. Скульптурна-манум. секцыя грамады ўдзельнічае ў распрацоўках праектаў рэстаўрацыі культавых збудаванняў, стварэнні помнікаў гіст. асобам.