ГА́ПАВА (Валянціна Ігнатаўна) (н. 3.1.1923, в. Малая Чарніца Віцебскага р-на),
бел.літ.-знавец. Канд.філал.н. (1953). Скончыла Ленінградскі ун-т (1946). Удзельніца абароны Ленінграда. Выкладала польскую л-ру і курс славянскіх л-р у Ленінградскім ун-це (1949—54), рус. л-ру ў Мінскім пед. ін-це (1955—57). У 1959—86 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкуецца з 1952. Даследуе бел.-польскія і бел.-рус.літ. ўзаемасувязі, творчыя пытанні бел. паэзіі 20 ст.
Тв.:
Эліза Ажэшка: Жыццё і творчасць. Мн., 1969;
Зменлівае і спрадвечнае: Вопыт тыпал. даслед. бел. і пол. «вясковай прозы». Мн., 1975;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫ́ДАЎ (Дзяніс Васілевіч) (27.7.1784, Масква — 4.5.1839),
герой вайны 1812, ваен. пісьменнік і паэт, ген.-лейт. (1831). З 1801 на ваен. службе ў кавалерыі (з 1804 у гусарах). У час вайны 1812 камандаваў атрадам гусараў і казакоў, паспяхова дзейнічаў у тыле ворага. Удзельнік замежных паходаў 1813—14. З 1823 у адстаўцы. У 1826—1827 зноў служыў на Каўказе. Удзельнічаў у падаўленні паўстання 1830—31, у т. л. ў Беларусі. Аўтар ваен.-гіст. прац: «Дзённік партызанскіх дзеянняў 1812» (1860), «Вопыт тэорыі партызанскіх дзеянняў» (1821) і інш. Як паэт выступаў з 1803. Стварыў жанр «гусарскай лірыкі» (зб. «Вершы», 1832).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМБРО́ЎСКІ (Юрый Восіпавіч) (12.6.1909, Масква — 29.5.1978),
рускі пісьменнік. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1932). У 1932 арыштаваны і высланы з Масквы ў Алматы. Працаваў у музеі. У 1930—50-я г. правёў у лагерах і ссылках каля 18 гадоў. Гісторыя ў святле маральных праблем сучаснасці ў раманах «Дзяржавін» (кн. 1, 1939), «Малпа прыходзіць па свой чэрап» (1959), кн. «Смуглая лэдзі. Тры навелы пра Шэкспіра» (1969). Механізм таталітарызму ў СССР аналізуе ў аповесці «Хавальнік старажытнасцей» (1964) і яе працягу — рамане «Факультэт непатрэбных рэчаў» (Парыж, 1978, М., 1989). У вершах Д. — драм.вопыт ахвяры рэпрэсій. Аўтар паэмы «Каменны тапор» (1939).
Тв.:
Хранитель древностей: Роман. Новеллы. Эссе. М., 1991;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІДЫЁМА (ад грэч. idiōma своеасаблівы выраз) у мовазнаўстве, складанае па структуры моўнае адзінства з цэласным семантычным зместам. У вузкім сэнсе — фразеалагічнае зрашчэнне (гл.Фразеалагізм). Састаўныя ідыяматычных адзінстваў наз. кампанентамі, у І. яны страчваюць сваё звычайнае значэнне (напр., «сабаку з’есці» — мець вял. навык, вопыт у чым-н.).
Вылучаюцца марфалагічныя І. — словы, значэнне якіх не абумоўлена сукупнасцю значэнняў іх марфем; лексічныя І. — спалучэнні двух і больш слоў пастаяннага лексіка-грамат. складу, злітнае значэнне якіх не вынікае са зместу асобных кампанентаў; сінтаксічныя І. — простыя або складаныя канструкцыі, агульнае значэнне якіх не вынікае з сумы значэнняў форм і ўласцівых ім сінтакс. адносін. І. — сродак выразнасці і вобразнасці мовы. Вывучае І. ідыяматыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСПЯРО́ВІЧ (Галіна Іванаўна) (н. 8.3.1948, г. Чашнікі Віцебскай вобл.),
бел. этнограф. Канд.гіст.н. (1982). Скончыла БДУ (1971). З 1974 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе этнакульт. гісторыю беларусаў 20 ст., асн. тэндэнцыі, заканамернасці і перспектывы развіцця традыц.-быт., маст. культуры, самасвядомасці бел. народа, сучасныя этнадэмаграфічныя, этнасац. і этнакульт. працэсы. Аўтар манаграфіі «Міграцыя насельніцтва ў гарады і этнічныя працэсы» (1985), сааўтар прац «Этнічныя працэсы і спосаб жыцця» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Этнаграфія беларусаў: Гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Святы і абрады ў Беларускай ССР» і «Палессе. Матэрыяльная культура» (абедзве 1988), «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУХАРО́НАК (Таццяна Іванаўна) (н. 7.8.1954, в. Клінок Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. этнограф. Канд.гіст.н. (1988). Скончыла БДУ (1981). З 1971 працуе ў Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе гіст. эвалюцыю сямейнай і каляндарнай абраднасці беларусаў, яе тэрытарыяльна агульныя і лакальныя рысы, тэндэнцыі развіцця на сучасным этапе. Адзін з аўтараў кніг «Грамадскі, сямейны побыт і духоўная культура насельніцтва Палесся» (1987), «Святы і абрады ў Беларускай ССР» (1988), «Сям’я і сямейны быт беларусаў» (1990), «Славянскія культуры: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы» і «Славянскія культуры пасля Другой сусветнай вайны» (1996) і інш.
Тв.:
Радзінныя звычаі і абрады беларусаў: канец XIX—XX ст.Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛОРУ́ССКАЯ НИ́ВА»,
грамадска-палітычная с.-г. газета. Выдаецца ў Мінску з 1921 на рус. і бел. мовах. У 1921—24 выдавалася на рус. мове пад назвай «Белорусская деревня» як дадатак да газ. «Звязда», з сак. 1924 самаст. газета на бел. мове «Беларуская вёска». У 1931 — жн. 1935 «Калгаснік Беларусі», у крас. 1945 — вер. 1950 «Савецкі селянін» (снеж. 1947 — вер. 1950 на бел. і рус. мовах); у кастр. 1950 — кастр. 1962 «Калгасная праўда» (на бел. і рус. мовах), у 1962—91 «Сельская газета» (на рус. мове), з кастр. 1991 «Белорусская нива». Асвятляе пытанні с.-г. вытворчасці, эканам. і сац. развіцця вёскі, прапагандуе вопыт перадавых грамадскіх гаспадарак, наватараў, дасягненні навукі і тэхнікі ў сельскай гаспадарцы. Друкуе матэрыялы аб паліт., грамадскім і культ. жыцці ў краіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНЕЦЫЯ́НСКАЕ ШКЛО,
мастацкія пасудзіны, пераважна выдзіманыя, часта з налепленымі дэталямі, а таксама пацеркі, люстэркі і інш. вырабы. Вытворчасць пачалася ў канцы 13 ст. ў Венецыі, дзе быў асвоены вопытмаст. шкларобства Сірыі і Візантыі. Чашы і кубкі 15 ст. з каляровага шкла з размалёўкай эмалямі мелі формы, што ішлі ад готыкі. З сярэдзіны 16 ст. пашыраны стройныя, вытанчаныя па формах бакалы і вазы, каляровыя і бясколерныя, з філігранню або з кракле (узорам з тонкіх трэшчын). У 17—18 ст. вырабы са шкла (бясколернага, агатавага, карычневага з метал. блішчынкамі, мазаічнага) сталі вычварныя, дэкор — стракаты (посуд, люстры). З сярэдзіны 19 ст. выпускаюцца вырабы па ўзорах 16—17 ст., з 1950-х г. — літыя пасудзіны новых форм, пераважна простых і функцыянальна абгрунтаваных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛА́Й КУЗА́НСКІ [Nicolaus Cusanus; сапр.Крэбс (Krebs); 1.8.1401, г. Бернкастэль-Кус, Германія — 11.8.1464],
нямецкі філосаф, багаслоў, царк. і паліт. дзеяч. Скончыў Падуанскі ун-т (1424). Манах-аўгусцінец. Удзельнік Базельскага і Ферара-Фларэнційскага сабораў. З 1433 чл. папскай курыі, саветнік папы Пія II, кардынал (1448). Крыніцай пазнання лічыў вопыт. Зыходзячы з ідэй неаплатанічнай дыялектыкі і ням. містыкі, развіў вучэнне пра абсалют як супадзенне процілегласцей (канечнага і бясконцага, найменшага і найбольшага, адзінага і множнага і г.д.) і палажэнні аб ролі матэм. паняццяў для пазнання прыроды, існаванні бясконца малых велічынь і інш. Аўтар матэм. трактатаў, адзін з папярэднікаў касмалогіі Каперніка; сцвярджаў, што Зямля не з’яўляецца цэнтрам Сусвету і падобная на інш. планеты. Стварыў першыя геагр. карты Цэнтр. і Усх. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРО́Н ((perrón) Хуан Дамінга) (8.10.1895, г. Лобас, Аргенціна — 1.7.1974),
дзяржаўны і ваен. дзеяч Аргенціны. Скончыў Вышэйшую ваен. школу, выкладаў у ёй. З 1934 ваен. аташэ ў Чылі, у 1939—41 у Еўропе, вывучаў вопытваен. дзеянняў. Чл. групы афіцэраў, якая ажыццявіла ў чэрв. 1943 ваен. пераварот у Аргенціне. З 1943 ваен. міністр, міністр па пытаннях працы і сац. забеспячэння, віцэ-прэзідэнт. У 1945 арыштаваны, вызвалены ў выніку масавай кампаніі. У лют. 1946 абраны прэзідэнтам Аргенціны. Ажыццявіў праграму эканам. і сац. рэформ (нацыяналізацыя шэрагу прадпрыемстваў, стварэнне сістэмы сац. гарантый і г.д.). Вялікі ўплыў на П. аказвала яго жонка Э.М.Дуартэ Перон («Эвіта», 1919—52), якая фактычна кіравала яго сац. палітыкай, не займаючы афіц. пасад. Скінуты ваеннымі ў вер. 1955, жыў у эміграцыі. У 1973 вярнуўся на радзіму і абраны прэзідэнтам Аргенціны.