ЗЕРАЎПІА́НСКІ ХРЫБЕ́Т горны хрыбет у сістэме Гісара-Алая ва Узбекістане і Таджыкістане, на Пд ад р. Зераўшан. Даўж.каля 370 км. Выш. да 5489 м (г. Чымтарга). На У (да р. Фандар’я) — высакагорны рэльеф з вяршынямі выш. да 4500—5000 м, на З — сярэднягор’е з карставымі формамі рэльефу (карставая бездань Кіеўская, глыб. 950 м). Складзены ў асн. з крышт. сланцаў і вапнякоў, часткова з гранітаў. На схілах — рэдкалессе (пераважна з арчы), горныя стэпы і альпійскія лугі. Ледавікі (агульная пл. 307 км²).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНАМЯРО́ЎСКАГА У. ВЫДАВЕ́ЦТВА,
прыватнае бел. выдавецтва ў Вільні ў 1920-я — сярэдзіне 1930-х г. Заснавальнік У.Б.Знамяроўскі. Выдавала арыгінальную і перакладную л-ру, падручнікі, слоўнікі (усяго каля 20 назваў). Сярод іх «Беларускі каляндар на 1920 г.», «Сцэнічныя творы» Л.Родзевіча, «Дзед Завала» Ядвігіна Ш. (2-е выд.), «Руска-беларускі слоўнік» М. і Г.Гарэцкіх (2-е выд.), «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» Ў.Ігнатоўскага (4-е выд.) і інш. За выпуск «Беларускага дэкламатара» (1928) Знамяроўскі быў прыцягнуты ўладамі Польшчы да суд. адказнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́ЛВА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дружнянка (злучана ручаём з возерам), за 13 км на Пд ад г. Браслаў. Пл. 0,31 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 290 м, найб.глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі каля 4 км. Пл. вадазбору 15,3 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м, на Пд не выражаны, парослыя лесам і хмызняком, на Пн сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей — сапрапелі. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. да 85 м. Злучана ручаём з воз. Шылава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́ПНІК (Phlomis),
род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Еўразіі. На Беларусі вырошчваюць З. клубняносны (Ph. tuberosa).
Шматгадовыя травяністыя расліны або паўкусты і кусты з простым ці галінастым сцяблом. Лісце найчасцей яйцападобнае ці трохвугольнае. Кветкі двухполыя, няправільныя, двухгубыя, у шматкветкавых несапраўдных кальчаках, сабраных у коласападобнае суквецце; ружовыя, ліловыя, часам жоўтыя. Чашачка 5-зубчастая, трубчастая ці званочкавая. Плод — 4-гранны шматарэшак. Лек., кармавыя, меданосныя і дэкар. расліны. Клубнепадобныя патаўшчэнні на каранях З. клубняноснага ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЭ́ЙДЭЛЬ (Іван) (Іаган Георг; ? — пасля 1787),
бел. архітэктар. У 1764—67 кіраваў буд-вам Рундальскага палаца (узведзены ў 1736—40 у стылі барока каляг. Баўска, Латвія, арх. В.Растрэлі). У 1777—86 Магілёўскі губернскі архітэктар. У 1778—84 пад яго кіраўніцтвам ажыццёўлена забудова гал. плошчы горада — Губернатарскай. У 1774—75 стварыў праект будынка павятовых устаноў для гарадоў Магілёўскай губ.: Оршы, Рагачова і Мсціслава (узведзены ў 1780). Распрацаваў тыпавыя праекты правіянцкага склада, правіянцкай і саляной крам для гарадоў Магілёўскай і Полацкай губерняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСЕ́ЦЬ,
рака ў Свярдлоўскай, Курганскай і Цюменскай абласцях Расіі, левы прыток р. Табол. Даўж. 606 км, пл.бас. 58,9 тыс.км². Пачынаецца з Ісецкага вадасх. на ПнЗ ад г. Екацярынбург. У вярхоўі цячэ па ўсх. схіле Сярэдняга Урала, ніжэй — па Зах.-Сібірскай раўніне. Гал. прытокі: Міяс, Цеча, Сінара (справа). Жыўленне мяшанае. Ледастаў з ліст. да красавіка. Сярэдні расход вады каля 70 м³/с. Ha І. малыя вадасховішчы для водазабеспячэння. Суднаходная ад г. Шадрынск. На І. гарады Екацярынбург, Каменск-Уральскі, Катайск, Далматава, Шадрынск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗІМІ́Р IАднавіцель
(Kazimierz I Odnowiciel; 25.7.1016—24.10 ці 28.11.1058),
старажытнапольскі князь (1039(7)—1058] з дынастыі Пястаў. Заняў прастол пры падтрымцы герм. імператара Генрыха III і Венгрыі ва ўмовах заняпаду цэнтр. улады, адасаблення Памор’я і Мазовіі, нар. паўстання і нападу чэш.кн. Бржэціслава I на Сілезію і Велікапольшчу. Заключыў саюз з кіеўскім князем Яраславам Мудрым (1041) і з яго дапамогай вярнуў Мазовію (каля 1047). У 1050 адваяваў у чэхаў Сілезію. Аднавіў дзярж. структуры з цэнтрам у Кракаве, а таксама сетку польскіх біскупстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́СНІК (Уладзімір Рыгоравіч) (28.6.1911, г. Асцёр Казялецкага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 25.11.1943),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ленінградскія бранятанк. курсы (1942). На фронце са жн. 1942. Вызначыўся ў Палескай вобл.: экіпаж танка на чале з К. у 12-гадзінным баі знішчыў 4 гарматы, 7 кулямётных кропак, 2 мінамётныя батарэі, шмат жывой сілы ворага. Загінуў у гэтым баі. На месцы гібелі экіпажа каляв. Загальская Слабодка Хойніцкага р-на Гомельскай вобл. пастаўлены абеліск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЬВА́РЫЯ (ад лац. calva чэрап),
у католікаў Беларусі, Літвы і Польшчы святое месца, куды збіраліся натоўпы набожных, хворых, калек, старцаў на пакаянне. Пачалі засноўвацца як апорныя пункты каталіцызму ў 2-й пал. 16 — пач. 17 ст. на ўзгорках і ў лесе, часта на месцах б. язычніцкіх капішчаў. Найстарэйшая К. каля Вільні вядома з 1564. У цэнтры К. звычайна ставілі капліцу, будавалі касцёл або кляштар. К. былі ў Мінскім, Барысаўскім, Вілейскім і інш. паветах. У Мінску пад гэтай назвай захаваліся могілкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМП’Е́НСКАЕ ПЕРАМІ́Р’Е 1940 Заключана 22.6.1940 паміж фаш. Германіяй і франц. урадам маршала А.Ф.Петэна ў 2-ю сусв. вайну там жа, дзе і Камп’енскае перамір’е 1918. Паводле яго прагерм. ўрад Петэна (гл. таксама «Вішы») пагадзіўся на поўнае спыненне ваен. дзеянняў супраць Германіі на тэр. Францыі, акупацыю ням.-фаш. войскамі каля 2/3тэр. Францыі (уключаючы Парыж), раззбраенне і дэмабілізацыю франц. арміі і флоту (акрамя часцей па падтрымцы парадку) і інш. У ліст. 1942 фаш. Германія парушыла ўмовы К.п. і акупіравала ўсю Францыю.