ВІРА́САЎ (Георгій Пятровіч) (н. 8.7.1940, в. Хлебнікава Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікахіміі торфу. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Ін-це торфу АН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы тэхналогіі і абсталявання для здабычы і перапрацоўкі торфу і сапрапеляў, вытв-сці комплексных грануляваных угнаенняў на гэтай аснове, аднаўленні заглееных вадаёмаў.
Тв.:
Торф на удобрение. Мн., 1983 (у сааўт.);
Комплексные гранулированные удобрения на основе торфа. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВА (Вольга Мікалаеўна) (н. 24.12.1958, г. Магілёў),
бел. жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1978). У ранняй творчасці сімволіка-алегарычнае асэнсаванне рэчаіснасці (серыя з 9 работ «Успамін пра Русь», 1989—90). У творах «Збіральнікі галля» (1994), «Збіральнікі камення» (1995), «Малітва» (1997) і інш. асацыятыўна-філас. трактоўка вобразаў, увасобленая праз нюансавы колеравы лад. Працуе таксама ў плакаце («Не парушаць экалагічную раўнавагу!», «У што веру?»).
А.І.Атраховіч.
В.Даманава. Работа з серыі «Успаміны пра Русь». 1989—90.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВО́РЖАЦ (Макс Аляксандравіч) (16.4.1891, Віцебская вобл. — 1942),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1935), праф. (1936). Скончыў Варонежскі ун-т (1919). У 1924—30 у БДУ, у 1932—41 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па вывучэнні ядраў вочных рухальных нерваў, прафілактыцы траўмаў вачэй, этыялогіі і лячэнні трахомы, арганізацыі дапамогі хворым на вочныя хваробы.
Тв.:
Профессиональные повреждения и заболевания глаз. Мн., 1937;
Аб найбольш небяспечных хваробах вачэй. Мн., 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАСАРЫ́»,
«Касец», бел.нар. танец. Муз. памер перыядычна пераменны 2/4 або 3/4. Тэмп умераны. Танцоры імітавалі рухі касцоў, рэзка ўзмахваючы рукамі. Выконваўся пад песню. Зафіксаваны ў 19 ст. на Гомельшчыне і Гродзеншчыне. У некат. рэгіёнах быў вядомы як карагод з адным салістам — «касцом» — у цэнтры, які выбіраў сабе дзяўчыну. Падобны танец існуе таксама ў Літве і Малдове.
Літ.:
Алексютович Л.К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Мн., 1978. С. 44-45, 272—273.
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыла БДУ (1965). З 1965 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па нелінейнай дынаміцы лазераў і аптычных сістэм, унутрырэзанатарнай спектраскапіі. Даследавала прычыны і ўмовы суіснавання некалькіх стацыянарных станаў (мультыстабільнасць), пераключэнне паміж імі з назіраннем гістэрэзісных з’яў, развіццё дынамічных рэжымаў у розных тыпах лазераў.
Тв.:
Автоколебания в лазерах. Мн., 1990 (разам з А.М.Самсонам, Н.А.Лойка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎГА́НКА (Мікалай Уладзіміравіч) (н. 8.8.1954, в. Арабнікі Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хіміі прыродных рэчываў. Д-рхім.н. (1991). Скончыў БДУ (1977). З 1977 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук працы па распрацоўцы новых метадаў сінтэзу біялагічна актыўных злучэнняў шэрагу гармонаў насякомых экдыстэроідаў і фітагармонаў брасінастэроідаў.
Тв.:
Экдистероиды: Химия и биол. активность. Мн., 1989 (разам з А.А.Ахрэмам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦЬКО́ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 13.1.1940, в. Мяжніца Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1985). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962), з 1968 працуе ў ім (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні траўматычных пашкоджанняў, касцявых і гнойных інфекцый, апёкаў, вострых захворванняў жывата ў дзяцей, прыроджаных заган развіцця.
Тв.:
Лечение хронического остеомиелита у детей методом закрытого промывания костной полости // Вестн. хирургии. 1980. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕСКЕ́ВІЧ (Валерый Георгіевіч) (н. 19.8.1951, г. Брэст),
бел. архітэктар. Скончыў Брэсцкі інж.-буд. ін-т (1973). Працаваў у Гродзенскім філіяле ін-та «Белкалгаспраект», з 1974 у ін-це «Брэстграмадзянпраект» (з 1986 гал. архітэктар праектаў). Асн. работы (усе ў Брэсце): комплекс гаражоў (1978), будынак выд-вагаз. «Зара» (1984), жылы дом на бульвары Касманаўтаў (1985), Брэсцкі аэравакзал (1986, Дзярж. прэмія Беларусі 1988) — усе ў сааўт. Прэмія міжнар. конкурса ЮНЕСКА і Міжнар. саюза архітэктараў «Жыллё — заўтра» (1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКІ (Віктар Мікалаевіч) (н. 10.1.1940, г. Смаленск, Расія),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў БШ (1962). З 1964 у БПА. Навук. працы па матэрыялазнаўстве, парашковай металургіі, тэорыі і практыцы зваркі труб выбухам. Распрацаваў новы клас кераміка-палімерных матэрыялаў для мікраэлектронікі і электратэхнікі, метады атрымання кампазіцыйных матэрыялаў для машынабудавання. Залаты медаль ВДНГСССР (1985).
Тв.:
Высокоскоростная деформация металлов. Мн., 1976 (у сааўт.);
Технология конструкционных материалов. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Дзяніс Сцяпанавіч) (н. 25.4.1914, в. Віркаў Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне афтальмалогіі. Д-рмед.н. (1968). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1939). У 1963—71 у Віцебскім мед. ін-це. Навук. працы па патафізіял. і біяхім. асновах патагенезу і этыялогіі глаўкомы, парушэннях кровазвароту пры асобных формах глаўкомы, біяхім. даследаваннях дыстрафіі тканак вока пры глаўкоме, механізмах развіцця форм другаснай глаўкомы, даследаванні ўнутрывочнага ціску пры хім. апёках вока і інш.