ЗВЕ́РАЎ (Анатоль Цімафеевіч) (3.11.1931, Масква — 1986),
рускі мастак, прадстаўнік андэграўнду (плыні, альтэрнатыўнай афіц. мастацтву). Скончыў маст.-рамесніцкае вучылішча ў Маскве. У творчасці спалучаў традыцыі рус. авангарду з дасягненнямі сучаснага еўрап. мастацтва. Быў папулярны ў элітарных колах, у 1957 узнагароджаны залатым медалём маст. конкурсу Міжнар. фестывалю моладзі ў Маскве (старшыня конкурсу Д.Сікейрас), але афіц. прызнання не атрымаў. Дыяпазон яго жывапісных прыёмаў вельмі шырокі: ад фавізму да абстрактнага экспрэсіянізму («Кампазіцыя», 1959, «Коні», 1965, «Купалы», 1980-я г., «Нацюрморт з грыбамі», 1980, «Палітра мастака», 1985, «Яблык», 1986, пейзажы). Найб. віртуознасці ў тэхніках алею, акварэлі, гуашы, тушы дасягнуў у партрэтах («Мащ», «Н.Кастакі», абодва 1957, «І.Вульфовіч», 1967, «А.Сасна», 1980, «В.Шумскі», 1981, аўтапартрэты і інш.). Іл.гл. таксама да арт.Гуаш.
Літ.:
Анатолий Зверев: Живопись. Графика: Альбом. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЛІ́НІЧЫ,
дзяржаўныя дзеячы ВКЛ герба «Корчак» у ВКЛ. Паходзілі, магчыма, з правасл. баярства Северскай зямлі. У сярэдзіне 15 ст. вядомы Яцка І., які атрымаў ад вял. князя Казіміра пацвярджэнне «отчины и дедины» ў Старадубскім і Радагошчанскім пав., с. Пожанка ў Клецкім княстве. Верагодна, яго братам быў Іван I. (? — каля 1490), намеснік драгічынскі (каля 1475), віцебскі (1482), смаленскі (1487). У канцы жыцця набыў Мір. Меў сыноў Мікалая і Юрыя, ад якіх пайшлі дзве галіны роду. Мікалай (? — каля 1500) быў намеснікам мінскім (1494), маршалкам гаспадарскім (1495), намеснікам смаленскім (1499). Юрый (? — 1527) быў маршалкам гаспадарскім і намеснікам лідскім (1500, паўторна прызначаны ў 1510), брэсцкім (1510), ковенскім (1514), маршалкам дворным (1519). Каля 1510 пабудаваў Мірскі замак. Яго ўнук Юрый (каля 1535 — каля 1565), апошні прадстаўнік роду І., з 1555 карыстаўся тытулам графа на Міры. Асн. маёнткі роду перайшлі да Радзівілаў.
дзяячка міжнар. жаночага руху, рэвалюцыянерка, сав. дыпламат, публіцыст. У рэв. руху з 1890-х г. У 1908—17 у эміграцыі, удзельнічала ў с.-д. руху Англіі, Германіі, Італіі, Францыі, Швецыі, Нарвегіі, ЗША і інш. З сак. 1917 чл. выканкома Петраградскага Савета. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 нарком дзярж. апекі ў 1-м сав. урадзе. У 1920 заг. жанаддзела ЦК РКП(б), у 1921—22 сакратар Міжнар. жаночага сакратарыята пры Камінтэрне. У 1923 на дыпламат. рабоце; у 1923—26, 1927—30 гандл. і паўнамоцны прадстаўнік у Нарвегіі, у 1926—27 пасол у Мексіцы, у 1930—45 пасланнік, потым пасол у Швецыі, з 1945 саветнік МЗССССР. Аўтар мемуараў і прац пра жаночы рэв. рух.
Літ.:
Олесин М.И. Первая в мире: Биогр. очерк о А.М.Коллонтай. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́ ((Callot) Жак) (1592 або 1593, г. Нансі, Францыя — 25.3.1635),
французскі гравёр і рысавальшчык. Майстар афорта. Прадстаўнікманьерызму. З 1608 вучыўся ў Рыме. У 1611—21 прыдворны мастак у Фларэнцыі («Спакуса св. Антонія», каля 1616; «Кірмаш у Імпрунеце», 1620). З 1621 у Нансі, рабіў гравюры па малюнках, прывезеных з Італіі [серыі «Гобі» («Гарбуны»), «Балі» («Танцы»), «Тры Панталоне», усе 1622, і інш.]. У творах адлюстроўваў тагачасныя гіст. падзеі («Аблога Брэды», 1627; «Аблога вострава Рэ» і «Аблога Ла-Рашэлі», абодва 1630), шматграннасць жыцця («Жабракі», 1622; 2 серыі «Бедства вайны», 1632—33), звяртаўся да рэліг. сюжэтаў («Пакутніцтва св. Себасцьяна», 1632—33), пісаў пейзажы («Чатыры пейзажы», 1622; віды Нансі, 1626, Парыжа, 1629), партрэты (К.Дэруэ, 1632). Вынайшаў тэхніку паўторнага траўлення ў афорце, што дазволіла дасягнуць асаблівай дакладнасці малюнка, топкасці і мяккасці танальных і святлоценявых пераходаў.
Ж.Кало. Касандр. Афорт з серыі «Тры Панталоне». 1622.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМО́ЭНС, Камоінш (Camões) Луіш ды (снеж. 1524 або студз. 1525, Лісабон — 10.6.1580), партугальскі паэт, буйн. прадстаўнікпартуг. Адраджэння. Літ. дзейнасць пачаў як лірычны паэт. Аўтар шматлікіх санетаў, напісаных у манеры Ф.Петраркі, і п’ес «Цар Селеўк» (апубл. 1645), «Філадэма» і «Камедыя пра Амфітрыёнаў» (апубл. абедзве 1587). Сусветную вядомасць яму прынесла эпічная паэма ў 10 песнях «Лузіяды» (1572) пра падарожжа Васка да Гамы ў Індыю. Паэма звязана з ант. эпічнай традыцыяй і тагачаснай культурай, міфалагічныя і фантаст. вобразы і сітуацыі ў ёй спалучаюцца з рэаліст. апісаннямі прыроды, побыту і нораваў жыхароў; услаўляюцца мужнасць і стойкасць чалавека, сцвярджаецца каштоўнасць ведаў, выкрываецца жорсткасць правіцеляў, улада золата. Твор прасякнуты верай у бязмежныя магчымасці чалавека.
Тв.:
Рус.пер. — Лирика. М., 1980;
Лузиады;
Сонеты. М., 1988.
Літ.:
История всемирной литературы. М., 1985. Т. 3. С. 399—404.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРО́ВІН (Канстанцін Аляксеевіч) (5.12.1861, Масква — 11.9.1939),
рускі жывапісец. Прадстаўнікрус. імпрэсіянізму. Брат С.А.Каровіна. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1886), вучыўся ў А.Саўрасава і В.Паленава, у Пецярбургскай АМ (1882). Выкладаў у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1901—18) і Дзярж. вольных маст. майстэрнях (1918—19). Член аб’яднанняў «Мир искусства» і Саюз рус. мастакоў. Творы вылучаюцца свежасцю пленэрнага выканання, пастознасцю фарбавай масы, яркасцю каларыту і святлонасычанасцю, аптымістычнасцю светаўспрымання: «Паўночная ідылія» (1886), «Каля балкона» (1888—89), «Зімой» (1894), «Парыжская кавярня» (1899—1900), партрэты Т.С.Любатовіч (1886—87), Ф.І.Шаляпіна (1911) і інш. Як тэатр. мастак стварыў арыгінальны, сінтэтычны маст. вобраз муз. спектакляў («Садко», «Залаты пеўнік» М.Рымскага-Корсакава, «Канёк-гарбунок» Ц.Пуні і інш.). З 1923 працаваў у Францыі.
В.Я.Буйвал.
К.Каровін. Каля балкона. Іспанкі Леанора і Ампара. 1886.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНТ ((Kent) Рокуэл) (21.6.1882, г. Тарытаўн, ЗША — 13.3.1971),
амерыканскі мастак, пісьменнік, прадстаўнікамер. рэалізму. Ганаровы чл.АМСССР (1962). Скончыў Калумбійскі ун-т, вучыўся жывапісу ў У.М.Чэйза і Р.Хенры (1909). Шмат вандраваў па Пн ЗША і інш. краін. Уражанні ад паўн. прыроды і побыту жыхароў адлюстроўваў у маст. і літ. творах. Рабіў антыфаш. плакаты і карыкатуры. Ілюстраваў уласныя кнігі, амер., зах.-еўрап., рус. аўтараў. Сярод жывапісных твораў: «Працаўнікі мора», «Зіма» (абодва 1907), «Вяртанне паляўнічага. Паўночная Грэнландыя» (1933), «Лістапад у Паўночнай Грэнландыі», «Поўнач» (1935—37), «Рака Осейбл. Зіма» (1960) і інш. Аўтар кніг, напісаных на аснове сваіх падарожжаў: «У дзікім краі» (1920), «Курс N by Е» (1930), «Саламіна» (1935), «Пра людзей і горы» (1959), «Грэнландскі дзённік» (1962), а таксама аўтабіягр. «Гэта маё ўласнае» (1940), «Гэта я, Божа!» (1955).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛРЫДЖ ((Coleridge) Сэмюэл Тэйлар) (21.10.1772, Отэры-Сент-Мэры, каля г. Эксетэр, Вялікабрытанія — 25.7.1834),
англійскі паэт-рамантык, крытык, філосаф. Прадстаўнікт.зв. азёрнай школы. Першы зб. — «Вершы на розныя тэмы» (1796). Ад дэмакр. настрояў (ода «Узяцце Бастыліі», 1789, апубл. 1834) перайшоў на антыякабінскія (драма «Падзенне Рабесп’ера», разам з Р.Саўці, 1794; трагедыя «Асорыо», 1798). Разам з У.Вордсвартам выдаў першы зб.англ. паэзіі рамантызму «Лірычныя балады» (1798), у які ўвайшла лепшая паэма К. «Сказанне пра старога марака». Паэме «Крыстабель», паэт. фрагменту «Кубла Хан» (абодва 1816) уласцівы фантастычнасць, алегарычнасць і сімвалічнасць вобразаў. Прыхільнік ням.ідэаліст. філасофіі; імкнуўся даць філас.-эстэт. абгрунтаванне паэт. прынцыпаў рамантызму (кн. «Літаратурная біяграфія», 1817; лекцыі пра У.Шэкспіра, 1849).
Тв.:
Рус.пер. — Стихи. М., 1974;
Избр. труды. М., 1987.
Літ.:
Елистратова А.А. Кольридж // Елистратова А.А. Наследие английского романтизма и современность. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НСТЭБЛ, Констэбль (Constable) Джон (11.6.1776, Іст-Бергхалт, каля г. Іпсуіч, Вялікабрытанія — 31.3.1837), англійскі жывапісец; буйнейшы прадстаўнікангл.рэаліст. пейзажа. Скончыў АМ у Лондане (1805, з 1829 яе член). Склаўся пад уплывам твораў Я. ван Ройсдала, Н.Пусэна, Т.Гейнсбара. Першы ў гісторыі еўрап. пейзажа маляваў прыроду з натуры Творы рабіў на аснове эцюдаў смелымі неспакойнымі мазкамі, ствараючы свежасць і жывую дынаміку фарбаў, стан святлопаветранага асяроддзя: «Млын у Флэтфардзе» (1817), «Воз для сена» і «Эцюд дрэва» (абодва 1821), «Сабор у Солсберы» (каля 1823), «Дэдхемская даліна» (1828), «Від на Хайгет з Хэмпстэдскіх пагоркаў» (каля 1834), «Стокбай-Нэйленд» (1836) і інш. Яго творы, выстаўленыя ў франц. салоне 1824, паўплывалі на франц.рэаліст. пейзаж 1830—40-х г., у т. л. на Э.Дэлакруа, мастакоў барбізонскай школы, імпрэсіяністаў.
польскі пісьменнік, драматург; прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў Варшаўскім ун-це (1827—29). Дэбютаваў гіст. аповесцямі. Найб. значны твор — драма «Нябоская камедыя» (1835), у якой адлюстраваны канфлікт паміж паэт. асобай і будзённасцю прыватнага жыцця, асуджанасць старога свету і гіст. бесперспектыўнасць рэвалюцыі як разбуральнай сілы. Месіянізм, вера ў прагрэс чалавецтва праз пакуты, ахвяры, маральнае ўдасканаленне ў драме «Ірыдыён» (1836), паэмах «Тры думкі Генрыка Лігэнзы» (1840), «Напярэдадні» (1843), цыкле «Псалмы будучыні» (1845—48). У лістах К. каштоўная інфармацыя пра л-ру, мастацтва. філасофію эпохі.
Тв.:
Dzieła literackie. T. 1—3. Warszawa, 1973;
Listy do Delfiny Potockiei. Warszawa 1975.
Літ.:
Janion M. Zygmunt Krasiński: Debiut i dojrzalość. Warszawa, 1962;
Sudolski Z. Korespondencja Zygmunta Krasińskiego. Warszawa, 1968;
Śliwiński M. Ańtyk i chrześcijaństwo w twórczości Zygmunta Krasińskiego. Słupsk, 1986.