пругкі элемент падвескі трансп. машын і павозак. Змякчае штуршкі і ўдары на няроўнасцях дарогі і ўспрымае нагрузку ад кузава без астаткавай дэфармацыі. Бываюць метал. (ці з інш. сціскальных матэрыялаў), гідраўл. і пнеўматычныя. Найб. пашыраны метал. ліставыя, тарсіённыя і шрубавыя, якія гасяць ваганні за кошт дэфармацыі. Амартызавальнае дзеянне гідраўл. і пнеўматычных Р. забяспечваецца за кошт пругкіх уласцівасцей вадкасці, газу ці паветра. Выкарыстоўваюцца таксама камбінаваныя Р. (напр., гумава-метал., пнеўма-гідраўлічныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХІ́ ЛЁД,
назва цвёрдага вугляроду дыаксіду CO2, які ў звычайных умовах (атм. ціск, пакаёвая т-ра) узганяецца. Белая снегападобная маса (шчыльн. 1560 кг/м³), у якую пры атм. ціску і моцным (ніжэй за т-ру ўзгонкі -78,5 °C) ахаладжэнні ператвараецца CO2 (адсюль назва). У тэхніцы С.л. атрымліваюць частковым выпарваннем вадкага вуглякіслага газу (CO2 звадкоўваецца пры 20 °C і ціску 5,7 МПа). Выкарыстоўваюць як холадагент у харч. прам-сці (выпарваецца без рэшткаў, не выклікае карозіі абсталявання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯБРЫ́,
назва людзей у ВКЛ, якія супольна валодалі і карысталіся ворнай зямлёй, прамысл. ўгоддзямі, сродкамі вытворчасці. Называліся таксама дольнікамі, патужнікамі, саўдзельнікамі, таварышамі. Упамінаюцца ў Статуце ВКЛ 1529. С. маглі быць сяляне, у т. л. і без уласнай гаспадаркі, свецкія і духоўныя феадалы, купцы. З умацаваннем феад.-прыгонніцкай сістэмы і развіццём грашовых адносін сяброўскае землекарыстанне паступова ператварылася ў падворна-спадчыннае. Рэшткі супольнага землекарыстання (грамадскае карыстанне лугамі, пашаю) на Беларусі захаваліся да пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРО́СНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тросніца (выцякае з возера), за 20 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,28 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі 3,1 км, пл. вадазбору 13 км². Схілы катлавіны пераважна не выражаны, месцамі выш. да 2 м, пад лесам, на У разараныя. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Пойма шыр. 25—50 м, забалочаная. Выцякае ручай у возера без назвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕГАПТЭ́РЫС (Phegopteris),
род папарацей сям. тэліптэрысавых. 15 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 1 від — Ф. звязвальны (Ph. connectilis). Трапляецца ў лясах, сярод хмызняку па берагах рэк.
Ф. звязвальны — травяністая расліна выш. да 45 см, з тонкім паўзучым карэнішчам, укрытым светла-карычневымі лускавінкамі. Лісце завостранае, з доўгімі рассеяна-валасістымі чаранкамі і трохвугольнай пласцінкай, з адагнутай ніжняй парай буйных перыстарассечаных сегментаў. Сорусыбез пакрывальца, размешчаны паблізу ад краю сегмента. Гаметафіт маленькі, слаявінны, зялёны, двухполы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВО́СНІК.
баляскі (Hippuris), род кветкавых раслін сям. хвоснікавых. 3 віды. Пашыраны ў Еўразіі. Паўн. Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі 1 від — Х. звычайны, або вадзяная сасонка (H. vulgaris). Трапляецца на багністых берагах рэк і азёр, вільготных лугах, нізінных балотах.
Шматгадовыя водныя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцёблы прамастойныя. членістыя, пустыя. Лісце суцэльнае, лінейнае, без прылісткаў, у кальчаках. Кветкі адзінкавыя. у пазухах лісця, дробныя, беспялёсткавыя, зеленаватыя. Плод — касцянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТР ЗАНЯ́ТАСЦІ,
першаснае звяно дзярж. службы занятасці. На Беларусі ствараюцца ў раёнах і гарадах. Уведзены ў адпаведнасці з законам «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» ад 30.5.1991 з мэтай прадухілення беспрацоўя, прадастаўлення сац. і прававых гарантый грамадзянам, якія часова апынуліся без работы, для іх працаўладкавання. Дзейнасць Ц.з. фінансуецца за кошт сродкаў Дзярж. фонду садзейнічання занятасці. Кантроль за рэалізацыяй заканадаўства аб занятасці насельніцтва ажыццяўляюць Саветы дэпутатаў, адпаведныя дзярж. органы і прафсаюзы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗЕ́ЛЬСКАЯ У́НІЯ 1413,
саюз ВКЛ з Польшчай, юрыдычна замацаваны ў 3 граматах (прывілеях) 2.10.1413 у замку Гарадле на р.Зах. Буг. 1-я грамата выдадзена ад імя 47 польск. феадалаў, якія надзялялі 47 феадалаў-католікаў ВКЛ сваімі гербамі і тым самым прымалі іх у сваё гербавае брацтва. У 2-й грамаце феадалы-католікі ВКЛ прымалі гербы польск. феадалаў і абяцалі быць з імі ў вечнай дружбе і саюзе. У выпадку смерці вял. князя Вітаўта яны абяцалі не выбіраць сабе князя без парады і згоды польск. феадалаў. Тыя, у сваю чаргу, у выпадку смерці караля Уладзіслава II (Ягайлы) таксама не павінны былі выбіраць новага караля без парады і згоды Вітаўта і феадалаў ВКЛ. У 3-й грамаце (т.зв.Гарадзельскі прывілей 1413) Ягайла і Вітаўт абяцалі назначаць на дзярж. пасады феадалаў-католікаў, якія прынялі польск. гербы, і дазволіць ім свабодна распараджацца маёмасцю ў маёнтках, даць ільготы каталіцкай царкве. У грамаце абвяшчалася аб’яднанне ВКЛ з Польшчай, аднак гарантавалася захаванне адасобленасці і нязменнасці ўлады вял. князя, тым самым захоўвалася самастойнасць ВКЛ. Гарадзельская унія ўмацоўвала сілы ВКЛ і Польшчы ў барацьбе з замежнай агрэсіяй, а таксама мела на мэце задобрыць рымскую курыю, якая была занепакоена паражэннем Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве 1410.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМНО́,
гаспадарчая пабудова для сушкі і захоўвання снапоў, саломы, сена і апрацоўкі збажыны. Здаўна вядома на Беларусі, Украіне, у Расіі, Польшчы, Прыбалтыцы і інш. На Палессі гумно наз. клуняй, на Віцебшчыне і Пн Магілёўшчыны — токам, у зах. раёнах Беларусі — стадолай. Будавалі пераважна з бярвён, у плане былі прамавугольныя (найб. пашыраныя), квадратныя, шматвугольныя, са скразным праездам. Бярвёны не падганялі шчыльна адно да аднаго для натуральнай цыркуляцыі паветра. Асн. часткі гумна: ток (выбітая глінай пляцоўка, дзе малацілі) і адсекі па баках (для захоўвання снапоў, саломы, сена). Знадворку рабілі прыбудовы для мякіны. Былі 2 тыпаў: з сушнямі (асець ці еўня) і без іх. Пазней да гумна прыбудоўвалі манеж — конную малатарню. Стрэхі гумна былі высокія, 2-схільныя, вальмавыя, пірамідальныя каркаснай канструкцыі на сохах ці на кроквах, накрывалі іх саломай, чаротам, драніцамі, гонтай. Сял. гумны былі даўж. 7—23 м, шыр. 5,5—18,5 м, з 1 або 2 варотамі, у фальварках значна большыя, з 4—6 варотамі, 2—3 такамі. У гумне кантрастна спалучаліся нізкія сцены і высокі дах. У Зах. Палессі іх будавалі і зусім без сцен (высокая страха, пастаўленая на зямлю).
С.А.Сергачоў.
Гумно ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобл.Гумно ў вёсцы Агарэвічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛЬЯ́НАЎ Міхаіл Аляксандравіч (н. 20.11.1927, с. Бергамак Мурамцаўскага р-на Омскай вобл., Расія),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1969). Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1950). З 1950 у Маскоўскім т-ры імя Я.Вахтангава (з 1987 маст. кіраўнік). Валодае шырокім дыяпазонам творчых магчымасцей, магутным тэмпераментам, багатай палітрай артыстычных сродкаў: ад псіхал. заглыбленасці да гратэску. Сярод роляў: Рагожын («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Сяргей («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Горлаў («Фронт» А.Карнейчука), маршал Жукаў («Паўстаронкі аператыўнай зводкі» паводле К.Сіманава), Сцяпан Разін («Сцяпан Разін» паводле В.Шукшына; пастаноўка У. з Г.Чарняхоўскім), Сталін («Урокі майстра» Д.Паўнела), Антоній, Рычард III («Антоній і Клеапатра», «Рычард III» У.Шэкспіра), Цэзар («Сакавіцкія іды» Т.Уайлдэра), Віктар («Варшаўская мелодыя» Л.Зорына), Савелій Туберозаў («Сабаране» паводле М.Ляскова), Шмага («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Цыганаў («Варвары» М.Горкага), Брыгела («Прынцэса Турандот» К.Гоцы) і інш. Паставіў спектаклі: «Сітуацыя» В.Розава (1973), «Скупшчык дзяцей» Дж.Херсі (1986). Здымаецца ў кіно: «Старшыня», «Браты Карамазавы», «Апошнія ўцёкі», «Прыватнае жыццё» (прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі, 1983), «Тэма», «Без сведкаў», «Варашылаўскі стралок», шматсерыйны «Вызваленне» і інш., а таксама на тэлебачанні (тэлесерыял «Самазванцы»), Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія Расіі 1975. Дзярж. прэмія СССР 1983.