МІРАНО́ВІЧ Яўген Васілевіч (н. 2.9.1955, в. Алексічы Беластоцкага ваяв., Польшча),
бел. гісторык у Польшчы, грамадска-культ. дзеяч. Д-ргуманіт.н. (1990). Скончыў філіял Варшаўскага ун-та ў Беластоку (1980). З ліп. 1992 гал.рэдактар беластоцкай газ.«Ніва», з 1997 старшыня яе праграмнай рады. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1990 Бел.дэмакр. аб’яднання, чл. яго Гал. рады, з 1992 нам. старшыні. Гал. кірункі даследаванняў — бел.-польскія адносіны ў перыяд 1-й сусв. вайны, бел.нац. рух у Польшчы пасля 1-й і 2-й сусв. войнаў, гісторыя правасл. царквы ў Польшчы, бел. грамадска-паліт. рух у Польшчы ў 1980—90-я г. Аўтар раздзелаў у кнігах «Праваслаўная царква ў Польшчы: Гісторыя і сучаснасць» (Варшава, 1993), «Нацыянальныя меншасці ў Польшчы» (Варшава, 1998), навук. артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НА́ША ДУ́МКА»,
грамадска-паліт. і літ. штотыднёвая газета. Выдавалася з 24.12.1920 да 8.7.1921 у Вільні на бел. мове. Рэдактар-выдавец М.Гарэцкі. Асн. ўвагу аддавала паліт. і эканам. становішчу Зах. Беларусі, пашырала ідэі нац.вызв. руху. Выкрывала палітыку бурж.памешчыцкіх колаў, уздымала зямельнае пытанне, змагалася за бел. культуру і асвету. Згуртавала вакол сябе значныя літ. сілы. На яе старонках з апавяданнямі і публіцыст. артыкуламі выступалі Гарэцкі (пад псеўданімамі А.Мсціслаўскі, Дзед Кузьма і інш.), А.Луцкевіч, М.Краўцоў (Косцевіч), Л.Родзевіч, І.Канчэўскі, Ю.Лістапад, з вершамі І.Дварчанін, С.Шыманоўскі, К.Сваяк, П.Прадуха і інш. Друкаваліся творы К.Лейкі, П.Простага, С.Рак-Міхайлоўскага, М.Чарота, творы з фалькл. збораў А.Сержпутоўскага, нар. песні з Сакольшчыны. Змяшчала матэрыялы па пытаннях развіцця тэатра, выяўл. мастацтва, л-ры, гісторыі бел. культуры. Выйшла 27 нумароў. Забаронена польск. ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НО́ВЫ ШЛЯХ»,
часопіс, орган Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (БНСП). Выдаваўся ў ліст. 1933 — ліст. 1937 у Вільні на бел. мове кірыліцай і лацінкай. Меў падтрымку ведамства замежнай палітыкі Нацыянал-сацыялісцкай рабочай партыі Германіі. Рэдактар-выдавец У.Казлоўскі. Прапагандаваў ідэі нацыянал-сацыялізму, друкаваў дакументы і матэрыялы БНСП, рэзка крытыкаваў нац. і эканам. палітыку, будаўніцтва сацыялізму ў БССР, дзейнасць Камінтэрна і КПЗБ. Шмат увагі аддаваў падзеям у свеце, асабліва ў Германіі, узнімаў праблемы асветы і жыцця бел. вёскі, палемізаваў з час. «Золак», газ. «Наша воля», «Родны край». Змясціў біяграфіі лідэраў БНСП Ф.Акінчыца, Казлоўскага і К.Юхневіча, літ. і публіцыстычныя творы, Казлоўскага і А.Стаповіча, крытычныя агляды асобных нумароў час. «Маладая Беларусь», «Калоссе». Публікаваў хроніку. Выйшла 26 нумароў (апошні ў Лідзе), з іх некат. канфіскаваны. Казлоўскі неаднойчы меў справы з судом. Забаронены польскімі ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКО́РСКІ Усевалад Міхайлавіч (10.10.1923, в. Хутар Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 22.12.1981),
бел. гісторык і філосаф. Чл.-кар.АН Беларусі (1972), д-рфілас.н. (1967), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1971). Скончыў БДУ (1949), Рэсп.парт. школу (1948). З 1944 супрацоўнік Бел.дзярж. музея гісторыі Вял.Айч. вайны, з 1948 на журналісцкай працы, з 1953 у БДУ (з 1961 заг. кафедры, адначасова ў 1972—78 рэктар, гал.рэдактарзб. «Пытанні гісторыі КПСС»). Аўтар прац па праблемах міжнар.камуніст. руху, гісторыі КПСС, адзін з аўтараў «Курса лекцый па гісторыі КПСС» (ч. 1—2, 1971). Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975-80.
Тв.:
Мировой революционный процесс и современный социал-реформизм. Мн., 1965;
Карл Маркс — великий учитель и вождь пролетариата. Мн., 1968;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКА́ЗКІН Сяргей Данілавіч (19.10.1890, г. Новачаркаск Растоўскай вобл., Расія — 14.4.1973),
савецкі гісторык-медыявіст, акадэмік АНСССР (1958). Герой Сац. Працы (1970). Скончыў Маскоўскі ун-т (1915), з 1920 выкладаў у ім (з 1949 заг. кафедры). З 1962 заг. сектара гісторыі сярэдніх вякоў Ін-та гісторыі АНСССР. Асн. працы па праблемах сярэдневяковай гісторыі (агр. адносіны, гісторыя зах.-еўрап. сялянства; ератычныя рухі, абсалютызм, Адраджэнне), гісторыі дыпламатыі і інш. Аўтар і рэдактар падручнікаў для ВНУ па гісторыі сярэдніх вякоў, адзін з аўтараў «Гісторыі дыпламатыі» (т. 1, 1941; 2-е выд., 1959), «Усеагульнай гісторыі» (т. 3—4, 1957—58), «Гісторыі Францыі» (т. 1, 1972). Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв.:
Очерки по истории западноевропейского крестьянства в средние века. М., 1968;
Избранные труды по истории. М., 1973;
Из истории социально-политической и духовной жизни Западной Европы в средние века. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СНАПО́К»,
заходнебеларускі ілюстраваны дзіцячы часопіс. Выдаваўся з мая 1937 да вер. 1939 у Варшаве на бел. мове. Рэдактар-выдавец С.К.Паўловіч. Меў на мэце пашыраць асвету на роднай мове, садзейнічаць фарміраванню дэмакр. поглядаў, абуджаць нац. свядомасць, далучаць да скарбніцы нац. і сусв. культуры. Змясціў артыкулы Паўловіча пра асветнікаў Кірылу і Мяфодзія, Ефрасінню Полацкую, арх. помнікі Беларусі; Р.Шырмы пра каляндарна-земляробчыя святы, звычаі, нар. песні; нарысы М.Караленкі пра прыроду, пазнавальныя матэрыялы пра бел. рэкі, паветраплаванне і інш. Друкаваў творы М.Танка, М.Васілька, М.Машары, Н.Тарас, А.Дубровіча, байкі Я.Быліны, казкі, песні, прыказкі, загадкі. Перадрукоўваў вершы і ўрыўкі з паэм Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, К.Буйло, Я.Журбы і інш. Змяшчаў у перакладзе творы М.Лермантава, Ф.Цютчава, І.Нікіціна, Г.Сянкевіча і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПРУНЧУ́К Віктар Пятровіч (н. 7.12.1949, в. Сялец Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1976). З 1977 працаваў у «Сельской газете», з 1981 на Бел. тэлебачанні, з 1983 у час. «Полымя». У 1990—98 нам. старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 1998 нам.гал. рэдактара час. «Всемирная литература», з 1999 гал.рэдактарчас. «Корвет». З 2001 нач. упраўлення інфармацыі Беларусбанка. Друкуецца з 1977. Аўтар апавяданняў, аповесцей «Трэці сын» (1983), «Сяргей Сяргеевіч» (1985) на тэмы сучаснага жыцця. Раман «Жывеш толькі раз» (1988) пра вясковыя праблемы. Аповесць «Банальны дэтэктыў» (1989), раман «З крыві і плоці» (1990) пра няпростую працу міліцыі. Распрацоўвае маральна-этычныя і сац. праблемы.
Тв.:
Страсці. Мн., 1983;
Недзе баліць ля сэрца. Мн., 1986;
З плоці і крыві: Аповесць, раман, апавяданні. Мн., 1991;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЕ́ЎСКІ Васіль Іванавіч (6.1.1849, г. Полацк Віцебскай вобл. — 4.10.1916),
расійскі гісторык народніцкага кірунку, грамадскі дзеяч. Брат М.І.Сямеўскага. Праф. (1882), д-ррус. гісторыі (1889). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1872), у 1882—86 у ім прыват-дацэнт. Вывучаў гісторыю сялянства 18—19 ст. і рабочага класа ў Расіі, вызв. рух дзекабрыстаў і петрашэўцаў. Адзін са стваральнікаў партыі нар. сацыялістаў (1906), чл. яе ЦК. У працах С. «Сяляне ў цараванне імператрыцы Кацярыны II» (т. 1—2, 1881—1901), «Сялянскае пытанне ў Расіі ў XVIII і першай палавіне XIX ст.» (т. 1—2, 1888), «Рабочыя на сібірскіх залатых промыслах» (т. 1—2, 1898), «Палітычныя і грамадскія ідэі дзекабрыстаў» (1909), «М.В.Буташэвіч-Петрашэўскі і петрашэўцы» (ч. 1, 1922) багаты архіўны матэрыял. У 1913—16 адзін са стваральнікаў і рэдактаргіст.-літ. часопіса ліберальна-народніцкага кірунку «Голос минувшего».
польскі гісторык. Чл.-кар. польск. АН у Кракаве (1927), д-р габілітаваны (1920), праф. надзвычайны (1921), звычайны (1924). Скончыў Кракаўскі ун-т. Выкладаў гісторыю ў Варшаве, у 1915—18 у Маскве (у эвакуацыі), сакратар Польск. навук.т-ва. У 1919—20 працаваў у Гал. архіве стараж. актаў у Варшаве, выкладаў у Вольным Польскім ун-це, Варшаўскім ун-це. З 1920 дацэнт Віленскага ун-та, з 1921 праф., заг. кафедры сярэдневяковай гісторыі і дапаможных гіст.навук. Заснавальнік і першы рэдактарчас.«Атэнэум Віленьске». З 1928 праф., заг. кафедры гісторыі Усх. Еўропы Пазнанскага ун-та. У 1939—40 зняволены ням. фашыстамі як заложнік. Выкладаў на тайных занятках Варшаўскага ун-та і Ун-та зах. зямель. Даследаваў гісторыю ВКЛ, гісторыю правасл. царквы ў Польшчы і ВКЛ, гістарыяграфію, дыпламатыку і палеаграфію ВКЛ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАСТО́Ў Уладзімір Міхайлавіч (24.6.1905, Казань, Татарстан — 9.3.1972),
расійскі гісторык. Акад.АНСССР (1964), чл. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1965), АН ГДР (1967). Вучыўся ў Казанскім ун-це (1922—26). З 1934 дац., праф. Маскоўскага ун-та. У 1944—45 і 1957—59 у апараце ЦККПСС. У 1945 дырэктар Вышэйшай дыпламат. школы Наркамата замежных спраў СССР, у 1946—54 заг. кафедры міжнар. адносін Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС. У 1959—67 дырэктар Ін-та гісторыі АНСССР, у 1967—71 прэзідэнт Акадэміі пед. навук СССР, з 1971 акад.-сакратар Аддзялення гісторыі АНСССР. Аўтар і рэдактар прац па гісторыі новага часу і міжнар. адносін. Дзярж. прэміі СССР 1942 і 1946.
Тв.:
История дипломатии. Т. 2. 2 изд. М., 1963;
История внешней политики СССР. Ч. 1—2. М., 1966—71 (у сааўтарстве).