дзяржаўны праектны інстытут. Засн. ў 1974 у Мінску. Асн. кірункі дзейнасці: выкананне праектна-вышукальных работ на буд-ва, рэканструкцыю, пашырэнне і рамонт інж. сетак і збудаванняў гар. інфраструктуры; аўтарскі нагляд за буд-вам аб’ектаў; вядзенне дзяжурнага аператыўнага плана інж. сетак горада; распрацоўка інж. раздзелаў генплана, праектаў планіроўкі, комплексных схем развіцця рэгіёна; праектаванне аб’ектаў водаправода, каналізацыі і энергазабеспячэння, дарог і збудаванняў транспарту, водазабеспячэння і ачысткі; рэкамендацыі па размяшчэнні новых, пашырэнні і рэканструкцыі дзеючых прадпрыемстваў, аб’ектаў і збудаванняў; распрацоўка дакументацыі; кантроль за рэалізацыяй генплана Мінска і прыгараднай зоны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СІНА,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лукомка, за 22 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,53 км², даўж. больш за 2 км, найб.шыр. 350 м, найб.глыб. 4,8 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Пл. вадазбору 15,4 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—7 м, сугліністыя, разараныя, на ПдЗ і ПнЗ — 13—16 м, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПнЗ зліваюцца са схіламі. 3 невял. астравы агульнай пл. 0,6 га. Мелкаводдзе пясчанае, з глыб. 2 м дно ілістае. Зарастае. Упадае ручай, сцёк з возера па меліярацыйнай канаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТЭНЦЫЯ́ЛЬНАЯ Я́МАў фізіцы,
абмежаваная частка прасторы, у якой патэнцыяльная энергія часціцы меншая, чым па-за яе межамі. Тэрмін «П.я.» звязаны з выглядам графіка залежнасці патэнцыяльнай энергіі часціцы ад каардынат. Характарызуецца шырынёй (адлегласцю, на якой праяўляюцца сілы прыцяжэння) і глыбінёй (рознасцю патэнцыяльных энергій часціцы на «беразе» ямы і на яе «дне», якое адпавядае найменшай патэнцыяльнай энергіі). Асн. ўласцівасць — здольнасць утрымліваць часціцу, поўная энергія якой меншая за глыбіню П.я. Такая часціца ўнутры П.я. знаходзіцца ў звязаным стане, у квантавай тэорыі энергія такой часціцы можа прымаць толькі дыскрэтныя значэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́КАЦЬ,
рака ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл., Чачэрскім і Веткаўскім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 76 км. Пл. вадазбору 504 км². Пачынаецца за 500 м на З ад пас. Няўмесны Краснапольскага р-на, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Петраполле Веткаўскага р-на. Цячэ па Чачорскай раўніне. Даліна на вял. працягу добра распрацаваная, трапецападобная, шыр. 0,5—1,5 км, у верхнім цячэнні невыразная, у ніжнім зліваецца з поймай р. Сож. Рэчышча каналізаванае ў Чачэрскім р-не на працягу 3,3 км, на астатнім працягу моцназвілістае, меандруе. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДСТАЎНІ́К УЛА́ДЫ,
дзяржаўны служачы, які мае права ў межах сваёй кампетэнцыі даваць распараджэнні і загады, прымаць рашэнні адносна асоб, што не падначалены яму па службе. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь да П.у. адносяцца дэпутаты палат Нац. сходу і дэпутаты мясц. Саветаў, работнікі праваахоўных і кантралюючых органаў і інш. службовыя асобы, надзеленыя ўладнымі паўнамоцтвамі. Закон прадугледжвае крымін. адказнасць за супраціўленне П.у., публічную яго знявагу, пагрозу насіллем і насілле над П.у. пры выкананні ім службовых абавязкаў. У той жа час прадугледжана крымін. адказнасць і П.у. за злоўжыванне ўладай або яе перавышэнне ці бяздзейнасць (невыкананне службовых абавязкаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПО́ВІЧ (Ігар Міхайлавіч) (н. 9.12.1960, г. Паставы Віцебскай вобл.),
бел. пісьменнік, краязнавец. Скончыў БДУ (1985). З 1986 настаўнічае ў Паставах. Друкуецца з 1986. У вершах (зб-кі «Рэха малітваў», 1993; «Намагнічаны космас», 1996; «Шляхі наканаванага бязмежжа», 1999) — боль за знявечаную Чарнобылем Беларусь, узрушанасць, задушэўнасць, разважлівасць, трывога за знішчэнне зямнога хараства, заклікі любіць родную зямлю. Аўтар краязнаўчых кніг «Фізічная геаграфія Пастаўскага раёна» (1994), «Адкуль паходзяць назвы. Назвы рэк і азёр Пастаўскага раёна» (2000), артыкулаў па гісторыі і геаграфіі Пастаўскага р-на, школьнага краязнаўства, апавяданняў і п’ес. Піша і выконвае бардаўскія песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЛЕ́ПЫ,
вёска ў Прылепскім с/с Смалявіцкага р-на Мінскай вобл., на р. Усяжа. Цэнтр калгаса. За 21 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 31 км ад Мінска. 477 ж., 164 двары (2000). Цэхі па вытв-сці макаронных вырабаў, газіраваных напіткаў, дрэваапрацоўчы. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. У П. гарадзішча і за 1,5 км на У ад вёскі курганны могільнік (3-я чвэрць 1-га тыс.н.э.). У Вял.Айч. вайну дзейнічала Прылепскае патрыятычнае падполле.
харвацкі гісторык і паліт. дзеяч. Скончыў Венскі ун-т. З 1852 святар. З 1861 адзін з лідэраў Нар. ліберальнай партыі, з 1880 — Незалежнай нар. партыі. Выступаў за аб’яднанне харвацкіх зямель і самастойнасць паўд.-слав. зямель у складзе Аўстра-Венгрыі. Арганізатар і прэзідэнт (1867—86) Югаслаўскай акадэміі навук і мастацтваў у Заграбе. Заклаў асновы харвацкай археаграфіі, выдаў вял. колькасць дакументаў па гісторыі паўд. славян. Працы Р. прысвечаны харвацкай дзяржаве 9—11 ст., барацьбе паўд. славян за незалежнасць у 11—15 ст., гісторыі багамільства (гл.Багамілы), харвацкага дзярж. права, рус. л-ры і гістарыяграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕДЗЬ,
рака ў Калінкавіцкім, Светлагорскім і Рэчыцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 49 км. Пл. вадазбору 625 км². Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Падлукі Калінкавіцкага р-на, вусце за 3 км на У ад в. Сведскае Рэчыцкага р-на. Цячэ папаўн. частцы Гомельскага Палесся. Даліна невыразная, у сярэднім цячэнні месцамі трапецападобная, шыр. 1—3 км. Схілы выш. 5—7 м, спадзістыя. Пойма двухбаковая, шыр. 0,5—1 км, моцна перасечаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча шыр. 10—20 м, каналізаванае, акрамя невялікага ўчастка каля вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙСМІ́ЧНАЯ СТА́НЦЫЯ,
установа для бесперапыннай рэгістрацыі ваганняў зямной паверхні пры землетрасеннях, выбухах і інш. з дапамогай сейсмографаў. Вылучаюць апорныя С.с. (рэгіструюць сейсм. сігналы на адлегласці да эпіцэнтра больш за 2 тыс.км) і рэгіянальныя С.с. (на адлегласці да 2 тыс.км). С.с. свету рэгіструюць землетрасенні па адзіным часе — сярэднім Грынвіцкім. У сусв. сетцы С.с. больш за 2 тыс. стацыянарных, у т. л. ў СНД — каля 350 станцый (адзіная сістэма назіранняў). На Беларусі — 1 апорная С.с. «Мінск» у Плешчаніцкай геафізічнай абсерваторыі і 3 рэгіянальныя: «Нарач», «Гомель» (в. Чонкі) і «Салігорск».