горад, цэнтр Пензенскай вобл. ў Расіі. На Прыволжскім узв., на р. Сура (прыток Волгі). Нас. 534,6 тыс.ж. (1996). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (з-ды: дызельны, кампрэсарны, вылічальных электронных машын, гадзіннікавы, хім., тэкст. машынабудавання, веласіпедны і інш.), харч., лёгкая, дрэваапр., папяровая. Ф-ка піяніна, з-дмед. прэпаратаў. 5 ВНУ. 2 тэатры. Музеі: краязн., нар. творчасці, карцінная галерэя. Батанічны сад.
Засн. ў 1663 як вартавы пункт на паўд. ускраіне Рас. дзяржавы. Неаднойчы на горад нападалі татары і нагайцы. У 1670 узята атрадамі С.Разіна. З 1719 цэнтр Пензенскай правінцыі ў складзе Казанскай губ. У 1723 засн.гар. магістрат (да 1866). У жн. 1774 праз П. прайшла армія Е.Пугачова. З 1780 цэнтр намесніцтва, з 1796 — губерні. У 1797—1801 павятовы, з 1801 губ. горад Саратаўскай губ. У 1874 праз П. прайшла Сызрана-Вяземская чыгунка. З 1928 цэнтр Пензенскай акругі Сярэдняволжскага краю, з 1930 раённы цэнтр Сярэдняволжскага, потым Куйбышаўскага краю, з 1937 — Тамбоўскай вобл., з 1939 цэнтр Пензенскай вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУР (Ruhr), Рурская вобласць,
галоўная вугальна-металург. база Германіі, на тэр. зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія, па абодвух берагах р. Рэйн (асн.ч. на правабярэжжы, у бас. рэк Рур, Эмшэр, Ліпе). Тэрытарыяльна супадае з Рурскім вугальным басейнам. Пл. 3,3 тыс.км². Нас. каля 6 млн.чал. (2000); сярэдняя шчыльн. каля 1800 чал. на 1 км² (макс. больш за 5000 чал.). Гарады Р. (Эсэн, Дортмунд, Дуйсбург, Вуперталь, Дзюсельдорф, Мюльгайм, Гельзенкірхен, Бохум і інш.) з’яўляюцца вял.прамысл. цэнтрамі і зліліся ў адзіную канурбацыю. У Р. сканцэнтраваны гал. чынам галіны цяжкай прам-сці, асабліва кам.-вуг. (здабываецца каля 85% кам. вугалю ў краіне, у т. л. ўвесь каксавальны), чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, хім. і коксахім. прам-сць. У сувязі з хранічным крызісам гэтых галін многія шахты і прадпрыемствы закрываюцца. Традыц. галіны прам-сці часткова замяняюцца новымі для Р. галінамі — аўтабудаваннем, эл.-тэхн., нафтаперапр., швейнай. Сельская гаспадарка прыгараднага тыпу. Густая сетка чыгунак, аўтадарог, унутр. водных шляхоў; нафтаправоды з Ротэрдама і Вільгельмсгафена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЗЯНСІ́,
правінцыя на У Кітая. Пл. 1.66,6 тыс.км². Нас. 41,86 млн.ж. (2001). Адм. ц. — г.Наньчан. Унутр.ч. займае нізінная раўніна ў бас.воз. Паянху, па ўскраінах — горныя хрыбты (Уішань, Цзюліншань, Муфушань). Клімат субтрапічны, мусонны. Сярэдняя т-растудз. 4—10 °C, ліп. 27—30 °C, ападкаў 1400—1700 мм за год. Гал. рэкі — Янцзы і Ганьцзян. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — земляробства. Гал. культура — паліўны рыс (па 2 ураджаі за год). Вырошчваюць таксама пшаніцу, ячмень, батат, бабовыя, чай, цытрусавыя і тэхн. Культуры (бавоўнік, джут, рамі, тытунь, цукр. трыснёг, алейныя). Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, у т. л. буйвалаў. Птушкагадоўля. Рыбалоўства. Здабыча вальфраму, свінцу, волава, цынку, медзі, малібдэну, марганцу, золата, урану, кам. вугалю. Прам-сць: машынабудаванне (аўтамабілі, трактары, станкі), тэкст., шкляная, фарфоравая (найб. ў Кітаі ф-ка ў г. Цзіндэчжэнь), папяровая, хім., харчовая. Найб. гарады: Наньчан, Цзіндэчжэнь, Цзюцзян, Ганьчжоў. Суднаходства па воз. Паянху, рэках Янцзы і Ганьцзян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫНХА́Й,
правінцыя на ПнЗ Кітая. Пл. 720 тыс.км². Нас. 5,23 млн.ж. (2001). Адм. ц. — г.Сінін. У рэльефе пераважаюць горы і пласкагор’і. Цайдамская катлавіна (выш. 2,6—3,1 тыс.м) абмежавана на Пн гарамі Наньшань (выш. 5—6 тыс.м) і Алтынтаг, на Пд — гарамі Куньлуня (выш. да 6—7 тыс.м); на Пдч. Тыбецкага нагор’я. Клімат рэзка кантынентальны. Ападкаў 300—500 мм за год. На Ц. вярхоўі рэк Янцзы, Хуанхэ, Меконг. Шмат азёр, найб. — Кукунор. Горныя стэпы і паўпустыні. Ц. — слаба развіты аграрны рэгіён Кітая. Пераважае адгонная жывёлагадоўля. Гадуюць авечак, коз, коней, буйн. раг. жывёлу (у т. л. тыбецкіх якаў), аслоў, мулаў, вярблюдаў. У рачных далінах земляробства. Вырошчваюць холадаўстойлівыя гатункі пшаніцы, ячмень, авёс, чумізу, кукурузу, рапс, бульбу. Здабыча нафты, вугалю, каменнай і азёрнай солі, слюды, свінцовых і цынкавых руд. Прам-сць: нафтаперапр., металургія, машынабудаванне, харч., пераважна мясная і мясакансервавая. Транспарт аўтамаб. (Цынхай-Тыбецкая аўтамаб. дарога) і чыгуначны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖЭЦЗЯ́Н,
правінцыя на У Кітая, на ўзбярэжжы Усх.-Кіт. мора. Пл. 101,8 тыс.км². Нас. 46,13 млн.ж. (2001). Адм. ц. — г.Ханчжоў. Большая ч. паверхні — горы (выш. да 1859 м), парэзаныя рачнымі далінамі. Уздоўж марскіх берагоў і на Пн (раён воз. Тайху) раўніны. Клімат субтрапічны, мусонны. Сярэдняя т-растудз. 5 °C, ліп. 27 °C, ападкаў больш за 1000 мм за год. У гарах субтрапічныя лясы. Апрацоўваецца каля 25% тэр. Пераважае паліўное земляробства. Гал. культура — рыс; вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, батат, джут, бавоўнік, цукр. трыснёг. Субтрапічнае садоўніцтва і чаяводства. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак, птушак. Шаўкаводства. Лясны промысел. Рыбаводства. Здабыча флюарыту, алуніту, жал. руды, солі (з марской вады). Прам-сць: лёгкая (шаўковая, джутавая, баваўняная, абутковая), рысаачышчальная, чаеапрацоўчая, машынабудаванне (абсталяванне для тэкст. прам-сці, судны, трактары, станкі), хім. і нафтахім., папяровая, шкляная, фарфоравая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Асн.прамысл. і партовыя гарады: Ханчжоў, Вэньчжоў, Нінбо (з аванпортам Чжэньхай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНЬСІ́,
правінцыя на Пн Кітая, у бас. сярэдняга цячэння р. Хуанхэ. Пл. 156 тыс.км². Нас. 32,7 млн.чал. (2001). Адм. ц. — г.Таюань. Размешчана на Шаньсійскім плато (ч.Лёсавага плато), на У — зах. схілы гор Тайханшань. Клімат умераны, мусонны. Сярэдняя т-растудз. ад -16 °C на Пн да -2 °C на Пд, ліп. ад 20 да 25 °C. Ападкаў 400—500 мм за год. Гал.р. Фыньхэ (прыток р. Хуанхэ). Расліннасць на З і ПнЗ пераважна паўпустынная, на У — мяшаныя і шыракалістыя лясы (у гарах). Гаспадарка прамысл.-агр. тыпу. Асн. галіны прам-сці: вугальная (Датунскі, Янцюаньскі, Сітаньскі бас.), металургічная, машынабудаванне (цяжкае, с.-г., тэкст.), хім. (сода, к-та, сера), лёгкая, харч. (алейная, мукамольная, вінаробная). Рамёствы (метал., фарфоравыя вырабы, дываны). Тэр. Ш. — стараж. земляробчы раён Кітая. Вырошчваюць пшаніцу, чумізу, гаалян, кукурузу, авёс, бавоўнік, кунжут, лён, цукр. буракі. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, аслоў, мулаў, свіней, авечак (у горных раёнах). Гал. гарады: Таюань, Датун, Янцюань, Чанчжы, Юйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНЬНА́НЬ,
правінцыя на ПдЗ Кітая, каля граніцы з Індыяй, М’янмай, Лаосам і В’етнамам. Пл. 394 тыс.км². Нас. 42,87 млн.чал. (2001). Адм. і гал.эканам. цэнтр — г.Куньмін. Размешчана пераважна ў межах Юньнаньскага нагор’я. Клімат у асн. субтрапічны мусонны, на Пд — трапічны. Сярэдняя т-растудз. ў далінах і катлавінах 8—16 °C, ліп. 20—28 °C. Ападкаў у далінах і катлавінах 1000—2000 мм, у гарах да 3000 мм за год. Лясы (каля 20% тэр.) да выш. 1,5 тыс.м вечназялёныя, вышэй — шыракалістыя і хвойныя. Аснова эканомікі — сельская гаспадарка і горназдабыўная прам-сць. Гал. збожжавыя культуры: рыс, кукуруза, пшаніца. Вырошчваюць рапс, арахіс, чай, бавоўнік, цукр. трыснёг. Плантацыі каўчуканосаў, кафейнага і хіннага дрэў. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней. Шаўкаводства. Лесанарыхтоўкі. Здабыча волава, медных, свінцова-цынкавых, жал. руд, кам. вугалю, солі, мармуру і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́РКАЎСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ.
Размешчана на ПнУ Украіны. Утворана 27.2.1932. Пл. 31,4 тыс.км². Нас. 2920, 4 тыс.чал. (2001), гарадскога 79,1%. Цэнтр — г.Харкаў. Найб. гарады: Лазавая, Ізюм, Купянск, Чугуеў, Багадухаў, Балаклея, Ваўчанск.
Паверхня — хвалістая раўніна, слабанахіленая на ПдЗ і ПдУ, парэзаная рачнымі далінамі, ярамі і лагчынамі. Большая частка ў межах Прыдняпроўскай нізіны. На Пн і ПнУ Сярэднярускае ўзв. (выш. да 236 м), на ПдУ адгор’і Данецкага кража. Карысныя выкапні: прыродны газ (Дняпроўска-Данецкая нафтагазаносная вобласць), нафта, буры і каменны вугаль, жал. руда, буд. матэрыялы; крыніцы мінер. вод. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-растудз. -7 °C, ліп. 20 °C. Ападкаў каля 550 мм за год. Гал. рака — Северскі Данец з прытокамі Аскол, Уды, Мжа, Харкаў. На З рэкі Мерла, Каломак, Арэль, Бераставая, Самара (бас.р. Дняпро). Каля 50 вадасховішчаў, у т. л. Краснааскольскае, Печанежскае. Траса канала Дняпро—Данбас. Х.в. размешчана ў лесастэпавай і стэпавай зонах. Глебы пераважна чарназёмныя і шэрыя ападзоленыя. Большая ч.тэр. разараная. Пад лесам і хмызнякамі каля 10% тэр. (дуб, ліпа, вяз, хвоя, клён, ясень, дзікая груша).
Асн. галіны прам-сці — машынабудаванне і металаапрацоўка. Развіты ваен.-прамысл. комплекс (вытв-сць танкаў і бранятэхнікі, ракетна-касм. тэхнікі). авіяц. (грамадз. і ваен. самалёты), трактарнае і с.-г. (трактары, рухавікі, трактарныя самаходныя шасі), энергет. (паравыя, гідраўл., газавыя турбіны і генератары), эл.-тэхн.машынабудаванне, станкабудаванне (шліфавальныя і агрэгатныя металарэзныя станкі), прыладабудаванне (дакладнае і мед.), інстр.прам-сць, вытв-сць абсталявання для вугальнай, паліграф. і харч. прам-сці. Здабыча (7 млрд.м³ штогод, 50% здабычы на Украіне) і перапрацоўка газу; радовішчы Шабялінскае, Яфрэмаўскае, Кегічоўскае, Красцішчанскае. Нафтаздабыча. Вытв-сць электраэнергіі на Зміёўскай ДРЭС, Харкаўскай ЦЭЦ і інш.Хім. (пластмасы, рэактывы, лакі, фарбы, ядахімікаты, мед. прэпараты, гумава-тэхн. вырабы), дрэваапр. (мэбля, кардон, папера), харч. (цукр., мясная, малочная, алейная, кандытарская, мукамольна-крупяная, вінаробная, тытунёвая), камбікормавая, лёгкая (баваўняная, шарсцяная, гарбарна-абутковая, футравая, дывановая, швейная), фарфора-фаянсавая прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых, цукр. буракоў, сланечніка, мяса-малочнай жывёлагадоўлі, агародніцтве. Пл.с.-г. угоддзяў 2,4 млн.га, у т. л. ворныя землі — 1,9 млн.га (2001). Пасевы збожжавых (азімая і яравая пшаніца, ячмень, жыта, кукуруза), тэхн. (цукр. буракі, сланечнік, соя) і кармавых культур. Агародніцтва, бульбаводства. Садоўніцтва. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, свіней, авечак, птушак. Пчалярства. Рыбаводства. Даўж. чыгунак 1442 км, аўтамаб. дарог 15 тыс.км. Буйныя чыг. вузлы: Харкаў, Лазавая, Купянск, Любацін. Гал. аўтамагістралі: Харкаў—Сімферопаль, Харкаў—Масква. Трубаправоды: Шабялінка—Харкаў, Шабялінка—Кіеў, Шабялінка—Данбас. Бальнеалагічныя курорты: Бярозаўскія Мінер. Воды, Рай-Яленаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Bielskie),
на Пд Польшчы. Мяжуе з Чэхіяй і Славакіяй. Пл. 3704 тыс.км², нас. 906,2 тыс.чал. (1992). Адм. ц. — г.Бельска-Бяла. Большая ч. тэрыторыі гарыстая, занятая Карпатамі (Зах. Бяскіды, найб.выш. 1557 м, гара Пільска), на Пн ад іх — Шлёнскае узв. і Асвенцімская катлавіна. Клімат умерана кантынентальны, сярэдняя т-растудз. ад -4,9 да 2,2 °C, ліп. 14,9—18,2 °C, ападкаў 720—1200 мм за год. Гал. рэкі — Вісла з прытокамі Сола і Скава. Глебы пераважна малаўрадлівыя горныя, месцамі трапляюцца буразёмы. Лясы займаюць 37% тэрыторыі, найб. захаваліся ў Зах. Бяскідах. У гаспадарцы пераважае прам-сць, значная роля турызму. Найб. развіты машынабудаванне (транспартнае, у т. л.аўтамаб.), тэкст., хім., гарбарная, футравая, дрэваапр., папяровая, харч. (піваварная, цукровая), энергет.прам-сць. Найб.прамысл. цэнтры: Бельска-Бяла, Асвенцім, Цешын, Андрыхаў, Жывец, Кэнты, Хэлмек, Скочаў, Вадавіцы. Пад с.-г. ўгоддзямі 49% тэрыторыі. Вырошчваюць бульбу, пшаніцу, ячмень, цукр. буракі, каля гарадоў — агародніну. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, авечак. Цэнтры турызму і адпачынку (Вісла, Шчырк, Устрань з Яшоўцам, Завоя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕНЕ́ЦЫЯ (Venezia), Венета,
вобласць на ПнУ Італіі. Пл. 18,4 тыс.км². Нац. 4,36 млн.чал. (1994). Уключае правінцыі Белуна, Венецыя, Верона, Вічэнца, Падуя, Равіга, Трэвіза. Адм. ц. — г.Венецыя. Значныя гарады Падуя і Верона. Размешчана ва ўсх.ч. Венецыянскай нізіны і на схілах Даламітавых Альпаў (г. Мармалада, 3342 м).
Клімат умераны. Рэкі П’яве, Брэнта, Адыджэ, часткова По. На Звоз. Гарда. У гарах захаваліся шыракалістыя і хвойныя лясы. Значны прамысл. раён краіны. Машынабудаванне (гідратурбіны, помпы, кампрэсары, станкі, с.-г. машыны) і металаапрацоўка, тэкст.прам-сць, асабліва выраб шарсцяных тканін. У раёне г. Венецыя сканцэнтравана каляровая металургія (вытв-сць гліназёму, алюмінію, цынку), суднабудаванне, нафтаперапрацоўка, нафтахімія, коксахімія, вытв-сцьмінер. угнаенняў, чорная металургія, а таксама традыцыйная вытв-сць шкла і вырабаў з яго, мазаікі і філігранных упрыгажэнняў. Дрэваапрацоўка і харч.прам-сць. У сельскай гаспадарцы нізіннай часткі пераважае раслінаводства (пшаніца, кукуруза, цукр. буракі, каноплі, тытунь, рыс, бабовыя, бульба); вінаграднікі, сады, аліўкавыя гаі. Шаўкаводства (правінцыя Трэвіза). У гарах жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла, свінні). Рыбалоўства (порт К’ёджа). Горад Венецыя і воз. Гарда — цэнтры міжнар. турызму.