МА́ЙКЕЛЬСАНА ДО́СЛЕД,

фізічны эксперымент, пастаўлены з мэтай выявіць уплыў руху Зямлі на скорасць распаўсюджвання святла. Праведзены ў 1881 А.А.Майкельсанам і паўтораны ў 1886—87 (разам з амер. фізікам Э.​У.​Морлі). Даказаў незалежнасць скорасці святла ад руху Зямлі. Гэты факт не знайшоў тлумачэння ў класічнай фізіцы і даў падставу лічыць скорасць святла інварыянтнай велічынёй — аднолькавай ва ўсіх інерцыяльных сістэмах адліку, што з’явілася адным з пастулатаў спец. адноснасці тэорыі. Вынікі М.д. з вялікай дакладнасцю пацверджаны амер. фізікамі ў 1964 у эксперыменце, праведзеным пры дапамозе лазерных крыніц святла.

т. 9, с. 519

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКСІ́МАЎ (Мікалай Аляксандравіч) (21.3.1880, Масква —9.5.1952),

расійскі батанік, адзін з заснавальнікаў экалагічнай фізіялогіі раслін. Акад. АН СССР (1946). Скончыў Пецярб. ун-т (1902). З 1917 праф. ВНУ у гарадах Тбілісі, Краснадар, Петраград, Саратаў, Масква. З 1939 у Ін-це фізіялогіі раслін АН СССР (з 1946 дырэктар). Навук. працы па мароза- і засухаўстойлівасці, штучным асвятленні, фотасінтэзе, дыханні, развіцці і росце раслін. Прэмія імя У.​І.​Леніна 1930.

Тв.:

Избранные работы по засухоустойчивости и зимостойкости растений. Т. 1—2. М., 1952;

Краткий курс физиологии растений. 9 изд. М., 1958.

М.А.Максімаў.

т. 9, с. 545

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МАЛАДА́Я ІРЛА́НДЫЯ»

(«Young Ireland»),

палітычная групоўка маладой ірл. інтэлігенцыі ў 1842—48. Узнікла ў межах Асацыяцыі рыпілераў. Выступала за разгортванне руху за незалежнасць Ірландыі і аб’яднанне ўсіх ірландцаў у адзінай незалежнай дзяржаве, задавальненне патрабаванняў ірл. сялян, супраць кампрамісаў з англ. калан. ўладамі, прапагандавала ірл. нац. культуру. Лідэры — Ч.​Дафі, Т.​Дэвіс, Дж.Ф.Лалар, Дж.Мітчэл і інш. З 1842 выдавала час. «Nation» («Нацыя»). У канцы 1846 «М.І.» пакінулі леварадыкальныя члены, якія стварылі Ірландскую канфедэрацыю. Спыніла дзейнасць у сувязі з паражэннем ірл. нац.-вызв. паўстання 1848 і рэпрэсіямі з боку англічан.

т. 9, с. 551

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ «ЭЛЕКТРАМО́ДУЛЬ» Працуе з 1970 у г. Маладзечна Мінскай вобл. як з сілавых паўправадніковых вентыляў. У 1978 уведзена ў эксплуатацыю 2-я чарга. У 1986 на базе з-да, спец. канструктарска-тэхнал. бюро нестандартызаванага абсталявання і асобага канструктарска-тэхнал. бюро гібрыдных інтэгральных схем створана ВА «Электрамодуль». У 1989 уведзена ў эксплуатацыю 3-я чарга. З 1994 адкрытае акц. т-ва «Электрамодуль». Асн. прадукцыя (1999): дыёды паўправадніковыя выпрамляльныя, блокі агульнапрамысл. прызначэння, у т. л. зварачныя, блокі аўтамотатрактарныя выпрамляльныя, дыёда-транзістарныя модулі, спецтэхнал. абсталяванне, мэблевая фурнітура.

т. 9, с. 551

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЕ́ВІЧ (Ігар Аляксандравіч) (н. 13.11.1941, Мінск),

бел. фізік. Д-р фіз-матэм. н. (1984), праф. (1987). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1966). З 1970 у БДУ. З 1996 на дыпламатычнай рабоце. Навук. працы па статыстычнай оптыцы і радыёфізіцы, квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы. Распрацаваў лазерную стат. хранаскапію. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.

Тв.:

Методы и электронные системы анализа оптических процессов. Мн., 1981;

Многофункционалъные лидарные системы. Мн., 1986 (разам з У.​І.​Івановым, А.​П.​Чайкоўскім);

Синтез образцовых многозначных мер времени. Мн., 1994 (разам з Дз.​А.​Яфрэменкам, Э.​І.​Табачнікам).

П.​М.​Бараноўскі.

т. 10, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАНА́ХАЎ (Уладзімір Васілевіч) (30.9.1922, Даўгінцава Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 18.11.1983),

расійскі кінааператар і рэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1964). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1952), з 1969 выкладаў у ім. З 1952 аператар, з 1964 рэжысёр кіно. Аператарскае мастацтва вызначалася драм. напружанасцю, багаццем і тэхн. вынаходлівасцю прыёмаў, вастрынёй пластычных эфектаў: «Скакуха» (1955, з Ф.​Дабранрававым), «Вышыня» (1957), «Лёс чалавека» (1959, паводле М.​Шолахава; Ленінская прэмія 1960), «Аптымістычная трагедыя» (1963, паводле У.​Вішнеўскага). Рэжысёр фільмаў: «Няпрошанае каханне» (1965), «Пра цуды чалавечыя» (1968), «Нечаканы госць» (1972), «Каханне маё вечнае» (1982) і інш.

т. 10, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРГАРЫ́ТА ДА́ЦКАЯ (Margarethe af Danmark; сак. 1353, Зёберг, Данія — 28.10.1412),

каралева Даніі і Нарвегіі (з 1387), Швецыі (з 1389). Дачка дацкага караля Вальдэмара IV Атэрдага і жонка нарв. караля Хокана VI. Замест малалетняга сына Олуфа (дацкі кароль з 1376, нарв.з 1380) правіла Даніяй і Нарвегіяй. Пасля смерці сына (1387) — каралева Даніі і Нарвегіі, пасля перамогі ў дацка-швед. вайне 1389 — таксама і Швецыі. Ініцыіравала Кальмарскую унію (1397), пры заключэнні якой каралём Даніі, Швецыі і Нарвегіі (суправіцелем і спадкаемцам М.Д.) быў выбраны яе стрыечны пляменнік герцаг Эрык Памеранскі.

т. 10, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРДАШО́Ў (Сяргей Руфавіч) (13.10.1906, С.-Пецярбург — 1974),

расійскі вучоны ў галіне біяхіміі. Акад. АМН СССР (1957). Герой Сац. Працы (1964). Скончыў 2-і Ленінградскі мед. ін-т (1930). З 1962 акадэмік-сакратар Аддзялення мед.-біял. навук, з 1963 віцэ-прэзідэнт, з 1972 першы віцэ-прэзідэнт АМН СССР. Навук. працы па азоцістым абмене, энзімалогіі, біяхіміі пухлін. Выявіў аспарагін у тканках жывёл. Дзярж. прэмія СССР 1949.

Тв.:

Некоторые проблемы регуляции обмена веществ и природные полимеры. М., 1965;

Биологическая химия. 5 изд. Л., 1972 (разам з Б.​І.​Збарскім, І.​І.​Івановым).

т. 10, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́РКАЎ (Леў Мікалаевіч) (3.12.1937, г. Жалезнадарожны Маскоўскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне тэорыі кіравання. Д-р тэхн. н. (1983), праф. (1984). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1966). З 1966 у Ваеннай акадэміі Беларусі. З 1997 у Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва (з 1998 прарэктар). Навук. працы па тэорыі кіравання, радыёлакацыі, даследаванні аперацый, тэорыі імавернасцей і матэм. статыстыцы. Распрацаваў стат. тэорыю прасторава-размеркаваных радыётэхн. сістэм.

Тв.:

Многопозиционные радиотехнические системы. М., 1986 (разам з В.​С.​Кандрацьевым, А.​Ф.​Котавым);

Антенные системы радиоэлектронной техники. М., 1993 (у сааўт.).

В.​Ц.​Осіпаў.

т. 10, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРЦІНО́ЎСКІ (Яўген Іванавіч) (19.3. 1874, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 25.7.1934),

бел. і расійскі вучоны ў галіне паразіталогіі і інфекц. хвароб, адзін з арганізатараў барацьбы з малярыяй у СССР. Д-р мед. н. (1909). Скончыў Маскоўскі ун-т (1899). Працаваў у Маскве: з 1921 арганізатар і дырэктар Ін-та малярыі, паразіталогіі і гельмінталогіі (наз. яго імем), з 1923 у Маскоўскім ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні лейшманіёзаў, малярыі, спірахетозаў і вывучэнні членістаногіх — пераносчыкаў узбуджальнікаў хвароб.

Тв.:

Этиология «восточной язвы» (bouton d’Orient) и краткие сведения об этой болезни. М., 1909.

т. 10, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)