у сялянскім буд-ве верхняя ч. хаты і гасп. пабудоў. Складаецца з апорных канструкцый (кроквы, латы) і пакрыцця. На Беларусі больш пашырана С. на кроквах: брусы верхнімі канцамі злучаны пад вуглом, а ніжнімі прымацаваны да бэлек або да верхняга вянка падоўжных сцен. Спарадычна трапляюцца (найб. у гасп. пабудовах) больш даўнія канструкцыі С. — закотам, на стаяках («на казлах», «на дзядках»), на сохах. С. бываюць 2-схільныя (пераважаюць на ўсёй этнічнай тэр.), 3- і 4-схільныя, з усечаным зверху (з вальмай, з залобкам) і знізу (з прычолкам) франтонам. Традыц. матэрыялы пакрыцця: салома, чарот, дранка, гонта (упамінаецца ў дакументах з 16 ст.). З 20 ст. выкарыстоўваюць бляху, чарапіцу; у сучасным буд-ве пераважае шыфер. С. часта ўпрыгожваюць вільчаком. Прастору паміж С. і столлю (гарышча) выкарыстоўваюць для гасп. патрэб. Іл.гл. таксама да арт.Дах.
У.С.Гуркоў.
Тыпы каркаснай канструкцыі стрэх: а — на сохах; б — на паўсошках; в — на крыжах; г — на кроквах (1 — зволак, 2 — сохі, 3 — паўсошка, 4 — ключы, 5 — крыж, 6 — кроквы, 7 — латы).