ФІЛАРЭ́Т (у свеце Вахрамееў Кірыла Варфаламеевіч, н. 21.4.1935, Масква),
праваслаўны царкоўны дзеяч Беларусі. Скончыў маскоўскія духоўныя семінарыю (1957) і акадэмію (1961). У 1959 прыняў манаства, у 1961 пасвячоны ў іераманаха. У 1965 епіскап ціхвінскі, у 1966—73 епіскап дзмітраўскі, рэктар маскоўскіх духоўных акадэміі і семінарыі. З 1971 архіепіскап, з 1975 мітрапаліт. З 1978 мітрапаліт мінскі і беларускі; адначасова да 1984 займаў пасаду патрыяршага экзарха Зах. Еўропы, у 1981—89 старшыня аддзела знешніх сувязей Маскоўскага патрыярхата. З 16.10.1989 патрыяршы экзарх усяе Беларусі, пастаянны чл. Сінода Рус.правасл. царквы, старшыня Сінода Бел. экзархата. З 1992 поўны тытул мітрапаліт мінскі і слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, свяшчэнна-архімандрыт Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.
Тв.:
Богословие добрососедства. Киев, 2002.
Літ.:
Нефедов В.В. Беседы с митрополитом Филаретом. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАНРА́ВАЎ Міхаіл Клаўдзіевіч (29.7.1900, г. Уладзімір, Расія — 4.3.1974),
савецкі вучоны ў галіне ракетабудавання і касманаўтыкі. Чл.-кар.Міжнар. акадэміі астранаўтыкі (1968). Д-ртэхн.н. (1958). Герой Сац. Працы (1961). Засл. дз. нав. і тэхн. Расіі (1970). Скончыў Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1925). Працаваў на прадпрыемствах авіяц. прам-сці. З 1932 у Групе вывучэння рэактыўнага руху. З 1934 у Рэактыўным НДІ (нач.аддзела). Адначасова з 1960 у Маскоўскім авіяц. ін-це. Навук. працы па даследаванні вадкасных рухавікоў, праектаванні вышынных ракет. Кіраваў стварэннем першай сав. ракеты на гібрыдным паліве (1933), адзін з гал. стваральнікаў першых у свеце міжкантынент. ракеты-носьбіта, ШСЗ, пілатуемых касм. караблёў, аўтам. міжпланетных станцый. Ленінская прэмія 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУНЕ́ЙКА Яўген Феліксавіч (н. 5.5.1954, г. Гродна),
бел. мастацтвазнавец, мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978). З 1980 працаваў у Гродзенскім абл.навук.-метадычным цэнтры нар. творчасці, выкладаў у Рэсп. школе-інтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве, з 1986 заг.аддзелаБел. фонду культуры. З 1989 выкладае ў Бел.АМ (з 1999 дацэнт). Даследуе тэорыю і гісторыю, сучаснае бел. мастацтва, у т. л. народнае (набіўныя тканіны). Выканаў габелены: «М.Багдановіч» (1981, Дом-музей М.Багдановіча ў Гродне), «Нараджэнне паэтаў» (1983, Дом літаратараў у Мінску), «Вясна Панямоння» (1986, гар.б-ка імя Карскага ў Гродне) і інш. Адрэстаўрыраваў 200 арнаментальных матываў бел.нар. набіванак канца 19 — пач. 20 ст.
Тв.:
Арганізацыя вытворчасці беларускіх набіванак з XVI—XVII ст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя адарыцці. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́РАЎ Уладзімір Дзям’янавіч (н. 7.11.1939, в. Рэчыца Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Ген.-палк. (1993). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1967), Вышэйшую школу КДБСССР (1979). З 1962 на камсамольскай рабоце на Магілёўшчыне, заг.аддзелаЦК ЛКСМБ, старшыня К-та маладзёжных арг-цый БССР; у 1974—77 сакратар ЦК ЛКСМБ. З 1977 у органах дзяржбяспекі. З 1981 нач. упраўлення ўнутр. спраў Брэсцкага аблвыканкома, з 1984 1-ы нам. міністра ўнутр. спраў БССР. У 1985—90 міністр унутр. спраў Латв. ССР, кіраўнік прадстаўніцтва МУССССР у Афганістане, нач.Гал. ўпраўлення МУССССР на транспарце. З 1990 міністр унутр. спраў, у 1994—95 старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь. Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1996—2000, адначасова старшыня Камісіі па нац. бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Аляксандр Мікалаевіч (н. 2.12.1923, в. Каралёва Яраслаўскай вобл., Расія),
расійскі паліт. дзеяч, палітолаг. Акад.Рас.АН (1990, чл.-кар. з 1984), д-ргіст.н. Скончыў Яраслаўскі пед.ін-т (1946) і Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1960). З 1946 на парт. і журналісцкай рабоце. З 1953 у апараце ЦККПСС. У 1973—83 пасол СССР у Канадзе. З 1983 дырэктар Ін-та сусв. эканомікі і міжнар. адносін АНСССР. У 1985—86 заг.Аддзела прапаганды, у 1986—90 сакратар ЦК, у 1987—90 чл. Палітбюро ЦККПСС. Кіраўнік Федэральнай службы Расіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні (1993—95). У 1991 Я. выйшаў з КПСС, парваў з марксізмам-ленінізмам. Аўтар прац «Прадмова. Абвал. Пасляслоўе» (1992), «Горкая чаша. Бальшавізм і рэфармацыя Расіі» (1994) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКАЎЧУ́К Віктар Іванавіч (н. 24.5.1959, в. Верхаўляны Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне пажарнай тэхнікі. Канд.тэхн.н. (2000). Акад.Бел.інж. акадэміі (2002). Скончыў Вышэйшую інж. пажарна-тэхн. школу (1989, Масква), Акадэмію кіравання (2002, Мінск). З 1993 у Вышэйшым пажарна-тэхн. вучылішчы МУС Беларусі (з 1998 нам. начальніка). З 1999 у Мін-ве па надзвычайных сітуацыях Беларусі (з 2002 нач.аддзела). Навук. працы па пытаннях пажарнай бяспекі, даследаванні гідраўл. характарыстык гнуткіх трубаправодаў супрацьпажарнага водазабеспячэння. Адзін з аўтараў адукацыйнага стандарту і навуч. дапаможнікаў па пажарнай тэхніцы і бяспецы.
Тв.:
Определение гидравлического сопротивления напорных пожарных рукавов // Научное обеспечение пожарной безопасности. 1998. № 7;
Использование метода последовательных приближений для расчета насоснорукавных систем (разам з А.С.Дзмітрычэнкам) // Предупреждение и ликвидация чрезвычайных ситуаций. Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КУШАЎ Анатоль Паўлавіч (н. 25.5.1947, г. Адэса, Украіна),
бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Адэскі тэхнал.ін-т (1970). З 1970 у Аб’яднаным ін-це энергет. і ядз. даследаванняў «Сосны» Нац.АН Беларусі (з 1988 заг.аддзела Ін-та ядз. энергетыкі, з 1992 нам. дырэктара Ін-та праблем энергетыкі). Навук. працы па матэм. мадэліраванні працэсаў цепла- і масапераносу ў каналах ядз. рэактараў, па аналізе энергет. сістэм і планаванні іх развіцця. Распрацаваў лікавыя метады і камп’ютэрныя праграмы для рашэння задач рэактарнай цеплафізікі і для аптымальнага планавання развіцця энергет. сістэм.
Тв.:
Теплофизические расчеты реакторов с диссоциирующим теплоносителем. Мн., 1989 (разам з Б.Я.Цвяркоўкіным);
Будущее электроэнергетики Республики Беларусь (разам з А.А.Міхалевічам, Б.І.Паповым) // Энергия, экономика, экология. 2001. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ВІЧ Павел Мікалаевіч (н. 1.1.1950, в. Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне трыбатэхнікі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1997). Скончыў Гомельскі ун-т (1970). З 1972 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1995 заг.аддзела). Навук. працы па механіцы і цеплавой дынаміцы фрыкцыйных кантактаў, даследаванні заканамернасцей зношвання цвёрдых цел, стварэнні новых матэрыялаў трыбатэхн. прызначэння. Эксперыментальна даследаваў змяненні імпульсных тэмпературных палёў на фрыкцыйным кантакце металаў і палімераў; прапанаваў канцэпцыю тэрмамех. зношвання цел пры трэнні.
Тв.:
Деформация и износ полимеров при трении. Мн., 1985 (разам з П.В.Сысоевым, А.Дз.Лізаравым);
Износостойкие композиты на основе реактопластов. Мн., 1987 (у сааўт.);
Трение и износ в машинах. Мн., 1999 (разам з В.Я.Прушаком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛІК Уладзімір Міхайлавіч (н. 10.7.1950, г. Чыта, Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтатрактарнага машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1998). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1972), дзе і працаваў. З 1975 у БПА (з 1978 заг.аддзела). З 1995 заг. кафедры Мінскага ін-та кіравання і прадпрымальніцтва, з 2002 у Мінскім ін-це кіравання. Навук. працы па рухавіках аўтатрактарных трансп. сродкаў, іх акустычных, магутнасных і эканам. характарыстыках. Распрацаваў метады разліку рухавікоў унутр. згарання з палепшанымі паказчыкамі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Влияние конструкции отражателя волны глушителя шума выпуска на мощностные показатели двухтактных мотоциклетных двигателей // Конструирование и эксплуатация автомобилей и тракторов. Мн., 1986;
Современные технологии в промышленности. Ч. 1—2. Мн., 1998 (разам з С.Ф.Ушаковым, В.І.Янчуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЕ́ЎСКІ Павел Іосіфавіч (н. 8.3.1943, в. Забылінне Мінскага р-на),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў БДУ (1968). З 1967 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі (з 1986 заг. лабараторыі, з 1993 заг.аддзела, з 1994 нам. дырэктара). Адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па выліч. матэматыцы (набліжаным інтэграванні, інтэрпаляванні аператараў у бясконцамерных прасторах), матэм. тэорыі праектавання матрычных спец. працэсараў на звышвял. інтэгральных схемах.
Тв.:
Functional Integrals: Approximate, Evaluation and Application. Dordrecht, 1993 (разам з А.Дз.Ягоравым, Л.А.Яновічам);
Параллельные алгоритмы и модели матричных процессоров для вычисления кратных сумм (разам з М.А.Ліхадзедам) // Электронное моделирование. 1998. Т. 20, № 2;
Распараллеливание алгоритмов на основе расщепления макроопераций (разам з Ліхадзедам, А.А.Цівунчыкам) // Докл.Нац.АН Беларусі. 2001. Т. 45, № 4.