БАГДАНО́ВІЧ Павел Мікалаевіч (н. 1.1.1950, в. Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне трыбатэхнікі. Д-р тэхн. н. (1994), праф. (1997). Скончыў Гомельскі ун-т (1970). З 1972 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі (з 1995 заг. аддзела). Навук. працы па механіцы і цеплавой дынаміцы фрыкцыйных кантактаў, даследаванні заканамернасцей зношвання цвёрдых цел, стварэнні новых матэрыялаў трыбатэхн. прызначэння. Эксперыментальна даследаваў змяненні імпульсных тэмпературных палёў на фрыкцыйным кантакце металаў і палімераў; прапанаваў канцэпцыю тэрмамех. зношвання цел пры трэнні.
Тв.:
Деформация и износ полимеров при трении. Мн., 1985 (разам з П.В.Сысоевым, А.Дз.Лізаравым);
Износостойкие композиты на основе реактопластов. Мн., 1987 (у сааўт.);
Трение и износ в машинах. Мн., 1999 (разам з В.Я.Прушаком).
А.П.Чарнякова.
т. 18, кн. 1, с. 341
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)