ШУНЕ́ЙКА Яўген Феліксавіч (н. 5.5.1954, г. Гродна),
бел. мастацтвазнавец, мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1978). З 1980 працаваў у Гродзенскім абл. навук.-метадычным цэнтры нар. творчасці, выкладаў у Рэсп. школе-інтэрнаце па музыцы і выяўл. мастацтве, з 1986 заг. аддзела Бел. фонду культуры. З 1989 выкладае ў Бел. АМ (з 1999 дацэнт). Даследуе тэорыю і гісторыю, сучаснае бел. мастацтва, у т. л. народнае (набіўныя тканіны). Выканаў габелены: «М.Багдановіч» (1981, Дом-музей М.Багдановіча ў Гродне), «Нараджэнне паэтаў» (1983, Дом літаратараў у Мінску), «Вясна Панямоння» (1986, гар. б-ка імя Карскага ў Гродне) і інш. Адрэстаўрыраваў 200 арнаментальных матываў бел. нар. набіванак канца 19 — пач. 20 ст.
Тв.:
Арганізацыя вытворчасці беларускіх набіванак з XVI—XVII ст. // Помнікі мастацкай культуры Беларусі: Новыя адарыцці. Мн., 1989.
т. 17, с. 487
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)