галіна тэхнікі, якая займаецца добраўпарадкаваннем побыту, умоў прац. дзейнасці і адпачынку насельніцтва, адпаведных патрабаванням санітарыі. У больш вузкім сэнсе — сукупнасць тэхн. сродкаў, якія забяспечваюць функцыянаванне сістэм водазабеспячэння, каналізацыі, ацяплення, цеплазабеспячэння, газазабеспячэння, вентыляцыі, кандыцыяніравання паветра, ачысткі сцёкавых водаў у жылых, грамадскіх, прамысл. будынках, збудаваннях, на тэр.нас. пунктаў і прадпрыемстваў.
У С.т. шырока выкарыстоўваюцца разнастайныя санітарныя прылады: гігіенічныя (умывальнікі, ванны, унітазы і інш.), гаспадарчыя (кухонныя ракавіны, мыйкі), прылады лазняў, дзіцячых і мед.устаноў, вытв. памяшканняў, трансп. сродкаў, лабараторый і інш. Робяцца керамічныя (з фаянсу, паўфарфору), пластмасавыя, стальныя, эмаліраваныя і інш.; аснашчаюцца водазаборнай і змешвальнай сантэхнічнай арматурай, кранамі і вадзянымі засаўкамі. Далучаюцца да ўнутр. (дамавых) сетак водаправода і каналізацыі.
Прыстасаванні санітарнай тэхнікі: а — водазаборны кран (1 — клапан, 2 — галоўка, 3 — затычка сальніка, 4 — шток, 5 — зліў); б — вентыльная галоўка (1 — шток, 2 — сальнікавая ўтулка, 3 — сальнікавая набіўка, 4 — корпус галоўкі, 5 — клапан з пракладкай); в — разнавіднасці клапанаў з пракладкамі (1 — пракладка, 2 — клапан).
адна са старэйшых вышэйшых маст. навучальных устаноў Расіі. Засн. ў 1876 у Пецярбургу як Цэнтр. вучылішча тэхн. малявання барона А.Л.Штыгліца. У 1922 уведзена ў склад петраградскага Вышэйшага тэхн.-маст. ін-та. У 1945 адноўлена як Ленінградскае маст.-прамысл. вучылішча, з 1948 ВНУ, з 1953 імя Мухінай, з 1994 сучасная назва. Рыхтуе мастакоў вышэйшай кваліфікацыі па спецыяльнасцях: дэкар.-прыкладное мастацтва, маст. афармленне і мадэліраванне вырабаў, інтэр’ер і абсталяванне, прамысл. мастацтва, манум.-дэкар. мастацтва, а таксама выкладчыкаў малявання і дэкар.-прыкладнога мастацтва для маст.-прамысл. школ. Мае ф-ты манум., дэкар.-прыкладнога і прыкладнога мастацтваў; аспірантуру. Створаны музей дэкар.-прыкладнога мастацтва. У розныя часы ў вучылішчы выкладалі П.Бучкін, С.Васількоўскі, Р.Фрэнц, Г.Савіна. Вучылішча скончылі бел. мастакі М.Кірылаў, У.Мурахвер, Л Мягкова, М.Міхалап, А.Някрасаў, С.Палякоў, Л.Панамарэнка, У.Пракоф’еў, М.Рыжанкоў, А.Салаўёў, І.Харламаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЯ́НА-ГРЭ́КА-ЛАЦІ́НСКАЯ АКАДЭ́МІЯ,
адна з першых агульнаадук. вышэйшых навуч.устаноў у Расіі. Засн. ў Маскве ў 1687 па ініцыятыве Сімяона Полацкага, наз. Эліна-грэч. акадэміяй або Славяна-грэка-лац. вучылішчам. Размяшчалася ў Заіканаспаскім манастыры. Першыя кіраўнікі і выкладчыкі — грэкі-манахі, д-ры Падуанскага ун-та браты Іаанікій і Сафроній Ліхуды. Рыхтавала святароў, перакладчыкаў, рэдактараў кніг, выкладчыкаў. У межах акадэміі ажыццяўляліся рэцэнзаванне духоўных кніг, выпраўленне слав. перакладу Бібліі, барацьба з ератыкамі і вераадступнікамі. У 17 ст. выкладаліся слав., грэч. і лац. мовы, «сем вольных мастацтваў» і багаслоўе. З 18 ст. курс навучання пашырыўся (ням. і франц. мовы, медыцына, фізіка). У 1701 акадэмія перайменавана ў Славяна-лацінскую, у 1775 — у С.-г.-л.а. У 1814 пераўтворана ў Маскоўскую духоўную акадэмію і пераведзена ў Троіца-Сергіеву лаўру. У акадэміі вучыліся многія вядомыя дзеячы рус. культуры 17—18 ст., у т. л. М.В.Ламаносаў, А.Дз.Кантэмір, В.К.Традзьякоўскі, першы рус.д-р медыцыны П.В.Поснікаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛІК Аляксандр Іванавіч (н. 24.10.1944, в. Каловічы Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. культуролаг і гісторык. Д-р культуралогіі (2000), канд.гіст.н. (1973), праф. (1999). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1968) і працаваў у ім з 1968 (у 1972—92 дэкан ф-та). З 1992 прарэктар Бел. ун-та культуры. Навук. працы па гісторыі Беларусі, тэорыі культуры, праблемах развіцця сусв. і айч. культуры і яе ўзаемадзеянняў з сац.-паліт. ін-тамі грамадства. Распрацаваў канцэпцыю рэабілітацыйна-катарсіснага ўздзеяння мастацтва на дэзадаптаваную асобу посткатастрофнага соцыуму, новыя метадалагічныя падыходы ў вывучэнні сацыядынамікі культуры; вызначыў сутнасць, змест і дзейнасць сац. ін-таў у посткатастрофным грамадстве.
Тв.:
Гісторыя Беларусі XVI—XIX стст. Мн., 1997;
Культура Беларусі XI—XIX стст. Мн., 1998;
Дзейнасць устаноў культуры па мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай трагедыі. Мн., 1999 (у сааўт.);
Сацыядынаміка культуры ў посткатастрофным соцыуме. Мн., 1999;
Сацыяльна-культурная дзейнасць у постчарнобыльскім соцыуме. Мн., 1999;
Гісторыя і культура беларускіх татар. Мн., 2000 (разам з І.Б.Канапацкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЛАПАЎ Міхаіл Рыгоравіч (н. 15.10.1924, с. Пакроўскае Цярбунскага р-на Ліпецкай вобл., Расія),
бел. баяніст, педагог, дзеяч самадз. мастацтва. Засл. дз. культуры Беларусі (1963). Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Праф. (1993). Скончыў Маскоўскі муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1955). З 1948 у Брэсце, выкладчык муз.навуч.устаноў, арганізатар калектываў маст. самадзейнасці, у т. л.сімф. аркестра пры муз. вучылішчы (1950—67), хору настаўнікаў (кіраўнік у 1961—63) і інш.; у 1967—70 дырэктар Раснянскай дзіцячай муз. школы Камянецкага р-на. З 1966 у Бел. акадэміі музыкі (у 1973—79 заг. кафедры). Аўтар апрацовак і інструментовак для аркестраў і ансамбляў розных складаў, сольных п’ес, песень, рамансаў. Склаў вучэбна-пед. рэпертуар для баяна, акардэона, фп., цымбалаў, у т. л. «Падручнік для класа цымбал» (1977), праграмы па класе баяна для муз. каледжа пры Бел. акадэміі музыкі і па ўводзінах у спецыяльнасць для муз. вучылішчаў. Даследуе праблемы прафес. выканальніцкага мастацтва і маст. самадзейнасці. Складальнік кн. «І.І.Жыновіч ва ўспамінах сучаснікаў» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СПАРТА́К»,
спартыўнае таварыства прафсаюзаў у 1935—93. Аб’ядноўвала работнікаў асветы, аўтатранспарту, аховы здароўя, грамадз. авіяцыі, дзярж. гандлю, дзярж.устаноў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, культуры, лёгкай і харч. прам-сці, спажывецкай кааперацыі, сувязі і інш.
Створана ў 1935 як усесаюзнае добраахвотнае фізкультурна-спарт.т-ва работнікаў прамысл. кааперацыі на аснове фізкультурных гурткоў. У 1960 рэарганізавана ў спарт.т-ва прафсаюзаў (12 галіновых прафсаюзаў). Будавалася паводле тэрытарыяльна-вытв. прынцыпу і мела пярвічныя арг-цыі — калектывы фіз. культуры і спарт. саветы (рэсп., краявыя, абл., гар.).
На Беларусі рэсп. савет аб’ядноўваў 6 абл. і 18 гар.спарт. саветаў. Т-ва мела (1981) 36 дзіцяча-юнацкіх спарт. школ, 8 стадыёнаў, 30 футбольных палёў, 99 спарт. залаў, 102 лыжныя базы, 65 спарт.-аздараўленчых лагераў; культываваліся 40 відаў спорту. У 1985 на базе некалькіх спарт. т-ваў, у т. л. і «С.», створана адзінае добраахвотнае фізкультурна-спарт.т-ва прафсаюзаў; у 1993 раз’яднана на шэраг фізкультурна-спарт. клубаў.
масавыя арганізацыі, якія аб’ядноўвалі грамадзян для заняткаў фізкультурай і спортам.
Ствараліся паводле тэр. і вытворча-галіновай адзнак. Пярвічнымі арг-цыямі ДСТ былі калектывы фіз. культуры і спарт. клубы прадпрыемстваў, калгасаў, саўгасаў, навуч.устаноў. У СССР дзейнічалі 7 усесаюзных С.т.: «Буравеснік», «Воднік», «Дынама», «Зеніт», «Лакаматыў», «Спартак», «Працоўныя рэзервы»; 30 рэсп. ДСТ (15 з іх аб’ядноўвалі калектывы фіз. культуры прамысл. прадпрыемстваў і інш., 15 — сельскія спарт. калектывы). У інш. краінах аналагам С.т. з’яўляюцца аматарскія і прафес.спарт. клубы.
На Беларусі да 1917 існавалі аддзяленні ўсерас. «Т-ва садзейнічання фіз. развіццю вучнёўскай моладзі», С.т. «Санітас», «Сокал», «Унітас», яўр.нац. С.т. «Макабі» і інш. З 1930-х г. дзейнічалі рэсп. арг-цыі ўсесаюзных ДСТ: «Лакаматыў» (з 1936), «Працоўныя рэзервы» (з 1944), «Дынама», «Спартак», «Буравеснік» (з 1958), «Воднік» (з 1964); рэсп. т-вы «Ураджай» (сельскае, з 1956), «Чырвоны сцяг» (прафсаюзнае, з 1958). У 1985—93 пасля рэарганізацый С.т. раз’яднаны на асобныя фізкультурна-спарт. клубы і арг-цыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУНДА́ЦЫЯ (ад лац. fundatio заснаванне),
у ВКЛ ахвяраванне манастырам, храмам і інш. установам зямельных угоддзяў, грошай, каштоўнасцей і інш. Ахвяраванні (фундушы) звычайна рабілі феадалы або дзяржава для заснавання пераважна духоўных устаноў і іх матэрыяльнага забеспячэння. У ВКЛ у 15—пач. 16 ст. вядомы Ф. каталіцкім рэліг. установам. Паводле пастановы 1481 вял. князя літ. Казіміра буд-ваправасл. храмаў на тэр.ВКЛ было забаронена і толькі ў 1507 датавана першая пасля амаль 30-гадовага перапынку грамата аб Ф. на правасл. царкву. Асн. формай Ф. дзяржавы і насельніцтва на цэрквы і касцёлы ў 1-й пал. 16 ст. была дзесяціна — натуральны падатак збожжам. У выніку правядзення валочнай памеры дзесяціна ў дзярж. уладаннях адмянялася, а цэрквы і касцёлы надзяляліся зямлёй (1—2 валокі). Ахвяраванні і завяшчанні асобных феадалаў на карысць царквы былі разнастайныя: зямля з сялянамі, пустаўшчыны, сенажаці, лясы, гар. юрыдыкі, вёскі, маёнткі, грошы, каштоўнасці, рухомая маёмасць і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ДАШ Аляксандр Аляксандравіч (сапр. Шэпшэль Шэпшэлевіч; 1896, Мінск — ліп. 1951),
дзярж. і прафсаюзны дзеяч Беларусі. З сак. 1917 узначальваў прафсаюз дрэваапрацоўшчыкаў у Мінску. У час герм. акупацыі чл. Мінскага падп. райкома РКП(б). У 1918—20 чл. мінскіх губкома партыі і губ.ВРК, К-та абароны Мінска, камісар Асобнага рабочага палка, старшыня Мінскага губ. савета прафсаюзаў, в.а. нар. камісара працы Літ.-Бел. ССР. З 1921 старшыня Савета, з 1924 — Цэнтр. савета прафсаюзаў Беларусі. З 1925 на прафс. рабоце ў РСФСР. У 1931—37 кіраўнік сектара кадраў, нач. упраўлення навуч.устаноў Наркамата фінансаў СССР, з 1939 нам. упраўляючага справамі Наркамата (Мін-ва) земляробства СССР. З 1947 нач.адм.-гасп. аддзела Галоўводгаспадаркі Мін-ва сельскай гаспадаркі СССР. Чл.ЦВКБССР у 1920—25, чл.ЦБКП(б)Б у 1921—24, ЦК і Бюро ЦККП(б)Б у 1924—25. У лют.—маі 1924 чл. Часовага бел. Бюро ЦК РКП(б) і канд. у чл. яго Прэзідыума.
савецкі ваен. дзеяч. Камандарм 1-га рангу (1935). Вучыўся ў Базельскім ун-це (Швейцарыя, 1914), Харкаўскім тэхнал. ін-це (1915), Вышэйшай ваен. акадэміі герм. генштаба (1927—28). На ваен. службе з 1918. У грамадз. вайну нач. палітупраўлення Паўд. заслоны (фронту), чл.РВС 8-й арміі, адначасова камандаваў групай войск у раёне Ліскі. З ліп. 1919 нач. 45-й дывізіі, камандаваў Паўд. групай войск 12-й арміі, з сак. 1920 — Фастаўскай, Золачаўскай і Львоўскай групамі войск, 14-й арміяй Паўд.-Зах. фронту. З 1921 камандуючы войскамі Крымскага, Кіеўскага ваен. раёнаў, Кіеўскай ваен. акругі, нач.Гал. ўпраўлення ваен.-навуч.устаноўРСЧА; з 1925 камандуючы войскамі Укр. (Кіеўскай) ваен. акругі. Чл.РВССССР (1930—34). З 1930 канд. у чл.ЦК, з 1934 чл.ЦКВКП(б). Рэпрэсіраваны ў 1937, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.