ЯКІ́Р Іона Эмануілавіч (15.8.1896, Кішынёў — 11.6.1937),
савецкі ваен. дзеяч. Камандарм 1-га рангу (1935). Вучыўся ў Базельскім ун-це (Швейцарыя, 1914), Харкаўскім тэхнал. ін-це (1915), Вышэйшай ваен. акадэміі герм. генштаба (1927—28). На ваен. службе з 1918. У грамадз. вайну нач. палітупраўлення Паўд. заслоны (фронту), чл. РВС 8-й арміі, адначасова камандаваў групай войск у раёне Ліскі. З ліп. 1919 нач. 45-й дывізіі, камандаваў Паўд. групай войск 12-й арміі, з сак. 1920 — Фастаўскай, Золачаўскай і Львоўскай групамі войск, 14-й арміяй Паўд.-Зах. фронту. З 1921 камандуючы войскамі Крымскага, Кіеўскага ваен. раёнаў, Кіеўскай ваен. акругі, нач. Гал. ўпраўлення ваен.-навуч. устаноў РСЧА; з 1925 камандуючы войскамі Укр. (Кіеўскай) ваен. акругі. Чл. РВС СССР (1930—34). З 1930 канд. у чл. ЦК, з 1934 чл. ЦК ВКП(б). Рэпрэсіраваны ў 1937, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.:
Воспоминания о гражданской войне. М. 1957.
Літ.:
Бабенко П.М. И.Э.Якир. М., 1963.
т. 18, кн. 1, с. 255
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)