ЧАРНЕ́ВІЧ Станіслаў (15.8.1728, с. Шламава каля г. Каўнас, Літва — 20.7.1785),
каталіцкі рэлігійны дзеяч. Чл. ордэна езуітаў з 1743. У 1747—50 вывучаў тэалогію ў Вільні, Мінску і Слуцку, потым да 1757 — у Віленскім ун-це. У 1756 пасвячоны ў ксяндза. У 1759—68 у Рыме, сакратар і пракуратар Польскай правінцыі езуітаў пры генерале ордэна В.Рычы. З 1768 на Беларусі. У 1772, калі да Рас. імперыі была далучана ўсх. Беларусь, стаў рэктарам Полацкага езуіцкага калегіума. З 15.10.1773 віцэ-правінцыял езуітаў на далучанай да Расіі ч. Беларусі. У ліст. 1773 ён з Г.Лянкевічам і Ю.Катэнбрынгам ад імя ўсіх езуітаў, у т. л. замежных, прысягнулі Кацярыне II, чым дамагліся легалізацыі дзейнасці езуітаў у Рас. імперыі. У студз. 1774 Кацярына II вызваліла езуітаў ад падаткаў і забараніла не толькі абвяшчаць, але і прывозіць у Расію булу рымскага папы Клімента XIV аб забароне ордэна езуітаў (1773). У 1780 Ч. дамогся адкрыцця ў Полацку езуіцкага навіцыяту, што вырашыла праблему пераемнасці кадраў у ордэне. Шмат увагі аддаваў дзейнасці школ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАВЯЛЁВА Кацярына Васілеўна (13.1.1917, Масква — сакавік 1998),
руская пісьменніца. Вучылася ў Літ. ін-це імя М.Горкага ў Маскве (1933—37). У 1940—43 працавала ў апараце ЦКВЛКСМ, у 1948—51 у час. «Советская женщина», у 1964—76 у агенцтве друку «Навіны». Друкавалася з 1936. У кн. паэзіі «Лірыка» (1940), «Зямля родная» (1942), «Сустрэчы на гэтай планеце» (1962), «Усё залежыць ад вас!» (1972), «Касцёр на снезе» (1985) і інш. тэмы камсамольскага юнацтва, кахання, подзвігу народа ў Вял.Айч. вайну. Аўтар зб. навел «Будні ў Індыі» (1965), раманаў «Аляксандраўскі сад» (1976), «Хатні ачаг» (1983). У паэме «Камуніст» (у зб. «Радасць і гора», 1982) узнаўляе жыццёвы шлях П.М.Машэрава, яго памяці прысвяціла зб. вершаў «Расіянка» (1980). Неаднаразова бывала на Беларусі, ёй прысвяціла цыкл вершаў «Беларускі сшытак» (у зб. «Радасць і гора»). На бел. мову творы Ш. перакладалі Э.Агняцвет, К.Кірэенка, Ю.Свірка, Н.Тулупава, Я.Янішчыц і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ПАШНІКАЎ Барыс Міхайлавіч (2.10.1882, г. Златауст Чэлябінскай вобл., Расія — 26.3.1945),
савецкі ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1940). Праф. (1935). Скончыў маскоўскае ваен. вучылішча (1903) і Акадэмію Генштаба (1910). У арміі з 1901, удзельнік 1-й сусв. вайны. У Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну пам.нач. аператыўнага ўпраўлення Вышэйшага ваен. савета, нач. аператыўнага ўпраўлення Палявога штаба РВС Рэспублікі. Пасля грамадз. вайны 1-ы пам.нач. штаба РСЧА, у 1925—28 і 1935—37 камандуючы ваен. акругамі. У 1932—35 нач. і ваен. камісар Ваен. акадэміі імя Фрунзе. У 1937—40, 1941—42 нач. Генштаба Чырв. Арміі, 1940—43 нам. наркома абароны СССР. З чэрв. 1943 нач.Ваен. акадэміі Генштаба. Канд. у чл.ЦКВКП(б) з 1939. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1937. Аўтар ваенна-тэарэт. прац.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУКРУЛО́ (сапр.Юсупа ў Шукруло; н. 2.9.1921, Ташкент),
узбекскі пісьменнік. Нар. паэт Узбекістана (1981). Скончыў Ташкенцкі пед.ін-т (1944). У 1951 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны. У 1951—65 рэдактар выд-ва «Узбекістан». Першы зб. «Першы сшытак» (1949). У зб-ках вершаў «Песні сэрца» (1949), «Натхненні жыцця» (1956), «Пакуль жыву» (1960), «Чалавек і дабро» (1962), «Чалавек — для чалавека» (1964), «Апора» (1977) і інш. усхваляў прыгажосць чалавечай душы. Аўтар публіцыстычнага зб. «Помслівы свет» (1994), кн. эсэ «Куфар з каштоўнымі камянямі» (1977), паэм «Світанне 26-га» (1967), «Дастаны» (1970), «Спрэчка стагоддзя» (1985), раманаў «Пахаваныя без савана» (1989), «Жывыя прывіды» (1995), аповесці «Куфар каштоўнасцей» (1983), п’ес «Небяспечная дарога» (1963), «Бязгучны лямант» (1991) і інш., твораў для дзяцей. Перакладае на ўзб. мову творы М.Танка, а таксама І.В.Гётэ, К.Гоцы і інш. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі Р.Барадулін, Э.Валасевіч, Х.Жычка, Г.Кляўко, М.Маляўка і інш.Дзярж. прэмія Узбекістана імя А.Наваі 1991.
Тв.:
Рус.пер. — Избранное: Стихи. Сундук с драгоценными камнями. М., 1987;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ХАЎ Уладзімір Рыгоравіч (28.8.1853, г. Грайваран Белгародскай вобл., Расія — 2.2.1939),
расійскі інжынер-вынаходнік і вучоны ў галіне тэхнікі і будаўніцтва. Ганаровы акад.АНСССР (1929), засл. дз. нав. і тэхн. РСФСР (1928). Герой Працы (1932). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1876). З 1878 гал. інжынер тэхн.буд. канторы ў Маскве. Пасля 1917 на з-дзе «Парастрой» (Масква). Навук. працы па тэхніцы нафтавай прам-сці, цеплатэхніцы і буд. справе. Зрабіў разлік першага ў Расіі нафтаправода і кіраваў яго буд-вам, стварыў першы ў свеце мазутаправод з падаграваннем. Упершыню ў свеце ажыццявіў прамысл. факельнае спальванне вадкага паліва з дапамогай вынайдзенай ім распыльвальнай фарсункі (1880). Вынайшаў крэкінг-працэс (гл.Крэкінг). Стварыў канструкцыі вадатрубных паравых катлоў. Па яго праектах пабудавана каля 200 вежаў арыгінальнай канструкцыі (у т. л. Шабалаўская радыёвежа ў Маскве), каля 500 мастоў (у т. л. праз Аку і Волгу, Енісей), маякі і інш. Прэмія імя Леніна 1929.
Літ.:
Лопатто А.Э. Почетный академик В.Г.Шухов — выдающийся русский инженер. М., 1951;
Лейбензон Л.С. В.Г.Шухов // Люди русской науки. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЭТНАГРА́ФІЯ БЕЛАРУ́СІ»,
аднатомная галіновая энцыклапедыя. Падрыхтавана і выдадзена ў 1989 у Мінску выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя»імя П.Броўкі. Уключае больш за 3 тыс. артыкулаў, пераважная большасць якіх прысвечана паказу асн. аспектаў жыццядзейнасці беларусаў ад старажытнасці да нашага часу: паходжанне і развіццё бел. этнасу, працэсы складвання бел. народнасці і нацыі, фарміраванне этн. самастойнасці беларусаў, асаблівасці іх культуры і побыту. Асвятляюцца матэрыяльная (прылады працы, жыллё, традыц. адзенне, ежа, трансп. сродкі, рэчы гасп. і хатняга ўжытку і інш.) і духоўная (веды, прац. навыкі, традыцыі, звычаі, абрады і святы, уяўленні і вераванні, мараль і этыка, розныя віды нар. творчасці, нар. медыцына, метралогія, метэаралогія і інш.) культуры бел. народа. Частка артыкулаў прысвечана інш. народам і этн. групам, што жывуць на Беларусі або мяжуюць з ёй. Тэарэт. артыкулы даюць вызначэнне асн. паняццяў этналагічнай навукі, паказваюць гісторыю яе развіцця. Пэўнае месца адведзена біягр. артыкулам пра даследчыкаў культуры і побыту беларусаў. Выданне мае прадметна-імянны паказальнік, яно багата праілюстравана каляровымі, чорна-белымі фотаздымкамі, малюнкамі, чарцяжамі, партрэтамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ЗАЎ Дзмітрый Цімафеевіч (н. 8.11.1924, с. Язава Аканешнікаўскага р-на Омскай вобл., Расія),
савецкі ваен. і дзярж. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1990). Скончыў ваен. акадэмію імя Фрунзе (1956) і Генштаба (1967). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну камандзір узвода, нам. камандзіра роты на Волхаўскім і Ленінградскім франтах. Пасля вайны на камандных і штабных пасадах, камандуючы арміяй, з 1974 у Гал. упраўленні кадраў Мін-ва абароны СССР. З 1976 1-ы нам. камандуючага войскамі Далёкаўсходняй ваен. акругі, камандуючы Цэнтральнай групай войск, з 1980 — войскамі Сярэднеазіяцкай, Далёкаўсх. ваен. акруг. У студз.—маі 1987 нам. міністра абароны па кадрах — нач.Гал. ўпраўлення кадраў Мін-ва абароны СССР. У 1987—91 міністр абароны СССР. Чл.ЦККПСС з 1987 (канд. з 1981); канд. у чл. Палітбюро ЦККПСС у 1987—90. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1979. Чл. т.зв. Дзярж.к-та па надзвычайным становішчы (ДКНС, ГКЧП), які імкнуўся ўстанавіць надзвычайнае становішча ў краіне 19—21.8.1991. Прыцягнуты да крымінальнай адказнасці; вызвалены паводле амністыі Дзярж. думы Рас. Федэрацыі ў 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЗЫКО́ВІЧ Фёдар Міхайлавіч (18.2.1903, в. Старое Заліцвінне Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 7.4.1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую камуніст.с.-г. школу Беларусі імя Леніна (1936). З 1923 на сав., прафсаюзнай, культ.-асв. і пед. рабоце на Магілёўшчыне і Міншчыне. З 1938 дырэктар Рэсп. школы старшынь калгасаў, інструктар ЦККП(б)Б, заг. аддзела, сакратар, 2-і сакратар Палескага абкома КП(б)Б. У пач.Вял.Айч. вайны адзін з арганізатараў партыз. руху на Палессі. Са жн. 1941 у Чырв. Арміі на Цэнтр., Паўд.-Зах., Зах., Бранскім франтах: камісар кав. групы, кав. і стралк. дывізій. З ліст. 1942 упаўнаважаны ЦККП(б)Б па Палескай вобл., з лют. 1943 1-ы сакратар Палескага падп. абкома КП(б)Б, камандзір Палескага партыз. злучэння. Загінуў у баі. На месцы яго гібелі (паміж чыг. ст. Брынёва і Старушкі на лініі Калінкавічы—Лунінец) абеліск, на будынку чыг. ст. Старушкі мемар. дошка. У 1977 перапахаваны на Кургане Славы ў Мазыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНГ (Young) Джон (н. 24.9.1930, г. Сан-Францыска, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан 1-га рангу ВМС. Скончыў Тэхнал.ін-т у Атланце (1952). З 1962 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 6 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 23.3.1963 — на КК «Джэміні-3» (з В.Грысамам, як 2-і пілот), 18—21.7.1966 — на КК «Джэміні-10» (з М.Колінзам, як камандзір), 18—26.5.1969 — на КК «Апалон-10» (з Т.Стафардам і Ю.Сернанам, як пілот асн. блока; аблёт Месяца), 16—27.4.1972 — на КК «Апалон-16» (з Ч.Дзюкам і Т.Матынглі, як камандзір КК; палёт на Месяц), 12—14.4.1981 — на КК «Калумбія» (з Р.Крыпенам, гл. Дадатак; 1-ы палёт «Спейс шатла»), 28.11—8.12.1983 — на КК «Калумбія» (як камандзір). З 1974 камандзір атрада касманаўтаў НАСА. З 1987 пам. дырэктара Цэнтра пілатуемых палётаў імя Л.Джонсана. У космасе правёў 34,8 сут, у т. л. 71,2 гадз на Месяцы (3 выхады на яго паверхню агульнай працягласцю 20 гадз). Залатыя медалі НАСА «За выключныя заслугі» (2) і «За выдатныя заслугі» (2).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НШЫН Міхаіл Міхайлавіч (2.11.1902, г. Юхнаў Калужскай вобл., Расія — 16.12.1976),
расійскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1955). З 1922 вучыўся ў 2-й Студыі Маскоўскага Маст.акад.т-ра, з 1924 акцёр гэтага т-ра. Адначасова ў 1937—41 маст. кіраўнік цыганскага т-ра «Рамэн», у 1950—63 гал. рэжысёр Маскоўскага драм.т-раімя К.Станіслаўскага. Яго акцёрскаму мастацтву характэрны спалучэнне камічнага з трагічным, драматызму з лірычнасцю, тонкі гумар. Сярод роляў: Ларывосік («Дні Турбіных» М.Булгакава), Градабоеў, Маргарытаў, Мамаеў («Гарачае сэрца», «Позняе каханне», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Кузаўкін («Нахлебнік» І.Тургенева), Ферапонт і Чабутыкін, Цялегін, Сімяонаў-Пішчык, Сорын («Тры сястры», «Дзядзька Ваня», «Вішнёвы сад», «Чайка» А.Чэхава), сэр Пітэр Тызл («Школа зласлоўя» Р.Шэрыдана), Францішак Абель («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка) і інш. Паставіў спектаклі: «Беспасажніца» Астроўскага (1953), «Дні Турбіных», «Чайка» (абодва 1954) і інш. З 1928 здымаўся ў кіно: «Паручнік Кіжэ», «Рэвізор», «Шведская запалка», «Дванаццатая ноч» і інш. Аўтар радыёмемуараў. Дзярж. прэмія Расіі 1970. Дзярж. прэмія СССР 1975.