ЯНГ (Young) Джон (н. 24.9.1930, г. Сан-Францыска, ЗША),
касманаўт ЗША. Капітан 1-га рангу ВМС. Скончыў Тэхнал.ін-т у Атланце (1952). З 1962 у атрадзе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў 6 палётаў у складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 23.3.1963 — на КК «Джэміні-3» (з В.Грысамам, як 2-і пілот), 18—21.7.1966 — на КК «Джэміні-10» (з М.Колінзам, як камандзір), 18—26.5.1969 — на КК «Апалон-10» (з Т.Стафардам і Ю.Сернанам, як пілот асн. блока; аблёт Месяца), 16—27.4.1972 — на КК «Апалон-16» (з Ч.Дзюкам і Т.Матынглі, як камандзір КК; палёт на Месяц), 12—14.4.1981 — на КК «Калумбія» (з Р.Крыпенам, гл. Дадатак; 1-ы палёт «Спейс шатла»), 28.11—8.12.1983 — на КК «Калумбія» (як камандзір). З 1974 камандзір атрада касманаўтаў НАСА. З 1987 пам. дырэктара Цэнтра пілатуемых палётаў імя Л.Джонсана. У космасе правёў 34,8 сут, у т. л. 71,2 гадз на Месяцы (3 выхады на яго паверхню агульнай працягласцю 20 гадз). Залатыя медалі НАСА «За выключныя заслугі» (2) і «За выдатныя заслугі» (2).