ПІГУЛЕ́ЎСКІ Мікалай Мікалаевіч (15.10.1897, в.Вял. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 16.3.1967),
бел. спявак (барытон), муз. дзеяч. Засл. дз. маст. Беларусі (1957). Скончыў БДУ (1925), Бел.муз. тэхнікум (1928), Бел. студыю оперы і балета (1933). У 1920—24 артыст БДТ. У 1928—41 і 1944—48 саліст, у 1948—53 адказны рэдактармуз. вяшчання Бел. радыё. У 1933—35 і 1942—44 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Артыст лірыка-драм. плана, выконваў гал. партыі ў операх рус. і замежных класікаў: Анегін, Ялецкі («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Гразной («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні) і інш. Удзельнік Беларускага вакальнага квартэта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРА́НАЎ-САКАЛО́Ў Ігар Васілевіч (18.6.1907, с.Вял. Якшань Ніжагародскай вобл., Расія — 19.5.1996),
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1966, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1929 у Фіз.-хім. ін-це імя Л.Я.Карпава, адначасова (з 1947) праф. Маскоўскага хіміка-тэхнал. ін-та, гал.рэдактарчас. «Химия и жизнь» (з 1964). Навук. працы па фізікахіміі аэрадысперсных сістэм. Распрацаваў метады даследавання аэразоляў (1933—39), даследаваў законы іх фільтрацыі. Прапанаваў метад атрымання і тэхналогію вытв-сці прынцыпова новых звышэфектыўных тонкавалакністых фільтравальных матэрыялаў (фільтры П.; 1936—38), а таксама матэрыялы для засцярогі ад вытв. і бытавога шумаў. Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.:
Волокнистые фильтрующие материалы Ф.П. М., 1968 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РАБО́ТНІЦКА-СЯЛЯ́НСКАЯ БЕЛАРУ́СЬ»,
вячэрняя штодзённая насценная газета Захфронтроста. Выдавалася 4.7—25.9.1920 пераважна ў Мінску на бел. мове. Рэдактар З.Жылуновіч (Ц.Гартны). Пачала выходзіць у час ліп. аперацыі сав.-польскай вайны 1920. Выконвала ролю масавага агітатара і паліт. выхавальніка малапісьменнага чытача: адметнасць стылю, кароткая перадавіца, сціслыя фразы, буйны шрыфт; друкавалася на адной старонцы газетнага аркуша. Мела рубрыкі: «Абарона савецкіх рэспублік», «Весткі з заграніцы», «На Беларусі» і інш. Змяшчала аператыўныя звесткі з франтоў, асвятляла ход ваен. дзеянняў і этапы мірных перагавораў з Польшчай, міжнар. становішча і акцыі салідарнасці з Сав. Расіяй у Англіі, Францыі і інш. краінах. Надрукавала вершы З.Бядулі (пад псеўд. Вольны) і А.Бабарэкі (пад псеўд. Адам Чырвоны). Выйшла 46 нумароў.
азербайджанскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Азербайджана (1944). Нар. паэт Азербайджана (1960). Герой Сац. Працы (1980). Вучыўся ва Усерас.дзярж. ін-це кінематаграфіі (1935—37). У 1965—81 гал.рэдактарАзерб.сав. энцыклапедыі. Друкаваўся з 1927. У зб-ках вершаў і апавяд. «Бессмяротныя героі» (1942), «Лютасць і каханне» (1943) тэма Вял.Айч. вайны. Аўтар паэм «Ленін» (1950; Дзярж. прэмія СССР 1951), «Лейлі і Меджнун» (1973), паэт.зб. «Супраць ветру» (1978), п’ес, перакладаў і інш. Асобныя яго творы на бел. мову пераклаў М.Танк.
Тв.:
Рус.пер. — Избранное. М., 1975;
Избр. произв.Т. 1—2. М., 1982.
Літ.:
Алибекова Г.С. Всегда в пути: Жизнь и творчество Расула Рзы. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМУ́ЦІН Васіль Емяльянавіч (28.6.1906, с. Ваўчкоў Перавоз Любомльскага р-на Валынскай вобл., Украіна — 13.8.1981),
адзін з кіраўнікоў падполля і партыз. руху на тэр. Беластоцкай вобл. ў Вял.Айч. вайну, журналіст. Засл. дз. культ. Беларусі (1967). Скончыў курсы Вышэйшай парт. школы пры ЦККПСС (1952). З 1927 на камсам., з 1930 і ў 1939 на журналісцкай рабоце. З 1934 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі. У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце, з 1942 рэдактарпадп.газ. «Віцебскі рабочы», з 1943 1-ы сакратар Беластоцкага падп. абкома КП(б)Б, кіраўнік Беластоцкага партыз. злучэння. Пасля вайны на парт. і журналісцкай рабоце, у 1950—53 нам. міністра лясной гаспадаркі БССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМА́ШКА Мікалай Аляксандравіч (20.9.1874, с. Лівенскае Арлоўскай вобл., Расія — 18.5.1949),
расійскі дзярж. дзеяч, адзін з арганізатараў сістэмы аховы здароўя ў СССР. Акад.АМНСССР (1944) і АПН Расіі (1945). Скончыў Казанскі ун-т (1901). У 1918—30 нар. камісар аховы здароўя Расіі, адначасова з 1921 у Маскоўскім ун-це, з 1930 праф., заг. кафедраў 1-га Маскоўскага мед. ін-та, з 1945 дырэктар Ін-та школьнай гігіены. У 1928—36 гал.рэдактарВял.мед. энцыклапедыі. Навук. працы ў галіне сац. гігіены, арганізацыі аховы здароўя. Пад яго кіраўніцтвам праводзілася работа па барацьбе з эпідэміямі, створана сістэма аховы мацярынства і дзяцінства і інш.
Тв.:
Избр. произв. 2 изд. М., 1967.
Літ.:
Петров Б.Д. Н.А.Семашко — основоположник советского здравоохранения // Сов. здравоохранение. 1977. № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЬ Міхаіл Нехем’евіч (н. 9 11.1936, Рыга — 28.6.1992),
латвійскі і рас. шахматыст. Гросмайстар СССР, міжнар. гросмайстар (1957). Засл. майстар спорту СССР (1960). Скончыў Латвійскі ун-т (1958). У 1960—70 гал.рэдактарчас. «Шахматы» (Рыга). Чэмпіён свету (1960—61), 8-ы ў гісторыі шахмат. 3-разовы чэмпіён свету сярод студэнтаў у камандным заліку. Чэмпіён свету па «маланкавай» гульні (1988). У складзе зборных каманд СССР 8-разовы пераможца Сусв. шахматных алімпіяд (1958—74). 6-разовы чэмпіён Еўропы. Чэмпіён СССР (1957, 1958, 1967, 1972, 1974. 1978), сярэбраны (1959, 1962, 1971, 1974) і бронз. (1964) прызёр. Пераможца міжнар. турніраў (1959—87).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧЭ́НКА Анатоль Панцялеевіч (н. 5.10.1938, г. Кіраўск Луганскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэлекамунікацый і тэлевізійных сістэм.Канд.тэхн.н. (1969), дацэнт (1974). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т сувязі (1962). З 1970 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1992—97 праф.). Навук. працы па пытаннях кабельнага тэлебачання і лічбавага радыё- і тэлевяшчання, валаконна-аптычных лініях сувязі для рэпартажных комплексаў каляровага і кабельнага тэлебачання; па стварэнні дыягнастычных прылад для каляровых тэлевізійных прыёмнікаў. Адзін з аўтараў і навук.рэдактарэнцыкл. даведніка «Бытавая радыёэлектронная тэхніка» (1995).
Тв.:
Цветное телевидение. Мн., 1981;
Телевидение и передача изображений. Мн., 1988 (разам з У.І.Кірылавым);
Англо-русский словарь по телевидению, аудио- и видеотехнике. 2 изд. Мн., 1999 (разам з У.М.Цацуліным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРА́ЙЧКЕ, Трэйчке (Treitschke) Генрых фон (15.9.1834, г. Дрэздэн, Германія — 28.4.1896), нямецкі гісторык і публіцыст; прадстаўнік малагерманскай (пруска-германскай) гістарыяграфічнай школы. Чл. Германскай АН у Берліне (1895). Выкладаў у Фрайбургскім (з 1863), Кільскім (з 1866), Гайдэльбергскім (з 1867), Берлінскім (з 1874) ун-тах. У 1866—89 рэдактарчас. «Preussische Jahrbücher» («Прускія штогоднікі»). У 1871—84 дэп. рэйхстага Герм. імперыі. З 1886 (пасля смерці Л. фон Ранке) афіц. гістарыёграф прускай дзяржавы. У сваёй паліт. і навук.-публіцыстычнай дзейнасці зыходзіў з антысеміцкіх, антысацыяліст., англафобскіх пазіцый. Яго ідэал — моцная манархічная дзяржава, здольная змагацца за сусв. гегемонію (на думку Т., гэта манархія Гогенцолернаў). Аўтар прац «Нямецкая гісторыя ў XIX ст.» (т. 1—5, 1879—94), «Палітыка» (т. 1—2, 1897—98) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВЯДЗЕ́НСКІ Барыс Аляксеевіч (19.4.1893, Масква — 1.6.1969),
расійскі радыёфізік, заснавальнік радыёметралогіі і тэорыі радыёхваляводаў. Акад.АНСССР (1943, чл.-кар. 1934). Чл.-кар. Германскай АН (1955). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Маскоўскі ун-т (1915). Працаваў у розных НДІ. З 1946 акад.-сакратар аддз.тэхн. навук АНСССР, з 1953 у Ін-це радыётэхнікі і электронікі АНСССР. Навук. працы па тэорыі распаўсюджвання радыёхваль УКХ дыяпазону ў атмасферы Зямлі, па радыёметралогіі і фізіцы радыёхваляводаў. З 1951 гал.рэдактар 2-га выд. «Вял.сав. энцыклапедыі», 3-га выд. «Малой сав. энцыклапедыі», універсальнага «Энцыклапедычнага слоўніка» і інш. выданняў. Залаты медаль імя А.С.Папова (1949). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Дальнее тропосферное распространение ультракоротких радиоволн. М., 1965 (у сааўт.).