УВЯДЗЕ́НСКІ Барыс Аляксеевіч (19.4.1893, Масква — 1.6.1969),
расійскі радыёфізік, заснавальнік радыёметралогіі і тэорыі радыёхваляводаў. Акад. АН СССР (1943, чл.-кар. 1934). Чл.-кар. Германскай АН (1955). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Маскоўскі ун-т (1915). Працаваў у розных НДІ. З 1946 акад.-сакратар аддз. тэхн. навук АН СССР, з 1953 у Ін-це радыётэхнікі і электронікі АН СССР. Навук. працы па тэорыі распаўсюджвання радыёхваль УКХ дыяпазону ў атмасферы Зямлі, па радыёметралогіі і фізіцы радыёхваляводаў. З 1951 гал. рэдактар 2-га выд. «Вял. сав. энцыклапедыі», 3-га выд. «Малой сав. энцыклапедыі», універсальнага «Энцыклапедычнага слоўніка» і інш. выданняў. Залаты медаль імя А.С.Папова (1949). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Дальнее тропосферное распространение ультракоротких радиоволн. М., 1965 (у сааўт.).
Літ.:
Б.А.Введенский. М.; Л., 1950.
т. 16, с. 158
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)