уладанне ЗША у цэнтр.ч. Ціхага ак., на паўн. перыферыі Мікранезіі. Уключае а-вы Уэйк, Уілкс і Піл. Пл. 6,5 км². Нас. каля 2 тыс.чал. (1998) — амерыканцы (ваеннаслужачыя і кантрактнікі). Уэйк — атол падковападобнай формы, узвышаецца над паверхняй акіяна ў сярэднім на 3,5 м. Клімат пасатны, параўнальна сухі. Ападкаў да 1000 мм за год. Бываюць тайфуны. Глебы пясчаныя, малаўрадлівыя. Жывёльны і расл. свет бедны. Усе прамысл. і харч. тавары імпартуюцца. Кабельная сувязь з Ганалулу і Гуамам.
Атол Уэйк да адкрыцця ісп. мараплаўцам А.Менданья дэ Нейра у 1568 і паўторна ў 1796 англ. капітанам У.Уэйкам быў ненаселены. З 1899 уладанне ЗША. Напярэдадні 2-й сусв. вайны тут пачалі буд-ваваен. базы. У 1941—45 акупіраваны яп. войскамі. Пасля вайны на в-ве Уэйк створана база ВПС ЗША Аэрадром на в-ве Уэйк выкарыстоўваецца як месца для аварыйных пасадак самалётаў пры выкарыстанні трансціхаакіянскіх рэйсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРЭ́ЙСКАЕ ВО́ЗЕРА, Чарэя. У Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лукомка, каля в. Чарэя, за 26 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Пл. 3,38 км², даўж. 6,71 км, найб.шыр. 1,12 км, найб.глыб. 17 м, даўж. берагавой лініі 17,3 км. Пл. вадазбору 17 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнута з Пн на Пд, складаецца з некалькіх плёсаў. Схілы катлавіны выш. да 10 м, на Пд да 18 м, участкамі на ПдУ і З паніжаюцца да 2 м, разараныя, часткова пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, месцамі на Пн, ПнЗ і З зліваюцца са схіламі, абрывістыя, абразійныя, на Пд і ПдУ сплавінныя. Дно ў прыбярэжнай частцы выслана глінай, пясчанымі і пясчана-ілістымі адкладамі, глыбей — ілам. У цэнтры востраў пл. 0,02 км². Зарастае да глыб. 4 м, шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 50 м. Злучана пратокай з азёрамі Галаўня і Чамярыца, упадаюць больш за 10 ручаёў і меліярац. каналаў, выцякае ручай у воз. Родамля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА, Янаўскае возера. У Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дрыса, каля в. Рудня, за 26 км на Пн ад Полацка. Пл. 1,68 км², даўж. 4,34 км, найб.шыр. 820 м, найб.глыб. 8,8 м, даўж. берагавой лініі 12 км. Пл. вадазбору 44,5 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з ПдУ на ПнЗ. Схілы катлавіны выш. 3—5 м, на Пн і З 10—12 м, сугліністыя, у ніжняй частцы стромкія, пад хмызняком, у верхняй — спадзістыя, разараныя; на У параслі лесам. Берагавая лінія моцна парэзаная, утварае мноства заліваў, раздзеленых мысамі. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. На З і У участкі забалочанай поймы шыр. да 60 м. Дно ўздоўж берагоў да глыб. 3—4 м пясчанае і пясчана-ілістае, у цэнтры выслана сапрапелем. Глыбіні ад берага рэзка павялічваюцца да 4 м. Зарастае да глыб. 1,9 м, шыр. паласы надводнай расліннасці 5—30 м. Упадаюць р. Зверынка і 2 ручаі, выцякае ручай у Мяшчэцкае возера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБІ́НАВІЦКІ,
ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл.Засн. ў 1998 для аховы унікальных ландшафтаў з асабліва каштоўнымі і эталоннымі лясамі і папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 10 547 га. Ландшафты з паверхневым заляганнем азёрна-ледавіковых пяскоў і супескаў (75%) ці ўзвышаныя платопадобныя, з заляганнем азёрна-ледавіковых суглінкаў і глін (25%). Рэльеф плоскі, месцамі бугрысты, з рачнымі далінамі і лагчынамі, дзюнамі, камавымі і марэннымі ўзгоркамі. Глебы дзярнова-слабападзолістыя, пясчаныя, супясчаныя, сугліністыя і інш. Лясы (хваёвыя, яловыя, бярозавыя) займаюць 94% тэрыторыі. Шмат поймавых і сухадольных лугоў. У флоры каля 500 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, з іх 11 у Чырв. кнізе: луннік ажываючы, ятрышнік мужчынскі, шпажнік чарапіцавы, лінея паўночная, званочак шыракалісты і інш. У фауне 145 відаў надземных пазваночных, з іх 11 у Чырв. кнізе: буры мядзведзь, рысь, кулон вялікі, пугач, сыч дамавы, сплюшка, бусел чорны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГІНСКАЕ ВО́ЗЕРА, Богіна,
у Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 28 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 13,2 км², даўж. 9,1 км, найб.шыр. 2,9 км, найб.глыб. 15 м, даўж. берагавой лініі 32,2 км. Пл. вадазабору 914 км².
Схілы катлавіны выш. да 6 м, пераважна спадзістыя, паўн.выш. да 12 м, стромкія, месцамі разараныя. Да ўсх. берага прылягае маляўнічы лясны масіў Бяльмонт. Берагі нізкія, пясчаныя, паўд. і паўд.-зах. забалочаныя; паўн.-зах. і паўн. зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе да глыб. 2 м пясчанае і пясчана-жвіровае, глыбей — сапрапель і глей. 8 астравоў агульнай пл. 32,5 га, 2 з іх (Гарадзішча і Церанцейка) — помнікі прыроды. Каля берагоў і астравоў зарастае аерам, хвашчом, трыснягом, чаротам, гарлачыкамі. Праз возера цячэ р. Дрысвята, пры яе ўпадзенні пабудавана ГЭС. На ўсх. беразе сажалкавая гаспадарка па развядзенні малявак сазана, карпа, белага амура, таўсталобіка. Месца адпачынку і турызму. На сажалках каля в. Чарніцы адзначана гнездаванне рэдкай для Беларусі птушкі — паганкі малой, занесенай у Чырв. Кнігу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЬВЯ́НКА,
рака ў Брэсцкай і Гродзенскай абл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 170 км. Пл. вадазбору 1940 км². Пачынаецца паміж вёскамі Лідзяны і Кулявічы Свіслацкага р-на, цячэ ў Ваўкавыскім, Пружанскім, Зэльвенскім і Мастоўскім р-нах. Асн. прытокі: Шчыба, Ружанка, Іванаўка, Сасва, Самараўка, Юхнаўка.
Даліна трапецападобная, яе шыр. ад 500 м да 3—4 км у ніжнім цячэнні. Пойма забалочаная, роўная, шыр. да 2,5 км, у сярэднім і ніжнім цячэнні 400—600 м. Рэчышча моцназвілістае, яго шыр. ў межань 15—20 м. На працягу 44,2 км каналізаванае: ад вытоку да в. Краскі Ваўкавыскага р-на (16 км) і на ўчастку за 2 км на Пн ад г.п. Зэльва — 2 км на Пн ад в. Ліхінічы Мастоўскага р-на (28,2 км). Берагі пясчаныя, стромкія і абрывістыя. Замярзае ў канцы снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Жыўленне мяшанае. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 11 м5/с. На рацэ вадасховішчы Зэльвенскае і Паперня, г.п. Зэльва, г. Масты (пры ўпадзенні Зальвянкі ў Нёман).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІР,
возера ў Мядзельскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Страча, за 27 км на ПдЗ ад г. Мядзел. Пл. 22,28 км², даўж. 14,1 км, найб.шыр. 2,3 км, найб.глыб. 8,7 м, даўж. берагавой лініі 31,2 км. Пл. вадазбору 364 км². Аб’ём вады 104,3 млн.м³. Катлавіна лагчыннага тыпу. Зах. схілы выш. 12—15 м (участкамі да 25 м), разараныя ці пад хмызняком, усходнія — выш. 3—5 м, параслі лесам. Пойма на У і Пншыр. да 200 м, пад зрэджаным хмызняком, забалочаная, парэзаная сеткай меліярац. каналаў. Берагі высокія (да 0,7 м), месцамі зліваюцца са схіламі, усходнія — нізкія, забалочаныя. У цэнтры і на Пдпясчаныя мелі (2 і 3,4 м). Дно да глыб. 4 м пясчанае і пясчана-галечнае, глыбей сапрапелістае. Мінералізацыя вады да 260 мг/л, празрыстасць да 1 м. Эўтрофнае. Моцна зарастае ўздоўж усх. берагоў, у вытоку Свірыцы і месцы ўпадзення Смолкі паласа трыснягу і чароту дасягае шыр. 200 м. Упадаюць рэкі Смолка, Вял. Перакоп, некалькі ручаёў. На Пн выцякае р. Свірыца. Гідралаг. назіранні з 1965. Месца адпачынку, каля возера санаторый «Свір».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УША́,
рака ў Смалявіцкім, Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 89 км, пл. вадазбору 725 км². Вытокі за 2 км на Пд ад в. Смольніца Смалявіцкага р-на, цячэ па паўд.-ўсх. схілах Мінскага ўзв., упадае ў р. Бярэзіна за 4,5 км на У ад в. Уша Бярэзінскага р-на. Асн. прытокі: Маконь, Рэчка (злева), Клёнаўка, Беліца (справа). Даліна да в. Уборкі Чэрвеньскага р-на невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, шыр. 0,9—1,2 км, найб. каля 3,5 км. Схілы спадзістыя, выш. 5—20 м. Пойма двухбаковая, шыр. 100—200 м, да вусця р. Маконь забалочаная, ніжэй перасечаная, пясчана-тарфяністая. Рэчышча сярэдне звілістае, у вярхоўі каналізаванае, у вусці пратокі і астравы. Берагі пераважна стромкія і абрывістыя, складзены з тарфяніку, у ніжнім цячэнні пясчана-тарфяныя і пясчаныя. Ледастаў ад канца ліст. да сярэдзіны сакавіка. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 50% гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень у сярэдзіне красавіка. Сярэднегадавы расход вады 4,2 м³/с. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЕ ВО́ЗЕРА, Князь-возера,
Чырвонае Палессе. У Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Прыпяць, за 19 км на ПнУ ад г. Жыткавічы, каля в. Ляхавічы. Пры ўзроўні 136,4 мпл. люстра 43,79 км² (3-е па плошчы возера на Беларусі), даўж. 12,1 км, найб.шыр. 5,2 км, найб.глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі 30,8 км. Пл. вадазбору 280 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, авальная, злёгку выцягнута з ПнЗ на ПдУ. Зах. схілы катлавіны спадзістыя, зліваюцца з прылеглымі асушанымі балотамі, паўд. — асобныя пясчаныя ўзгоркі, паўн. і ўсх. павышаюцца да 20—25 м. Берагі нізкія, тарфяністыя. Дно сподкападобнай формы, сапрапелістае (сапрапель здабываюць на ўгнаенне), уздоўж паўн.-ўсх. і паўд.-зах. берагоў пясчанае і пясчана-ілістае. 5 астравоў агульнай пл. 0,06 км². Ледастаў з канца ліст. да канца сак. — пач. красавіка. Адзначаецца пастаянны дэфіцыт кіслароду, высокая колернасць вады, зімой здараюцца заморы рыбы. Зарастае вельмі слаба. Упадаюць некалькі каналаў, у т. л. Восаўскі, Дубрава і Чырвонаазёрскі, р. Дземенка; выцякаюць каналы Азёрны, Жыткавіцкі і Марохараўскі. Выкарыстоўваецца ў рыбагаспадарчых і рэкрэацыйных мэтах, як крыніца вады на арашэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́БІ (ад манг. гов бязводнае месца),
пустынная і паўпустынная вобласць у Цэнтр. Азіі, на тэр. Манголіі і Кітая. Акаймавана на Пн гарамі Мангольскага Алтая і Хангая, на Пд — Наньшанем і Алтынтагам. Працягнулася амаль на 2 тыс.км, пл. больш за 2 млн.км². Падзяляецца на Заалтайскую Гобі, Мангольскую Гобі, Алашаньскую Гобі, Гашунскую Гобі і Джунгарскую Гобі. У рэльефе пераважаюць камяністыя, гліністыя, месцамі пясчаныя раўніны выш. 900—1200 м, трапляюцца асобныя кароткія горныя масівы выш. да 1800 м і ўчасткі драбнасопачніку. Клімат рэзка кантынентальны з самай вял. на Зямлі амплітудай вагання т-р (каля 85 °C; летам да 45 °C, зімой каля 40 °C). Ападкаў 70 — 200 мм за год. Пастаянных вадатокаў няма; у паніжэннях дробныя бяссцёкавыя азёры. Глебы шэрыя і бурыя, месцамі саланчакі і такыры. Расліннасць бедная, разрэджаная, пераважаюць злакі, палын, салянкі, зараснікі саксаулу; на З ёсць аазісы з таполі. Жывёльны свет: дзікі вярблюд, асёл-кулан, конь Пржэвальскага, некалькі відаў антылоп; ёсць паўзуны, рэптыліі. У флоры і фауне шмат эндэмічных відаў. Вял. Габійскі запаведнік (Манголія). Пашавая жывёлагадоўля (вярблюды, авечкі, коні). Ачаговае земляробства па далінах рэк.