Пясчаныя грады 11/466

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Пясчаныя расліны, гл. Псамафіты

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПЯСЧА́НЫЯ ГЛЕ́БЫ,

глебы, якія развіваюцца на пясках і маюць не больш за 10% часцінак фіз. гліны. Развіваюцца на марэнных, азёрна-ледавіковых, водна-ледавіковых, старажытнаалювіяльных, поймавых і эолавых пясках. Маюць значную водапранікальнасць, аэрацыю, цеплаёмістасць. Прыродная ўрадлівасць нізкая — колькасць арган. і мінер. рэчываў невялікая. Падзяляюць на рыхла- і звязнапясчаныя глебы. На Беларусі займаюць больш 25% тэр. (большасць пад хваёвымі лясамі). Складаюць каля 19% с.-г. угоддзяў. Акультурваюцца П.г. ўнясеннем арган. і мінер. угнаенняў, пасевамі бабовых, вапнаваннем, глінаваннем, арашэннем і інш.

В.​І.​Шабанава.

т. 13, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

барха́ны, -аў, адз. барха́н, -а, м.

Пясчаныя ўзгоркі ў пустыні, нанесеныя ветрам.

Пясчаныя б.

|| прым. барха́нны, -ая, -ае.

Барханныя пяскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пясча́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пясча́ны пясча́ная пясча́нае пясча́ныя
Р. пясча́нага пясча́най
пясча́нае
пясча́нага пясча́ных
Д. пясча́наму пясча́най пясча́наму пясча́ным
В. пясча́ны (неадуш.)
пясча́нага (адуш.)
пясча́ную пясча́нае пясча́ныя (неадуш.)
пясча́ных (адуш.)
Т. пясча́ным пясча́най
пясча́наю
пясча́ным пясча́нымі
М. пясча́ным пясча́най пясча́ным пясча́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нано́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

Зямля, пясок і пад., нанесеныя вадой, ветрам.

Пясчаныя наносы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзю́ны, дзюн, адз. дзю́на, -ы, ж.

Узбярэжныя пясчаныя наносы, якія перамяшчаюцца ветрам.

|| прым. дзю́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зажаўце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Пачаць жаўцець (у 2 знач.).

Зажаўцелі пясчаныя гурбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саму́м, -у, м.

Сухі, гарачы вецер пустынь, што налятае шквалам і ўтварае пясчаныя буры.

|| прым. саму́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глі́ніста-пясча́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. глі́ніста-пясча́ны глі́ніста-пясча́ная глі́ніста-пясча́нае глі́ніста-пясча́ныя
Р. глі́ніста-пясча́нага глі́ніста-пясча́най
глі́ніста-пясча́нае
глі́ніста-пясча́нага глі́ніста-пясча́ных
Д. глі́ніста-пясча́наму глі́ніста-пясча́най глі́ніста-пясча́наму глі́ніста-пясча́ным
В. глі́ніста-пясча́ны (неадуш.)
глі́ніста-пясча́нага (адуш.)
глі́ніста-пясча́ную глі́ніста-пясча́нае глі́ніста-пясча́ныя (неадуш.)
глі́ніста-пясча́ных (адуш.)
Т. глі́ніста-пясча́ным глі́ніста-пясча́най
глі́ніста-пясча́наю
глі́ніста-пясча́ным глі́ніста-пясча́нымі
М. глі́ніста-пясча́ным глі́ніста-пясча́най глі́ніста-пясча́ным глі́ніста-пясча́ных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)