археалагічная культура эпохі верхняга палеаліту, якая каля 25 тыс.г. да н. э. змяніла арыньяк. Назва ад грота Ла-Гравет у Дардоні (Францыя), дзе знойдзены першыя крамянёвыя прылады тыпу гравет. У сучаснай тэрміналогіі лічыцца найб. ранняй фазай верхняга перыгору. Для гравету характэрны невял. вострыя крамянёвыя пласціны з прытупленым краем (т.зв. гравецкія вастрыі). Тэрмін «гравет» часам выкарыстоўваюць у дачыненні да матэрыялаў усяго верхнеперыгорскага перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІЁК, маніёт (Manihot),
род кветкавых раслін сям. малачайных.
Больш за 160 відаў. Пашыраны ў тропіках абодвух паўшар’яў. Стараж.культура М. ядомы, або касава (M. esculenta) — важная харч. расліна.
Травы і кусты, рэдка дрэўцы з млечным сокам. Карані часта клубнепадобна патоўшчаныя, даўж. да 1 м, маса да 15 кг, маюць 20—40% крухмалу, з іх атрымліваюць муку і крупы (тапіёка, ці маніёкавае сага). Харч. і каўчуканосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́САВАЯ СВЯДО́МАСЦЬ,
спецыфічны від грамадскай свядомасці, уласцівы вял. колькасці людзей (масам). Складваецца пад уплывам непасрэдных умоў жыцця людзей, падзей і працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве, пануючай ідэалогіі і інш. Уключае пашыраныя ў грамадстве ідэі, погляды, уяўленні, сац. пачуцці людзей і характарызуецца статычнасцю, супярэчлівасцю, размытасцю межаў, раптоўнымі зменамі ў адных выпадках і пэўным акасцяненнем (стэрэатыпамі) — у іншых. Стан М.с. адлюстроўвае грамадская думка, настрой і дзеянні мас. Гл. таксама Масавая культура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАГРА́Д,
комплекс археал. помнікаў мілаградскай культуры і зарубінецкай культуры каля в. Мілаград Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Гарадзішча 4 ст. да н.э. — 2 ст.н.э. Выяўлены рэшткі жытлаў слупавой канструкцыі, слупавыя і гасп. ямы, фрагменты посуду, бронзавыя трохвугольныя падвескі, бранзалетападобныя кольцы, фібулы, званочкі, жал. сярпы, каменная зерняцёрка, гліняныя прасліцы, грузілы і інш. Ад гарадзішча атрымала назву мілаградская культура. На селішчы выяўлены рэшткі жытлаў, фрагменты познамілаградскай керамікі і адзінкавыя абломкі зарубінецкага посуду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МІ, рамі белае,
кітайская крапіва (Boehmeria nivea),
кветкавая расліна сям. крапіўных. Пашырана ў Кітаі і Паўд. Японіі. Культывуецца як тэкст.культура ў трапічных і субтрапічных раёнах.
Шматгадовы паўкуст з добра развітай каранёвай сістэмай. Сцёблы прамастойныя, цыліндрычныя, негалінастыя. Лісце буйное, сэрцападобнае, знізу белалямцавае. Кветкі дробныя, аднаполыя ў шматкветкавых суквеццях. Доўгія (да 500 мм) шаўкавістыя валокны Р. выкарыстоўваюцца ў вытв-сці тканін, вышэйшых сартоў паперы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОЙН (Boyne),
комплекс рытуальных археал. помнікаў эпохі неаліту (магчыма, 2500—2000 да н.э.) у лукавіне р. Бойн, за 40 км на Пн ад г. Дублін (Ірландыя). Складаецца з некалькіх курганоў, 5 хенджаў і 3 вял. калідорных грабніц: Нью-Грэйндж, Даўт і Наўт. Часам тэрмінам «Культура Бойн» наз.археал. матэрыялы з калідорных грабніц усёй Ірландыі. Характэрныя рысы — своеасабліва арнаментаваная кераміка (стыль Кэраўкіл) і касцяныя шпількі з макападобнымі і грыбападобнымі навершамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРТ (у бел.муз. фальклоры),
устойлівы ансамбль з некалькіх творча раўнапраўных спевакоў. Кожны з іх выконвае ў ансамблі пэўную функцыю, якая асэнсоўваецца як асаблівае майстэрства і замацоўваецца ў спец. тэрміналогіі: запявала «заводзіць» песню, тыя, што вядуць асн. напеў ніжняга голасу, — «басуюць», а выканаўца верхняга сольнага голасу «падводкі» «падымае» песню. Пашыраны пераважна ў паўд. раёнах Беларусі.
Літ.:
Можейко З.Я. Песенная культура белорусского Полесья. Село Тонеж. Мн., 1971. С. 19—28.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́РСЕТ (Dorset),
старажытнаэскімоская культура (пач. 1-га тыс. да н.э. — пач. 2-га тыс.н.э.), адкрыта ў 1925 на мысе Дорсет (в-аў Бафінава Зямля). Пашырана на ПнУ Канады. Канадскім Арктычным архіпелагу, у зах. і паўн.зах. Грэнландыі. Для Д. характэрны абабітыя каменныя прылады працы. астрогі, іголкі, скульптура з косці, біўня, дрэва, наразны лінейны арнамент. Вылучана 5 перыядаў развіцця культуры; у апошнім выяўляюцца рысы эскімоскай культуры Туле, якая пасля 1200 н.э. змяніла Д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́НБІ (Denbigh),
Крамянёвы комплекс Дэнбі, даэскімоская археал.культураПаўн. Амерыкі. Адкрыта ў 1948 у эскімоскім паселішчы Аятэет на мысе Дэнбі у зал. Нортан (Аляска). Блізкія да Д. культуры выяўлены на мысе ў зал. Кацэбу, на Арктычным узбярэжжы Аляскі, у Канадзе і ПнУ Грэнландыі. Для Д. характэрны дробныя ножападобныя пласцінкі, маленькія абабітыя бакавыя і канцавыя лёзы-ўкладышы, разцы, скрабкі і нажы, вастрыі стараж.амер. тыпаў. Датуецца часам больш за 2500 гадоў да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГА́Р (Setaria italica convar. moharia),
кветкавая расліна сям. метлюжковых. Пашыраны пераважна ў Азіі. Культывуецца ў краінах з умераным і субтрапічным кліматам.
Аднагадовая травяністая расліна. Сцёблы слабагалінастыя выш. да 1 м, аблісцелыя. Суквецце — коласападобная мяцёлка (султан) даўж. 25 см, шыр. 4 см, у адрозненне ад чумізы, не падзеленае на лопасці. Паводле колеру зярнявак і шчацінак бывае М. аранжавы, белы, жоўты, чырвоны. Стараж. кармавая (зялёны корм, сена, сілас, збожжа) і харч. (збожжа) культура.