кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. брыгад «Разгром», «За Савецкую Беларусь», імя М.Шчорса і мясц. насельніцтва ў Бярэзінскім р-не Магілёўскай, Барысаўскім, Смалявіцкім і Чэрвеньскім р-нах Мінскай абл. у ліст. 1942 у Вял.Айч. вайну; састаўная частка агульнага плана гітлераўскага камандавання па ліквідацыі партыз. руху на тэр. генеральнай акр. Беларусь улетку і ўвосень 1942. Праводзілася сіламі 8-га і 10-га палкоў 1-й матарызаванай брыгады СС, асобага батальёна СС Дырлевангера, спец. каманд паліцыі бяспекі і СД, жандармерыі пры падтрымцы танкаў і артылерыі. Карнікі імкнуліся акружыць партызан у раёне азёр Краснае, Рыбачнае, Пясочнае і знішчыць іх. Пасля цяжкага бою каля в. Слабада (цяпер Чэрвеньскага р-на) брыгады ў выніку баявога манеўра выйшлі з акружэння. За час аперацыі карнікі загубілі 136 мясц. жыхароў, захапілі 1280 т збожжа, з разрабаваных вёсак 1600 жыхароў адправілі на прымусовыя работы ў спец. лагер у Смалявічах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУЛЕРЭ́НЫ (ад імя Р.Б.Фулера),
алатропныя малекулярныя формы вугляроду, у якіх атамы вугляроду (С) размешчаны ў вяршынях полых шматграннікаў. Адкрыты Р.Кёрлам, Г.Крота, Р.Смелі. Структура, напр., Ф. Сео мае выгляд усечанага ікасаэдра з 60 вяршынямі, так што кожны атам вугляроду належыць двум шасцівугольнікам і аднаму правільнаму пяцівугольніку.
Утвараюцца пры дугавым разрадзе паміж графітавымі электродамі ў інертнай атмасферы (пры гэтым таксама ўтвараюцца вугляродныя нанатрубкі — тубулены). У цвёрдым агрэгатным стане Ф. фарміруюць малекулярныя крышт. структуры — фулерыты, пры легіраванні якіх атрымліваюць фулерыды — перспектыўныя для стварэння звышправаднікоў электрычнасці і інш. Сляды Ф. прысутнічаюць у прыродных мінералах (напр., у шунгіце). Выкарыстоўваюцца ў тэхніцы (для памяншэння трэння), у медыцыне (для транспарціроўкі лекавых прэпаратаў у арганізме чалавека) і інш.
Літ.:
Смолли Р.Е. Открывая фуллерены: Пер. с англ. // Успехи физ. наук. 1998. Т. 168, № 3;
Керл Р.Ф. Истоки открытия фуллеренов: эксперимент и гипотеза: Пер. с англ. // Там жа;
Крото Г. Симметрия, космос, звезды и C60: Пер. с англ. // Там жа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМЗА́ Хакімзадэ Ніязі (6.3.1889, г. Каканд, Узбекістан — 18.3.1929),
узбекскі пісьменнік, тэатр. дзеяч. Нар. паэт Узбекістана (1926). У 1915 арганізаваў у Какандзе паўпрафес. тэатр. групу. У 1917 стварыў у Фергане т-р, з якім выступаў на франтах грамадз. вайны. Друкаваўся з 1914. Аўтар зб-каў любоўнай, філас. і грамадз. лірыкі «Белая ружа», «Чырвоная ружа», «Зялёная ружа», «Жоўтая ружа», «Ружовая ружа» (усе 1916), «Фіялетавая ружа» (1917), «Духмяная ружа» (1919), аповесці «Новае шчасце» (1915). Пісаў драмы («Бай і парабак», нап. 1918, выд. 1949; «Таямніцы паранджы», нап. 1927), камедыі «Хітрыкі Майсары» (паст. 1926) і інш. Збіраў і вывучаў нар. песні, выконваў іх на нац.муз. інструментах. Аўтар шматлікіх песень (словы і музыка). Імя Х. носіць Дзярж.акад. тэатр Узбекістана. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі В.Жуковіч, С.Законнікаў, С.Ліхадзіеўскі, Р.Няхай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕ́ЙФІЦ Іосіф Яфімавіч (17.12.1905, Мінск — 25.5.1995),
расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1964). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ленінградскі тэхнікум экраннага мастацтва (1927). З 1928 на кінастудыі «Ленфільм». У 1930—50 здымаў фільмы з А.Р.Зархі: «Гарачыя дзянёчкі» (1935), «Дэпутат Балтыкі» (1937; гал. прыз Міжнар. выстаўкі ў Парыжы), «Член урада» (1940), «Яго імя Сухэ-Батар» (1942, сумесна з Манголіяй), «Разгром Японіі» (1945, дакумент.). Яго самаст. рэжысёрскія работы вызначаюцца мастацтвам выразнай дэталі, адухоўленасцю, увагай да акцёрскай індывідуальнасці, тонкай інтэрпрэтацыяй рус. класікі. Сярод фільмаў: «Вялікая сям’я» (1954), «Справа Румянцава» (1956), «Дарагі мой чалавек» (1958), «Дама з сабачкам» (1960; прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кане, Францыя), «Салют, Марыя!» (1970), «Ася» (1978), «Упершыню замужам», «Адзіная» (абодва 1980; за апошні прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах, Чэхія), «Шурачка» (1983), «Вандроўны аўтобус» (1990) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЯЛЁЎ Мікалай Паўлавіч (10.8.1901, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 1.11.1945),
расійскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1937). З 1919 у 2-й Студыі Маскоўскага Маст.т-ра, з 1924 у Маскоўскім Маст.акад. т-ры (у 1943—45 маст. кіраўнік). У 1932 арганізаваў Тэатр-студыю пад кіраўніцтвам М.Хмялёва, якая ў 1937 увайшла ў склад Маскоўскага т-раімя М.Ярмолавай (у 1937—45 маст. кіраўнік). Яго акцёрскую манеру вылучалі стрыманасць і строгасць, імкненне да паглыбленага псіхал. аналізу, завершанасці сцэн. формы: Аляксей Турб ш («Дні Турбіных» М.Булгакава), Карэнін («Ганна Карэніна» паводле Л.Талстога), Тузенбах («Тры сястры» А.Чэхава) і інш. Паставіў спектаклі «Не было ні гроша, ды раптам шастак» А.Астроўскага (1934, з Л.Целяшовай), «Як вам гэта спадабаецца» У.Шэкспіра (1940), «Дзеці сонца» М.Горкага (1944, абодва з М.Кнебель). З 1920 здымаўся ў кіно: «Саламандра» (сав.-ням.), «Пакаленне пераможцаў», «Чалавек у футарале» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942, 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕ́РАХАВА Маргарыта Барысаўна (н. 25.8.1942, г. Турынск Свярдлоўскай вобл., Расія),
расійская актрыса. Засл. арт. Расіі (1976). Вучылася ў Ташкенцкім ун-це (1959—61). Скончыла Школу-студыю пры Т-ры імя Массавета (1964), у 1964—83 і з 1987 працуе ў гэтым т-ры. Яе творчасці ўласцівы дакладнасць псіхал. аналізу, стрыманы лірызм, шчырасць, непасрэднасць: Клеапатра («Цэзар і Клеапатра» Б.Шоу), Віржыні Вальтэр («Мілы друг» Г. дэ Мапасана), Мары («Вачыма клоуна» паводле Г.Бёля), Соня («Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага), Лізавета («Царскае паляванне» Л.Зорына), Любоў Сяргееўна («Тэма з варыяцыямі» С.Алёшына) і інш. З 1966 здымаецца ў кіно: «Бягучая па хвалях» (1967), «Беларускі вакзал» (1971), «Маналог» (1973), «Люстра», «На ўсё астатняе жыццё» (абодва 1975), «Дзённы цягнік» (1976), «Сабака на сене» (1977), «Д’Артаньян і тры мушкецёры» (1978), «Давай пажэнімся» (1983), «Яно» (1989), «Толькі для вар’ятаў» (1990), «Каралі расійскага вышуку» (1996) і інш. Выступае як рэжысёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРАШКО́ВІЧ Павел Усеваладавіч (н. 25.7.1958, г. Севастопаль, Украіна),
бел. этнограф. Канд.гіст.н. (1988). Скончыў БДУ (1980). З 1979 працаваў у Бел. музеі нар. архітэктуры і побыту, з 1981 у Мін-ве культуры Беларусі, у 1982—83 у Дзярж. музеі Беларусі, з 1986 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1991 у БДУ (з 2001 заг. кафедры), адначасова ў 1994—95 выкладаў у Хельсінкскім ун-це і ў 1999 ва ун-це імя М.Кюры-Складоўскай у г. Люблін (Польшча). Даследуе этн. гісторыю Беларусі, Цэнтр. і Усх. Еўропы 19 — пач. 20 ст., гісторыю нац. меншасцей Беларусі, тэорыю этнічнасцей і нацыяналізму. Аўтар раздзелаў у кнігах «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Палессе: Матэрыяльная культура» (1988), «Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990), «Падручніка па гісторыі Беларусі» (на ням. мове, 2001), артыкула «Беларусы» ў амер. «Энцыклапедыі сусветнай культуры» (1994) і інш. Аўтар і складальнік зб. дакументаў «Грамадзянскія рухі ў Беларусі, 1986—1991» (1991).
расійскі вучоны ў галіне батанікі і фізіялогіі раслін; адзін з заснавальнікаў рас.навук. школы фізіёлагаў раслін; тэарэтык дарвінізму. Чл.-кар.Пецярб.АН (1890), Рас.АН (1917). Скончыў Пецярб.ун-т (1866). У 1870—92 у Пятроўскай земляробчай і лясной акадэміі (цяпер Маскоўская с.-г. акадэмія яго імя). Адначасова з 1877 праф. Маскоўскага ун-та. У 1911 з групай выкладчыкаў пакінуў яго ў знак пратэсту супраць парушэння універсітэцкай аўтаноміі. Навук. працы па метадах даследавання фізіялогіі раслін, біял. асновах аграноміі, гісторыі навукі. Раскрыў заканамернасці фотасінтэзу як працэсу выкарыстання святла для ўтварэння арган. рэчываў раслін. Папулярызатар дасягненняў у галіне фізіялогіі раслін. Публіцыст («Жыццё расліны», 1878; «Навука і дэмакратыя», 1920).
Тв.:
Избр. соч. Т. 1—2. М., 1957;
Наука и демократия: Сб. ст.М., 1963.
Літ.:
Чайлдхян М.Х. К.А.Тимирязев — ученый, борец, мыслитель. М., 1960;
Сенченкова Е.М. К.А.Тимирязев и учение о фотосинтезе. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦУКА́НАЎ Сяргей Максімавіч (н. 29.2.1936, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967). У 1967—91 (з перапынкамі) працаваў на Мінскім маст.-вытв. камбінаце. У 1969—75 дырэктар Мінскага маст. вучылішча імя А.К.Глебава. Працуе ў станковым жывапісе. Значнае месца ў творчасці займаюць сюжэтна-тэматычныя карціны ў стылі сац. рэалізму з дасканалай кампазіцыйнай пабудовай і адметным колеравым вырашэннем. Сярод твораў: «Смерць сельскага актывіста», «І.С.Лебедзеў, год 1924» (абодва 1967), «Паўстанне сялян вёскі Плутаўка Гомельскага павета ў 1904 годзе», «Першая маёўка ў Беларусі» (абодва 1968), «Харчатрад» (1971), «1941-ы год. Магілёўскі батальён міліцыі» (1975), «Даяркі саўгаса Халоч» (1976), «Першая вясна» (1980), «Выступленне А.Чарвякова на 4-м з’ездзе Саветаў Беларусі 4 снежня» (1983); пейзажы (у т. л. серыя «Вясна», 1995—2003); серыя нацюрмортаў «Грыбы» (1995—2003). Адзін з аўтараў афармлення дыярамы «Партызанскі лагер» (1968) у Бел.дзярж. музеі гісторыі Вял.Айч. вайны ў Мінску.