«ФРЫ́ДА»
(«Frida»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. брыгад «Разгром», «За Савецкую Беларусь», імя М.Шчорса і мясц. насельніцтва ў Бярэзінскім р-не Магілёўскай, Барысаўскім, Смалявіцкім і Чэрвеньскім р-нах Мінскай абл. у ліст. 1942 у Вял. Айч. вайну; састаўная частка агульнага плана гітлераўскага камандавання па ліквідацыі партыз. руху на тэр. генеральнай акр. Беларусь улетку і ўвосень 1942. Праводзілася сіламі 8-га і 10-га палкоў 1-й матарызаванай брыгады СС, асобага батальёна СС Дырлевангера, спец. каманд паліцыі бяспекі і СД, жандармерыі пры падтрымцы танкаў і артылерыі. Карнікі імкнуліся акружыць партызан у раёне азёр Краснае, Рыбачнае, Пясочнае і знішчыць іх. Пасля цяжкага бою каля в. Слабада (цяпер Чэрвеньскага р-на) брыгады ў выніку баявога манеўра выйшлі з акружэння. За час аперацыі карнікі загубілі 136 мясц. жыхароў, захапілі 1280 т збожжа, з разрабаваных вёсак 1600 жыхароў адправілі на прымусовыя работы ў спец. лагер у Смалявічах.
В.С.Лазебнікаў, У.С.Пасэ.
т. 16, с. 483
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)