звод законаў Пскоўскай феадальнай рэспублікі, складзена на аснове асобных пастаноў пскоўскага веча, гасподы (баярскай рады), княжацкіх грамат, норм Рускай праўдыі звычаёвага права. Адлюстроўвае найважнейшыя рысы сац.-эканам.іпаліт. жыцця Пскоўскай зямлі ў 14—15 ст. П.с.г. строга ахоўвала права прыватнай уласнасці, асабліва феад. уласнасці на зямлю; рэгламентавала парадак афармлення правоў уласнасці на зямлю, ход разбору спрэчак аб зямлі; вызначала становішча сялян-ізорнікаў. Шмат артыкулаў прысвечана гандл.-рамесным адносінам (купля-продаж, заклад, дарэнне, пазыка, маёмасны і асабісты наём іг.д.). За паліт.ікрымін. злачынствы належала пакаранне смерцю. У П.с.г. ёсць матэрыял пра характэрнае для Пскоўскай феад. рэспублікі зрошчванне свецкага іцарк. кіраўніцтва апарата. П.с.г. — адна з найважнейшых крыніц Судзебніка 1497.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТЫСТЫ́ЧНАЕ НАЗІРА́ННЕ,
навукова арганізаваны, планамерны збор звестак пра падзеі і працэсы сац.-эканам. жыцця грамадства. Адрозніваюць С.н. суцэльнае і выбарачнае. Суцэльнае — назіранне, пры якім абследуюцца ўсе без выключэння аб’екты назірання (перапіс насельніцтва, суб’ектаў гаспадарання, стат. аналіз бягучай справаздачнасці іінш.). Адной з яго форм з’яўляецца аднаразовы ўлік. Напр., стат. органы праз 2—3 гады робяць улік колькасці рабочых па прафесіях, разрадах, узросце іінш., спецыялістаў — па адукацыі іг.д.Выбарачнае — назіранне, пры якім робіцца абследаванне толькі часткі аб’ектаў назірання пры ўмове, што гэта частка адбіраецца аб’ектыўна, незалежна ад волі даследчыка і мае такую колькасць, каб у ёй змаглі выявіцца заканамернасці аб’екта назірання. Гл. таксама Назіранне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАНІ́МІЯ (ад грэч. metōnymia перайменаванне),
перанос назвы аднаго прадмета ці з’явы на інш. прадмет ці з’яву на аснове пэўнай прычыннай сувязі паміж імі; від паэт.mpona. М. — ужыванне імя аўтара ў значэнні напісаных ім твораў («вывучаю Пушкіна», «купіў Багдановіча»), назвы краіны — у значэнні насельніцтва, якое там жыве («Уся Беларусь узнялася супраць фашысцкіх захопнікаў»), назвы прылады дзеяння замест яго самога ці яго вынікаў («пяро Купалы», «пэндзаль Бялыніцкага-Бірулі»), назвы посуду замест таго, што ў ім звычайна знаходзіцца («выпіў кубак», «з’еў талерку»), перанос значэння ўнутр. уласцівасці рэчы на яе самую («смеласць гарады бярэ») іг.д. Адзін з відаў М. — сінекдаха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РКБУНД (ням. Werkbund вытворчы саюз),
аб’яднанне архітэктараў, майстроў дэкар. мастацтва і прамыславікоў у шэрагу краін. Ням. веркбунд засн. ў 1907 у Мюнхене з мэтай рэарганізацыі буд-ваімаст. рамёстваў на сучаснай прамысл. аснове. Яго заснавальнікі — Г.Мутэзіус, Х.К. ван дэ Велдэ; у рабоце бралі ўдзел П.Берэнс, В.Гропіус, Л.Міс ван дэр Роэ, Ле Карбюзьеіінш. На ўзор ням. веркбунда створаны веркбунды ў Аўстрыі (1910), Швейцарыі (1913) іінш. Ствараючы ўзоры для прамысл. вытв-сці (хатняе начынне, мэбля, тканіны, афармленне аўтамабіляў іг.д.), чл. веркбунда імкнуліся надаць ім зручныя, функцыянальна апраўданыя формы. Буйныя міжнар. выстаўкі спрыялі станаўленню дызайну, паказвалі перавагу архітэктуры еўрап.функцыяналізму. У 1933 веркбунд у Германіі скасаваны фашыстамі, у 1947 адноўлены ў Дзюсельдорфе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМАГЕДО́Н (грэч. Armagedōn),
паводле Бібліі месца збору сіл Сатаны для вырашальнай бітвы з Богам; у шырокім сэнсе — сімвал спрадвечнага процістаяння і апошняй бітвы Дабра са Злом. Такая ідэя выказана ў Старым запавеце, але тэрмін армагедон і канкрэтызаваны сюжэт належыць Адкрыццю св. Іаана Багаслова (Апакаліпсіс), паводле якога гэты паядынак павінен скончыцца перамогай Хрыста і Страшным судом, на якім канчаткова будзе вызначаны лёс усіх уваскрэслых: выратаваныя пойдуць у «нябесны Іерусалім», а недараваныя — у пекла. Ідэя армагедону ў рознай інтэрпрэтацыі падаецца некаторымі пратэстанцкімі канфесіямі (адвентыстамі, сведкамі Іеговы, Царквой уніфікацыі іінш.). Яна цесна звязана з хрысц. вучэннямі эсхаталогіі, прадвызначэння, хіліязму, а таксама з’яўляецца падставай для апалогіі ці абвяржэння канцэпцыі новай сусв. вайны, катастрофы іг.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРО́МЕТР (ад мікра... + ...метр),
інструмент з дакладным (мікраметрычным) вінтом для вымярэння лінейных памераў кантактным спосабам. Бывае некалькіх тыпапамераў для вымярэння даўжынь ад 0 да 25 мм, ад 25 да 50 мміг.д. Цана дзялення ад 0,001 да 0,01 мм, мяжа вымярэння да 2000 мм.
Адрозніваюць М.: гладкія — для вымярэння вонкавых памераў дэталей; ліставыя з цыферблатам — для вымярэння таўшчыні лістоў і стужак; трубныя — для вымярэння таўшчыні сценак і труб; зубамерныя — для вымярэння даўжыні агульнай нармалі зубчастых колаў. Ёсць М. з плоскімі, разьбовымі і шаравымі ўстаўкамі для вымярэння дэталей з мяккіх матэрыялаў, стандартных рэзьбаў, сферычных паверхняў іінш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВАЯ ЭКСПЕРТЫ́ЗА,
даследаванне, якое праводзіцца экспертам у парадку, прадугледжаным працэсуальным заканадаўствам, для ўстанаўлення па матэрыялах крымін., цывільнай або гасп. справы фактычных даных і акалічнасцей. Падставай для правядзення С.э. з’яўляецца пастанова асобы, якая вядзе следства або дазнанне, пракурора, вызначэнне суда. У працэсе С.э. на аснове спец. ведаў, неабходных для экспертызы па канкрэтнай справе, устанаўліваюцца факты, акалічнасці. С.э. вызначаецца пытаннямі, якія ставяць следчы або суд. Аб’ектам С.э. могуць быць рэчавыя доказы, месца здарэння, параўнальныя ўзоры іг.д. С.э. праводзіцца з дапамогай пэўных прыёмаў, з выкарыстаннем розных тэхн. сродкаў, з улікам прадмета экспертызы. Адрозніваюць экспертызы крыміналістычныя, мед.і псіхіятрычныя (гл.Судова-псіхіятрычная экспертыза), біял., фін.-эканам., аўтатэхн., пажарна-тэхн., буд.і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАБЛО́Н (ад ням. Schablone узор),
1) узор, па якім надаюць вырабам пэўную форму і памеры, праводзяць крывыя лініі на чарцяжах. Бывае ў выглядзе пласціны з выразам, абрыс якога адпавядае контуру чарцяжа або вырабу, літары, лічбы іг.д.; выкарыстоўваецца для вычэрчвання дэталей, надпісаў іінш. 2) Інструмент для вызначэння шагу стандартных рэзьбаў (разьбовы Ш.), праверкі радыусаў крывізны паверхняў (радыусны Ш), профілю дэталі (профільны Ш.), памераў зубоў зубчастых колаў іінш. 3) Вымяральны інструмент для кантролю складаных профіляў — нармальны калібр.
4) Чарцёж арх., буд.іінш. дэталі, выкананы ў натуральную велічыню.
5) Варштат, на якім збіраюць стандартныя буд. дэталі.
6) Агульнавядомы, збіты ўзор, які слепа пераймаюць; штамп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАВЕ́Й Леў Антонавіч (21.10.1925, Мінск — 3.1.1988),
бел. перакладчык. Скончыў БДУ (1950). ЗФ 1950 працаваў у Бел.дзярж. выд-ве (пасля выд-ва «Беларусь»), з 1972 у выд-ве «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1950. На рус. мову перакладаў творы М.Гарэцкага, У.Дамашэвіча, М.Зарэцкага, П.Кавалёва, В.Каваля, А.Марціновіча, Р.Мурашкі, І.Навуменкі, Р.Няхая, М.Ткачова іінш.; на бел. мову пераклаў «Зламаную падкову» А.Кешокава, «Выбранае» А.Купрына, «Святло ў Каордзі» Г.Леберэхта, «Вадзіцеляў» А.Рыбакова, «Выбраныя творы» М.Садавяну, «Белы шалаш» М.Шундзіка іінш., паасобныя творы Ч.Айтматава, А.Вішні, А.Ганчара, Я.Гуцалы, Ф.Дастаеўскага, А.Даўжэнкі, Л.Талстога, М.Шолахава, В.Шышкова іг.д. Пісаў рэцэнзіі, крыт. артыкулы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНТ-Э́ЛІЯ (Sant’ Elia) Антоніо (30.4.1888, г. Кома, Італія — 10.10.1916),
італьянскі архітэктар. Вучыўся ў акадэміі Брэра іполітэхн. ін-це ў Мілане, скончыў Школу прыгожых мастацтваў у Балонні (1912). Зазнаў уплыў О.Вагнера і рацыяналістычнай архітэктуры ЗША. У сваіх поглядах блізкі да італьян. футурызму. На выстаўцы групы «Новыя традыцыі» прадставіў рамант. праект «горада будучага» (не ажыццёўлены), асновай формаўтварэння якога быў дынамічны рух: размяшчэнне трансп. магістралей на розных узроўнях, будынкі з вял. ліфтамі, эскалатарамі іг.д. У 1914 С.-Э. з арх. Ф.Т.Марынеці выдаў «Маніфест футурыстычнай архітэктуры». Праекты С.-Э. паўплывалі на горадабуд. канцэпцыі 20 ст. Загінуў на фронце ў 1 -ю сусв. вайну.