руская актрыса і тэатр. дзяячка. З 1890 на аматарскай, з 1894 на прафес. правінцыяльнай сцэне. З 1896 у Александрынскім т-ры. У 1904 арганізавала Драм.т-р К. (Пецярбург). Актрыса лірычнага плана, яе творчасць адметная прастатой, праўдзівасцю, непасрэднасцю і ўнутранай усхваляванасцю. У кожную ролю ўносіла рысы сваёй непаўторнай індывідуальнасці: Розі («Бой матылькоў» Г.Зудэрмана), Ларыса, Негіна («Беспасажніца», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Вара («Дзікунка» Астроўскага і М.Салаўёва), Ніна Зарэчная («Чайка» А.Чэхава), Варвара Міхайлаўна («Дачнікі» М.Горкага), Нора («Лялечны дом» Г.Ібсена) і інш. Пасля 1903 шмат гастраліравала, у т. л. на Беларусі (1902 — Мінск, Віцебск, 1906 — Мінск, Віцебск, Магілёў, 1907 — Мінск).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПО́ВІЧ Алесь (1908, Гродзенская вобл. — 27.11.1992),
бел. кампазітар, музыкант, музыказнавец. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1937), выкладаў у Бел. кансерваторыі (1937—41). У Вял.Айч. вайну друкаваў артыкулы па гісторыі бел. музыкі ў «Беларускай газэце». З 1944 у Германіі, друкаваўся ў бел. эмігранцкіх выданнях. Аўтар навук. працы «Імпрэсіянізм у музыцы» (1932—37), манаграфій пра творчасцьбел. кампазітараў А.Багатырова, М.Аладава, А.Туранкова, Я.Цікоцкага, П.Падкавырава, М.Равенскага і інш.Асн.муз. творы: музыка да балета «Саламея» (1932—37), рамансы на вершы Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Н.Арсенневай, Л.Геніюш, М.Сяднёва, М.Кавыля і інш., струнныя квартэты, санатнае алегра (1932—37), п’еса для фп., апрацоўкі бел.нар. песень (1937—41), прэлюдыі, тарантэла (1941—44), вальс (1945—52).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕБАНО́ВІЧ Вольга Міхайлаўна (н. 25.2.1945, г. Ягертау, Югаславія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1966). З 1967 працуе ў Дзярж. рускім драм. т-ры. Выканаўца драм., лірыка-камедыйных, характарных роляў. Творчасць адметная глыбокай унутр. распрацоўкай вобраза ў спалучэнні з дакладнай знешняй характарыстыкай. Найб. значныя ролі: Сцепаніда («Знак бяды» паводле В.Быкава), Марыля («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Вольга («Тры сястры» А.Чэхава), Жэня Камялькова («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А.Салынскага), Макарская («Спатканне ў прадмесці» А.Вампілава), Вара («Разгром» паводле А.Фадзеева), Вікторыя («Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Люся («Апошні тэрмін» паводле В.Распуціна). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАС Георгій Данілавіч (26.2.1929, в. Куцень Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — 18.12.1994),
бел. крытык, публіцыст, кінадраматург. Скончыў Кудымкарскі настаўніцкі ін-т (Пермская вобл., 1947), Бел.тэатр.ін-т (1951). У 1947—74 працаваў у Бел. т-ры оперы і балета, Рус.драм. т-ры Беларусі, у рэсп. газетах, час. «Неман», Мін-ве культуры Беларусі. Аўтар кн. «Сучаснікі ў грыме і без грыму» (1963), зб. артыкулаў «Дыялог праз рампу» (1967), брашур па пытаннях драматургіі і тэатр. мастацтва, сцэнарыяў дакумент., навук.-папулярных кіна- і тэлефільмаў («Беларуская сюіта», 1966; «Купалаўцы», 1970; «Іван Шамякін», 1979; «Паклон мой народу за песні» і «Янка Купала», 1982; «Старажытныя паркі», 1989, і інш.).
Тв.:
Аўтографы Андрэя Макаёнка. Мн., 1992;
Карані міфаў Жыццё і творчасць Янкі Купалы. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РШАК Аляксей Ігнатавіч (22.2.1920, в. Вуглы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 27.2.1945),
бел.паэт. Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1938—41). Удзельнік Вял.Айч. вайны, загінуў на фронце ва Усх. Прусіі. Літ. дзейнасць пачаў у 1937. Быў нам. рэдактара інстытуцкага рукапіснага літ.час. «Наша творчасць», друкаваў рэцэнзіі і артыкулы ў газ. «Літаратура і мастацтва» і «Чырвоная змена». Улюбёнасць у жыццё, працу і прыроду, пачуццё кахання, студэнцкія будні, прадчуванне вял. выпрабаванняў, франтавыя замалёўкі — асн. тэматыка вершаў пасмяротнага зб. К. «Апаленыя пялёсткі» (1963). Захаваліся неапубл. вершы, урывак з паэмы.
Тв.:
У кн.: Мы іх не забудзем. Мн., 1949;
Крывёю сэрца. Мн., 1967.
Літ.:
Александровіч С. Слова пра сябра // Александровіч С. Кнігі і людзі. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРБЕ́КА Іван Сцяпанавіч (н. 10.11.1934, в. Серабрышча Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. паэт і літ.знавец. Скончыў БДУ (1958). З 1958 у Літ. музеі Я.Купалы, з 1964 у Літ.-мемарыяльным музеі Я.Коласа. Друкуецца з 1958. Выдаў зб. гумарыстычных вершаў «Абы здароўе» (1979), кн. лінгвістычных загадак (шарады, метаграмы, лагагрыфы, анаграмы) «Хітрыя літары» (1991), зб. «Руска-беларускія крыжасловы: Займальны дапаможнік для ўдасканалення мовы» (1993), альбомы «Янка Купала» (1965, 2-е выд. 1983), «Якуб Колас» (1967, 2-е выд. 1980, у сааўт.), «Якуб Колас: Жыццё і творчасць» (1974, у сааўт.). Складальнік зб. «Успаміны пра Якуба Коласа» (1982). Творы К. змешчаны таксама ў калект. зб-ках «Асцюкі за каўняром» (1989), «Вожык смяецца» (1992) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЧЫ́НСКІ Леанід Васілевіч (17.3.1936, Мінск — 16.9.1994),
бел. жывапісец, педагог. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1962). З 1962 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах партрэта і пейзажа, ствараў абстрактныя кампазіцыі. Зазнаў уплывы мадэрнісцкага мастацтва пач. 20 ст.Творчасць вызначаецца імкненнем да перадачы ўнутр. свету чалавека сродкамі каларыту, танальнай атмасферы, праз характар пейзажа. Сярод твораў: «Пільніца» (1956), «Веснавая раніца» (1957—58), «Зваршчык» (1961), «Мірскі замак» (1963), «Партрэт жанчыны» (1964), «Жыровічы», «Наваградак» (абодва 1965), партрэт А.Кашкурэвіча (1973), «Пейзаж з ратондай», «Раніца» (абодва 1975), «Верхні горад», «Вуліца Старавіленская» (абодва 1979), «Вечар» (1980), «Дарога праз Баяры» (1987), «Веснавы дзень» (1991), «Прывакзальная плошча» (1994), цыкл «Дойлідства Беларусі» (1970-я г.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НСУ Алена Якаўлеўна (н. 1.5.1914, С.-Пецярбург),
бел.літ.-знавец. Канд.філал.н. (1945). Скончыла Ленінградскі ун-т (1940). З 1944 працавала ў Шадрынскім, з 1951 Мінскім пед. ін-тах, у 1980—85 у НДІ педагогікі Мін-ва асветы Беларусі. Аўтар навук. прац і метадычных дапаможнікаў: «Станаўленне метаду сацыялістычнага рэалізму ў творчасці Я.Купалы» (1962), «Пытанні тэорыі літаратуры» (1964, з М.А.Лазаруком), «Фальклорныя традыцыі ў дакастрычніцкай творчасці Я.Купалы» (1965), «Дакастрычніцкая творчасць Я.Купалы ў святле літаратурных сувязей і традыцый» (1976), «Уводзіны ў літаратуразнаўства» (1970, з Лазаруком), «Задума. Мастацкая ідэя і вобразны свет літаратурнага твора» (1980), «Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў» (1983, з Лазаруком), «Вывучэнне рускай літаратуры ва ўзаемасувязі з беларускай» (1988, з В.Івашыным, Лазаруком) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОНГ (Long) Маргерыт Мары Шарлот (13.11.1874, г. Нім, Францыя — 13.2.1966),
французская піяністка, педагог. Вучылася ў Муз. ін-це ў Німе, потым у А.Мармантэля ў Парыжскай кансерваторыі (у 1906—40 выкладала ў ёй, з 1920 праф.). Шмат канцэртавала. Прапагандавала творчасцьфранц. імпрэсіяністаў і кампазітараў «Шасцёркі», выконвала прысвечаныя ёй творы М.Равеля, Д.Міё, Г.Фарэ і інш. Арганізавала з Ж.Цібо конкурс піяністаў і скрыпачоў (1943; з 1946 Міжнар. конкурс імя Л. — Ж.Цібо). Заснавала ўласную школу ігры на фп. на аснове распрацаванай ёю методыкі. Складальнік школы «Фартэпіяна» (1959). Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па фп. мастацтве.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Исполнительское искусство зарубежных стран. М., 1981. Вып. 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ЛІТАРАТУ́РНА-МУЗЫ́ЧНА-ДРАМАТЫ́ЧНЫ ГУРТО́К Існаваў у Магілёве ў 1905—14. Аб’ядноўваў мясц. інтэлігенцыю
(у 1912 каля 300 чал.). Меў у сваім складзе сімф. аркестр (дырыжор У.Крэвінг),
хор (кіраўнікі М.Фідзюноў, В.Зубоўскі), вял. групу прафес. музыкантаў (спевакі С.Мігай, Ю.Рэйдэр, Я.Казанская, Е.Калабазіна, піяністы В.Багалюбава і А.Боркус, скрыпач С.Дзісман, музыказнаўцы С.Вяржбіцкі, Ю.Дрэйзін). Удзельнікі гуртка наладжвалі канцэрты і муз. вечары (больш за 10 у сезон), чыталі лекцыі пра жыццё і творчасць выдатных кампазітараў, пісьменнікаў і паэтаў, ставілі асобныя дзеі і акты, выконвалі уверцюры, арыі, ансамблі, хары, у т. л. з опер «Жыццё за цара» і «Руслан і Людміла» М.Глінкі, «Пікавая дама» і «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага і інш.