руская актрыса і тэатр. дзяячка. З 1890 на аматарскай, з 1894 на прафес. правінцыяльнай сцэне. З 1896 у Александрынскім т-ры. У 1904 арганізавала Драм.т-р К. (Пецярбург). Актрыса лірычнага плана, яе творчасць адметная прастатой, праўдзівасцю, непасрэднасцю і ўнутранай усхваляванасцю. У кожную ролю ўносіла рысы сваёй непаўторнай індывідуальнасці: Розі («Бой матылькоў» Г.Зудэрмана), Ларыса, Негіна («Беспасажніца», «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага), Вара («Дзікунка» Астроўскага і М.Салаўёва), Ніна Зарэчная («Чайка» А.Чэхава), Варвара Міхайлаўна («Дачнікі» М.Горкага), Нора («Лялечны дом» Г.Ібсена) і інш. Пасля 1903 шмат гастраліравала, у т. л. на Беларусі (1902 — Мінск, Віцебск, 1906 — Мінск, Віцебск, Магілёў, 1907 — Мінск).