КЛЕБАНО́ВІЧ (Вольга Міхайлаўна) (н. 25.2.1945, г. Ягертау, Югаславія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1982). Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1966). З 1967 працуе ў Дзярж. рускім драм. т-ры. Выканаўца драм., лірыка-камедыйных, характарных роляў. Творчасць адметная глыбокай унутр. распрацоўкай вобраза ў спалучэнні з дакладнай знешняй характарыстыкай. Найб. значныя ролі: Сцепаніда («Знак бяды» паводле В.Быкава), Марыля («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Вольга («Тры сястры» А.Чэхава), Жэня Камялькова («А досвіткі тут ціхія...» паводле Б.Васільева), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А.Салынскага), Макарская («Спатканне ў прадмесці» А.Вампілава), Вара («Разгром» паводле А.Фадзеева), Вікторыя («Казкі старога Арбата» А.Арбузава), Лушка («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава), Люся («Апошні тэрмін» паводле В.Распуціна). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Ю.У.Сідараў.
т. 8, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)