польскі дзярж. дзеяч, удзельнік рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Віленскі ун-т. Д-р права. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Студэнцкай лявіцы «Фронт» у Віленскім ун-це, якая знаходзілася пад уплывам КПЗБ і КПП, рэдактар (разам з Г.Дэмбінскім) і супрацоўнік яе двухтыднёвіка «Poprostu» («Папросту»), газ. «Karta» («Карта») у 1935—36. Удзельнік антыфашысцкага кангрэса дзеячаў культуры 1936 у Львове. У 1937 асуджаны на 4 гады. З 1939 y СССР. У Вял.Айч. вайну адзін з арганізатараў Саюза польскіх патрыётаў у СССР і 1-й дывізіі імя Т.Касцюшкі. З 1944 працаваў у Польскім к-це нац. вызвалення. З 1945 у складзе ўрада ПНР, у 1968—74 міністр замежных спраў, фінансаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗБО́РНІКІ РУ́СКАГА ГІСТАРЫ́ЧНАГА ТАВАРЫ́СТВА»
(«Сборники Русского исторического общества»),
зборнікі дакументаў па гісторыі Расіі 15—19 ст. Выдадзены ў С.-Пецярбургу і Маскве ў 1867—1916 у 148 тамах. Частка зборнікаў змешанага характару, іншыя ў выглядзе тэматычных серыйных выданняў. Гэта «Матэрыялы Кацярынінскай заканадаўчай камісіі 1767 г.» (т. 1—14), «Паперы і перапіска Кацярыны II» (т. 1—18), «Помнікі дыпламатычных дачыненняў старажытнай Расіі з дзяржавамі замежнымі» (т. 1—10), «Дыпламатычныя перапіскі замежных паслоў і пасланнікаў пры рускім двары» (т. 1—47). Шмат матэрыялаў па гісторыі Беларусі ў серыях тамоў «Помнікі дыпламатычных дачыненняў Маскоўскай дзяржавы з Польска-Літоўскай дзяржавай» (вып. 1—5), «Акты, дакументы і матэрыялы для палітычнай і бытавой гісторыі 1812 г.» (т. 1—3).
савецкі геолаг, адзін з заснавальнікаў фіз.-хім. петралогіі і мінералогіі. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1943). Чл. многіх замежных т-ваў і акадэмій. Герой Сац. Працы (1969). Сын С.І.Каржынскага. Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1926). Вывучаў геалогію і мінер. радовішчы Казахстана, Усх. Сібіры, Урала, Сярэдняй Азіі. Распрацаваў асновы фіз.-хім. тэорыі працэсаў мінералаўтварэння: тэрмадынамічную тэорыю прыродных мінер. сістэм з рухомымі кампанентамі, фіз.-хім. аналіз парагенезісаў мінералаў і тэорыю метасаматычнай занальнасці. Прапанаваў тэорыю біметасаматычнага і кантактава-інфільтрацыйнага скарнаўтварэння і кіслотна-асноўнай гідратэрмальнай эвалюцыі раствораў. Абгрунтаваў прынцып кіслотна-асноўнага ўзаемадзеяння пры крышталізацыі расплаваў. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1975. Ленінская прэмія 1958. Залаты медаль імя У.І.Вярнадскага (1972). Яго імем наз. мінерал каржынскіт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́МЕР (Сямён Давыдавіч) (10.2.1900, г. Гомель — 1.11.1991),
генерал-маёр танк. войск (1944), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Камуніст.ін-т імя Свярдлова (1922), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1952). З снеж. 1917 у Гомельскім чырвонагв. ат радзе, з 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік грамадз. вайны. У 1937—42 у замежнай камандзіроўцы. З 1942 нач. ф-та Ваен. ін-та замежных моў. З ліп. 1943 на Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр., 3-м Бел., 1-м Прыбалтыйскім франтах: камандзір механізаванай брыгады, нам. камандзіра механізаванага корпуса. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Літвы, Латвіі, Паўн.-Зах. Кітая. Вызначыўся ў баях за г. Шаўляй (Літва) і Елгава (Латвія). Да 1956 у Сав. Арміі. Ганаровы грамадзянін г. Маладзечна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСАБО́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых і буйнейшых ун-таў Партугаліі. Засн. ў 1288 у Лісабоне. У 1308—1537 яго некалькі разоў пераводзілі ў г. Каімбра; з 1537 ун-т Каімбры. У 1911 адноўлены ў Лісабоне. У 1997 больш за 17 тыс. студэнтаў; ф-ты: мастацтва, прыгожага мастацтва, лінгвістыкі, стараж. і сучасных моў, л-ры, гіст., геагр., філасофіі, права (у т. л. еўрапейскае права, юрыд. і паліт. навукі), мед., стаматалагічны, фармакалогіі, фіз., хім., геал., біял., камп’ютэрных навук, псіхалогіі і адукацыі. Пры ун-це працуюць ін-ты, у т. л.Ін-тсац. навук, партугальскай мовы і культуры (для замежных студэнтаў); агульная б-ка (100 тыс. тамоў) і спецыялізаваныя пры ф-тах; музеі прыродазнаўства, гісторыі, мінералогіі, навукі. Выдае навук. часопісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАБІ́НІ ((Mabini) Апалінарыо) (23.7.1864, г. Талага, Філіпіны — 13.5.1903),
дзеяч філіпінскага нац.-вызв. руху. Скончыў ун-т у г. Маніла. Юрыст. Адзін з заснавальнікаў і лідэраў тайнай патрыят. арг-цыі Філіпінская ліга (1892—93). У жн. 1896 далучыўся да антыісп. паўстання на чале з ген. Э.Агінальда. Напісаў канстытуцыю Філіпінскай Рэспублікі 1898—99. У час амерыкана-філіпінскай вайны 1899—1901 рашучы прыхільнік незалежнасці Філіпін. У студз.—маі 1899 прэм’ер і міністр замежных спраў філіпінскага ўрада. У снеж. 1899 узяты ў палон амер. войскамі, са студз. 1901 у ссылцы на в-ве Гуам. У лют. 1903 згадзіўся прызнаць уладу ЗША над Філіпінамі і быў вернуты на радзіму. Аўтар кн. «Філіпінская рэвалюцыя» (т. 1—2, надрук. 1951).
Літ.:
Левтонова Ю.О. Мабини — национальный герой Филиппин. М., 1970.
ірландскі паліт. дзеяч, дыпламат, праваабаронца. Пасля пакарання смерцю бацькі за ўдзел у Ірландскім паўстанні 1916 разам з маці пераехаў у Дублін. З 1919 або 1921 да 1937 у Ірландскай рэспубліканскай арміі, потым адвакат. Заснавальнік (1946) і лідэр Рэсп. партыі Ірландыі. У 1948—51 міністр замежных спраў. Дэп. парламента (1947—58). Старшыня Амністыі міжнароднай (1961—74) і Міжнароднага бюро міру (1968—74). У 1963—70 ген. сакратар Міжнар. камісіі юрыстаў (дзейнічала з 1952 у Зах. Берліне, наглядала за станам правоў чалавека ў Герм.Дэмакр. Рэспубліцы і інш.усх.-еўрап. краінах). Выступаў за выкананне правоў чалавека, раззбраенне і рух у абарону міру. У 1974—76 камісар ААН па Намібіі. Нобелеўская прэмія міру 1974 (разам з Э.Сата).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕІ́Р (да 1956 Меерсан) Голда
(3.5.1898, Кіеў — 8.12.1978),
палітычны і дзярж. дзеяч Ізраіля. Жыла ў Кіеве і Пінску. З 1906 у ЗША. Працавала настаўніцай. Актывістка сіянісцкага рабочага руху. З 1921 у Палесціне, удзельнічала ў стварэнні кібуцаў. З 1924 прадстаўнік свайго кібуца ва Усеагульнай канфедэрацыі працы (Гістадруце), у 1928—31 сакратар Жаночага рабочага к-та Гістадрута. З пач. 1940-х г. працавала ў Паліт. аддзеле Яўр. агенцтва, выконвала розныя дыпламат. даручэнні агенцтва. У 1948—49 пасол Ізраіля ў СССР. З 1949 дэп. парламента (кнесета), у 1949—56 міністр працы і сац. забеспячэння, 1956—66 міністр замежных спраў. У 1966—68 ген. сакратар Рабочай партыі Ізраіля, з 1969 старшыня Ізраільскай партыі працы. У 1969—74 прэм’ер-міністр Ізраіля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КСФАРДСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых і буйнейшых ун-таў Вялікабрытаніі. Засн. ў 2-й палове 12 ст. У 13 ст. ў О.у. былі гуманіт., юрыд., багаслоўскі і мед. ф-ты. У розны час у ім выкладалі Р.Бэкан, Дж.Уікліф, Эразм Ратэрдамскі, Т.Мор, Дж.Лок, А.Сміт, Р.Бойль, Э.Галей, Ф.Содзі, Д.Кроўфут-Ходжкін, Р.Робінсан, С.Н.Хіншэлвуд і інш. У складзе ун-та (1995) каля 40 каледжаў, 19 тыс. студэнтаў, у т. л. 2,3 тыс.замежных; спецыялізаваныя н.-д. цэнтры і ін-ты; музеі, бат. сад, б-ка (з 1602) і інш. Ф-ты: антрапалогіі і геаграфіі; геалогіі; біял. навук; клінічнай медыцыны; фізіялогіі; адукацыі; англ. мовы і л-ры; сярэдневяковых і сучасных моў; выяўленчага мастацтва; музыкі; права; матэматыкі; фізікі; сучаснай гісторыі; псіхалогіі; сац. навук; вывучэння Усходу.
дзекабрыст. З дваран Смаленскай губ. Вучыўся ў Маск. універсітэцкім пансіёне. З 1801 на вайск. службе, палкоўнік (1825). Удзельнік кампаніі 1805—07 супраць Францыі, рус.-тур. вайны 1806—12, вайны 1812, замежных паходаў 1813—14. З жн. 1825 камандзір Смаленскага пях. палка. Служыў у Бабруйску, дзе ў 1823 уступіў у Паўд.т-ва. Ажыццяўляў сувязі з Паўн. і Польскім патрыят. т-вамі. З С.І.Мураўёвым-Апосталам і М.П.Бястужавым-Руміным распрацаваў Бабруйскі план дзекабрыстаў 1823. Прыхільнік царазабойства, аднак у час паўстання Чарнігаўскага палка (снеж. 1825) адмовіўся прыняць у ім удзел. Засуджаны па справе дзекабрыстаў да 20 гадоў катаргі 22.8.1826, 10.7.1839 вызвалены і адпраўлены на пасяленне ў Табольскую губ.