ЦЯСЕ́ВІЧ Платон Іванавіч (7.12.1879, в. Нягневічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 30.11.1958),
расійскі спявак (бас). Нар. арт. Расіі (1947). З 1904 выступаў як оперны спявак, з 1915 саліст т-раў Вял. і Зіміна ў Маскве. У 1918—48 гастраліраваў, у т. л. на Беларусі, спяваў у оперных т-рах Францыі і Італіі (1925—26, 1932). Валодаў магутным голасам шырокага дыяпазону і прыгожага тэмбру. Сярод партый: Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Качубей («Мазепа» П.Чайкоўскага), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні) і інш. У канцэртным рэпертуары рамансы рас. і замежных кампазітараў.
т. 17, с. 197
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)