КІМ Нэлі Уладзіміраўна (н. 29.7.1957, г. Шураб Ісфарынскага р-на Ленінабадскай вобл., Таджыкістан),
бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1976). Скончыла Казахскі ін-тфіз. культуры (1978). З пач. 1970-х г. інструктар Спорткамітэта БССР. У 1992—95 дзярж. трэнер Беларусі па спарт. гімнастыцы сярод жанчын. З 1992 суддзя міжнар. катэгорыі па спарт. гімнастыцы. З 1993 віцэ-прэзідэнт Бел. асацыяцыі гімнастыкі. Чэмпіёнка XXI і XXII Алімп. гульняў у камандным першынстве, вольных практыкаваннях (1976, г. Манрэаль, Канада; 1980, Масква), апорным скачку (1976); сярэбраны прызёр у мнагабор’і (1976). Абс. чэмпіёнка свету (1979, г. Форт-Уэрт, ЗША). Чэмпіёнка свету ў камандным першынстве, бронз. прызёр у практыкаваннях на гімнастычным бервяне (1974, г. Варна, Балгарыя), камандным першынстве, апорным скачку, вольных практыкаваннях; сярэбраны прызёр у мнагабор’і (1978, г. Страсбур, Францыя), сярэбраны прызёр у камандным першынстве, апорным скачку, практыкаваннях на бервяне, вольных практыкаваннях (1979). Чэмпіёнка Еўропы ў вольных практыкаваннях, сярэбраны прызёр у мнагабор’і, апорным скачку, практыкаваннях на бервяне (1975, г. Шыен, Нарвегія); апорным скачку, сярэбраны прызёр у мнагабор’і, практыкаваннях на бервяне; бронз. прызёр у вольных практыкаваннях (1977, Прага). Абс. чэмпіёнка Спартакіяды народаў СССР (1975). Чэмпіёнка Спартакіяды народаў СССР у практыкаваннях на брусах, вольных практыкаваннях (1975, 1979), на бервяне (1975), апорным скачку (1979). Абс. чэмпіёнка СССР (1980), чэмпіёнка СССР у практыкаваннях на брусах (1973, 1975, 1979), на бервяне (1975—76), у вольных практыкаваннях (1975, 1979), апорным скачку (1976, 1979). Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЗЯ́К Віктар Аляксандравіч (н. 24.11.1943, г. Анжэра-Суджанск Кемераўскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (фехтаванне на шаблях). Засл. майстар спорту СССР (1968). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1973). З 1973 інструктар спарт. клуба Беларускай ваен. акругі. Чэмпіён XIX (1968, Мехіка), XXI (1976, г. Манрэаль, Канада), XXII (1980, Масква) і сярэбраны прызёр XX (1972, г. Мюнхен, Германія) Алімп. гульняў у камандным заліку. Чэмпіён XX і бронз. прызёр XXI Алімп. гульняў у асабістым заліку. Чэмпіён свету (1969, Гавана; 1970, Анкара; 1971, Вена; 1974, г. Грэнобль, Францыя; 1975, Будапешт; 1979, г. Мельбурн, Аўстралія) і сярэбраны прызёр (1973, г. Гётэбарг, Швецыя) у камандным заліку. Чэмпіён свету (1969), сярэбраны (1973) і бронз. (1971, 1974) прызёр у асабістым заліку. Чэмпіён СССР у камандным (1968, 1970, 1972, 1974, 1976, 1978, 1980) і асабістым (1973, 1978) заліках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРШАКЕ́ВІЧ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 6.4.1959, Мінск),
бел. спартсмен (гандбол). Майстар спорту СССР міжнароднага класа (1980). Засл. майстар спорту (1982). Чэмпіён XXIV (1988, Сеул) і сярэбраны прызёр XXII (1980, Масква) Алімп. гульняў. Чэмпіён свету сярод юніёраў (1979), сярод дарослых (1982), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1990). Уладальнік Кубка еўрап. чэмпіёнаў (1987—89), Кубка кубкаў (1983, 1985), Суперкубка (1989). Чэмпіён СССР (1981, 1983—84, 1987—89). З 1996 старшы трэнер маладзёжных зборных каманд Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНЕ́ЙСКІ Віктар Іосіфавіч (н. 24.1.1967, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. спартсмен, веславанне на каноэ. Засл. майстар спорту Беларусі (1989). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1990). Чэмпіён XXIV Алімп. гульняў (1988, Сеул) на каноэ-двойцы (у пары з М.Жураўскім, Малдова) на дыстанцыях 500 і 1000 м; сярэбраны прызёр XXVI Алімп. гульняў (1996, г. Атланта, ЗША); 9-разовы чэмпіён свету на розных дыстанцыях (1989, 1990, 1991), сярэбраны прызёр (1991, 1995). 8-разовы чэмпіён СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУК’Я́НЕНКА Ларыса Генадзеўна (н. 7.8.1973, в. Стойба Краснаярскага краю, Расія),
бел. спартсменка (маст. гімнастыка). Засл. майстар спорту Беларусі (1994). Суддзя міжнар. катэгорыі (1997). Скончыла Акадэмію фіз. выхавання і спорту (1999, Мінск). З 1998 старшы трэнер маладзёжнай зборнай каманды Беларусі па гімнастыцы. Чэмпіёнка свету (1992, 1994, 1995, 1996), сярэбраны (1994, 1995, 1996) і бронз. (1992, 1995) прызёр у мнагабор’і і асобных відах практыкаванняў. Чэмпіёнка Еўропы (1992, 1994), сярэбраны і бронз. (1992, 1994, 1996) прызёр. Уладальніца Кубка Еўропы (1993, 1995).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫЗГІ́Н Аляксандр Міхайлавіч (н. 25.4.1965, г. Гомель),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1990). Скончыў Гомельскі ун-т (1990). З 1996 трэнер па веславанні на байдарках і каноэ спарт.т-ва «Дынама». Чэмпіён свету (1989, Балгарыя; 1990, Польшча) на байдарцы-чацвёрцы на дыст. 10 000 м, сярэбраны прызёр (1985, Бельгія) на байдарцы-чацвёрцы на дыст. 1000 м. Сярэбраны прызёр IX Спартакіяды народаў СССР (1986, Масква) на байдарцы-двойцы на дыст. 1000 м. Чэмпіён СССР на байдарцы-чацвёрцы (1985, Масква — на дыст. 500, 1000, 10 000 м; 1987, Масква — на дыст. 500 м; 1989, Масква — на дыст. 10 000 м; 1990, Масква — на дыст. 10 000 м; 1991, г. Растоў-на-Доне — на дыст. 10 000 м); сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1988, Масква) на байдарцы-двойцы на дыст. 1000 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ТЧАНКА Ірына Васілеўна (н. 31.10.1965, р.п. Касцюкоўка, прыгарад г. Гомель),
бел. спартсменка (лёгкая атлетыка, кіданне дыска). Засл. майстар спорту Беларусі (2000). Бронз. прызёр XXVII Алімп. гульняў (2000, г. Сідней, Аўстралія). Сярэбраны (1992) і бронз. (1996) прызёр Кубка свету. Бронз. прызёр Кубка Еўропы (1995, 1996). Сярэбраны прызёр Гульняў добрай волі (1990, г. Сіэтл, ЗША). Бронз. прызёр турніру «Гран-пры» (1996, г. Атланта, ЗША). Пераможца міжнар. турніру (2000, г. Ніца, Францыя). Неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў СССР. Уладальніца Кубка Беларусі (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РБУТ Вольга Валянцінаўна (н. 16.5.1955, г. Гродна),
бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1972). Скончыла Гродзенскі пед.ін-т (1977). Чэмпіёнка XX і XXI Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія, і 1976, г. Манрэаль, Канада) у камандным першынстве, у асабістым заліку — у вольных практыкаваннях (1972) і на гімнастычным бервяне (1972, 1976); сярэбраны прызёр у практыкаваннях на брусах (1972). Чэмпіёнка свету ў камандным першынстве і ў апорным скачку, сярэбраны прызёр у практыкаваннях на брусах, гімнастычным бервяне і вольных практыкаваннях (1974, г. Варна, Балгарыя). Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы ў асабістым першынстве (1973, Лондан). Абсалютная чэмпіёнка Спартакіяды народаў СССР (1975), СССР (1975), Чэмпіёнка СССР у камандным першынстве (1971, 1975), у апорным скачку (1970, 1974), у практыкаваннях на брусах (1974, 1976). У 1972 прызнана лепшай спартсменкай свету. З 1991 жыве ў г. Атланта (ЗША), утрымлівае гімнастычную акадэмію. Прэзідэнт чарнобыльскага фонду пры шпіталі г. Сіэтл (ЗША). Ганаровая грамадзянка г. Атланта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯІ́КАВА Валянціна Кузьмоўна (н. 1.10.1946, в. Старое Забалата Пермскай вобл., Расія),
бел. спартсменка (самалётны, верталётны спорт). Засл. майстар спорту СССР па самалётным (1978), майстар спорту СССР па верталётным (1975) спорце. Скончыла Пермскі мех. тэхнікум (1966), Цэнтр. лётна-тэхн. школу ДТСААФ СССР (1969). У 1969—90 лётчык-інструктар Мінскага аэраклуба. Лётчык 1-га класа. 17-разовая чэмпіёнка свету (1972—86; абсалютная ў 1978, г. Чэске-Будзеёвіцы, Чэхія), 9-разовы сярэбраны, 5-разовы бронз. прызёр. 10-разовая (1981—85) чэмпіёнка Еўропы (абсалютная ў 1981, г. Буніц, Аўстрыя; 1983, г. Равена, Італія; 1985, г. Чэске-Будзеёвіцы), 5-разовы сярэбраны прызёр, 13-разовая чэмпіёнка СССР (абсалютная ў 1983 г., Тула, Расія), сярэбраны (10), бронз. (19) прызёр. У чэмпіянатах Беларусі заваявала 6 залатых, 3 сярэбраныя, 1 бронз. ўзнагароды. У занальных і кубкавых спаборніцтвах заваявала 5 залатых, 7 сярэбраных, 3 бронз. ўзнагароды. За сваю спарт. кар’еру (1969—86) стала ўладальніцай 198 медалёў (105 залатых, 52 сярэбраныя, 41 бронз.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАНО́САЎ Міхаіл Пятровіч (н. 1.5.1929, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 11.11.1994),
бел. спартсмен і трэнер па лёгкай атлетыцы (кіданне молата). Засл. майстар спорту СССР (1954). Засл. трэнер Беларусі (1965), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1971). Канд.пед.навук. Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1953) і працаваў у ім (заг. кафедры, з 1976 прарэктар). Сярэбраны прызёр XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія). Чэмпіён Еўропы (1954, Берн), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1958, Стакгольм). Чэмпіён СССР (1952, 1954—58). Рэкардсмен свету (6 рэкордаў), СССР (11 рэкордаў).