ЯІ́КАВА Валянціна Кузьмоўна (н. 1.10.1946, в. Старое Забалата Пермскай вобл., Расія),
бел. спартсменка (самалётны, верталётны спорт). Засл. майстар спорту СССР па самалётным (1978), майстар спорту СССР па верталётным (1975) спорце. Скончыла Пермскі мех. тэхнікум (1966), Цэнтр. лётна-тэхн. школу ДТСААФ СССР (1969). У 1969—90 лётчык-інструктар Мінскага аэраклуба. Лётчык 1-га класа. 17-разовая чэмпіёнка свету (1972—86; абсалютная ў 1978, г. Чэске-Будзеёвіцы, Чэхія), 9-разовы сярэбраны, 5-разовы бронз. прызёр. 10-разовая (1981—85) чэмпіёнка Еўропы (абсалютная ў 1981, г. Буніц, Аўстрыя; 1983, г. Равена, Італія; 1985, г. Чэске-Будзеёвіцы), 5-разовы сярэбраны прызёр, 13-разовая чэмпіёнка СССР (абсалютная ў 1983 г., Тула, Расія), сярэбраны (10), бронз. (19) прызёр. У чэмпіянатах Беларусі заваявала 6 залатых, 3 сярэбраныя, 1 бронз. ўзнагароды. У занальных і кубкавых спаборніцтвах заваявала 5 залатых, 7 сярэбраных, 3 бронз. ўзнагароды. За сваю спарт. кар’еру (1969—86) стала ўладальніцай 198 медалёў (105 залатых, 52 сярэбраныя, 41 бронз.).