АДЫРХА́ЕВА (Святлана Дзантэміраўна) (н. 12.5.1938, с. Хумалаг, Паўн. Асеція),

расійская артыстка балета. Нар. арт. Расіі (1974). Нар. арт. СССР (1984). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1955). Працавала ў Чэлябінску, Адэсе. З 1960 салістка Вял. т-ра ў Маскве. Сярод партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Мехменэ Бану («Легенда аб каханні» А.​Мелікава), Эгіна («Спартак» А.​Хачатурана), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Кітры («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса).

т. 1, с. 143

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАСО́ЎСКІ (Мікалай Піліпавіч) (11.7.1933, г. Рэчыца Гомельскай вобл. —22.11.1989),

бел. артыст балета, педагог. Засл. арт. Беларусі (1972). Скончыў Бел. (1951; у 1953—56 і з 1960 выкладаў у ім) і Ленінградскае (1953) харэаграфічныя вучылішчы, Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1960). Працаваў у т-рах оперы і балета Чэлябінска і Баку. З 1960 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. З 1975 арганізатар і кіраўнік эстр.-харэаграфічнага ансамбля «Чараўніцы». Выкананне К. вызначалася высокай тэхнічнасцю, экспрэсіяй, тэмпераментам. Сярод партый на бел. сцэне: Мікалай, Князь («Мара», «Выбранніца» Я.​Глебава), Прынц, Тыбальд («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), СпартакСпартак» А.​Хачатурана), Прынц, Блакітная птушка («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага), Абдэрахман («Раймонда» А.​Глазунова), Салор, Базіль («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.​Мінкуса). Балетмайстар спектакляў «Фіялка Манмартра» І.​Кальмана, «Пяе «Жаваранак» Ю.​Семянякі (з Э.​Піно, 1971) і інш. у Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі; ставіў танцы і пантаміму да драм. спектакляў. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу артыстаў балета ў Маскве (1967). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1984.

Літ.:

Грищенко М.М. Белорусский балет и современная тема. Мн., 1989.

т. 8, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБДУРАХМА́НАВА (Дзільбар Гулямаўна) (н. 1.5.1936, Масква),

узбекскі дырыжор. Нар. артыстка СССР (1977). Скончыла Ташкенцкую кансерваторыю (1960). Дырыжор, з 1976 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Узб. т-ра оперы і балета. Пад яе кіраўніцтвам паст. оперныя («Пікавая дама» П.​Чайкоўскага, «Атэла» Дж.​Вердзі, «Вогненны анёл» С.​Пракоф’ева, «Пётр Першы» А.​Пятрова) і балетныя («Лебядзінае возера» Чайкоўскага, «Жызэль» А.​Адана, «Спартак» А.​Хачатурана, «Ганна Карэніна» Р.​Шчадрына) спектаклі. Дзярж. прэмія Узбекістана 1973.

т. 1, с. 18

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖА́ГАТА ((Žagata) Улдыс) (н. 17.3.1928, г. Еру, Латвія),

латышскі артыст балета, балетмайстар. Нар. арт. Латвіі (1973), нар. арг. СССР (1988). Скончыў балетную школу пры Латв. т-ры оперы і балета (1948), у 1944—68 саліст гэтага т-ра. З 1968 маст. кіраўнік Дзярж. ансамбля танца «Дайле». Сярод партый: Нікіта («Лайма» А.​Лепіня), Пеця («Юнацтва» М.​Чулакі), Бірбанта («Карсар» А.​Адана), Гармодый («Спартак» А.​Хачатурана). Дзярж. прэмія Латвіі 1982.

т. 6, с. 412

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМКО́Ў (Уладзімір Цярэнцьевіч) (н. 5.9.1950, г. Асіповічы Магілёўскай вобл.),

бел. артыст балета, педагог. Засл. арт. Беларусі (1980), нар. арт. Беларусі (1984). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1968). Працаваў у т-рах оперы і балета Вільнюса і Харкава. У 1973—95 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1981—91 выкладаў у харэаграфічным вучылішчы. Танец К. вызначаецца мужнасцю, энергіяй, пластычнай выразнасцю, яго індывідуальнасці найб. блізкія партыі героіка-патрыят. плана. Майстэрства К. найб. выявілася ў балетах, пастаўленых В.Елізар’вым. Сярод лепшых партый: Тыль і Інквізітар, Машэка і Князь («Тыль Уленшпігель» і «Курган» Я.​Глебава), СпартакСпартак» А.​Хачатурана), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.​Бізэ—Р.​Шчадрына), Адам («Стварэнне свету» А.​Пятрова); з інш. партый — Прынц, Ротбарт («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Альберт, Конрад («Жызэль», «Карсар» А.​Адана), Кален («Ліза і Кален» Ф.​Герольда), а таксама гал. партыі ў аднаактовых балетах «Фестываль кветак у Чэпзана» Э.​Хельстэда, «Прывал кавалерыі» Г.​Армсгеймера, «Адажыета» на муз. Г.​Малера, «Камерная сюіта» на муз. Шчадрына, «Вальпургіева ноч» Ш.​Гуно, «Вясна свяшчэнная» І.​Стравінскага.

Літ.:

Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 127—131.

А.​І.​Калядэнка.

У.Ц.Камкоў.
У.Камкоў у ролі Спартака.

т. 7, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЫ́СІК (Яўген Мікітавіч) (17.9.1930, с. Шныроў Бродаўскага р-на Львоўскай вобл., Украіна — 4.5.1991),

украінскі мастак тэатра. Засл. дз. маст. Украіны (1967). Нар. мастак Украіны (1975). Скончыў Львоўскі ін-т прыкладнога і дэкар. мастацтва (1961). З 1961 мастак, з 1967 гал. мастак Львоўскага т-ра оперы і балета, дзе аформіў спектаклі «Спартак» А.​Хачатурана (1965 і 1986), «Залаты абруч» Б.​Ляташынскага (1971), «Раймонда» А.​Глазунова (1974), «Вайна і мір» С.​Пракоф’ева і «Вій» В.​Губарэнкі (абодва 1985). З 1974 супрацоўнічаў з Дзярж. т-рам оперы і балета Беларусі, у 1979—81 яго гал. мастак. Аформіў балеты «Кармэн-сюіта» Ж.​Бізэ — Р.​Шчадрына (1974), «Стварэнне свету» А.​Пятрова (1976), «Тыль Уленшпігель» Я.​Глебава (1978), «Спартак» (1980), «Шчаўкунок» П.​Чайкоўскага (1982), оперу «Джардана Бруна» С.​Картэса (1977). Гал. рысы яго творчасці — тэатральнасць і глыбокая філасафічнасць мыслення, шматзначнасць, уменне ўкласці ў адзін выяўленчы рад некалькі сэнсаў у спалучэнні з выразнай маст. канцэпцыяй, арганічная знітаванасць сцэнаграфіі з музыкай і пластыкай. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.​Шаўчэнкі 1971.

Літ.:

Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 171—181.

Л.​А.​Сівалобчык.

Я.М.Лысік.
Я.Лысік. Эскіз дэкарацый да балета «Стварэнне свету» А.​Пятрова.

т. 9, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АКІ́МАЎ (Барыс Барысавіч) (н. 25.6.1946, Вена),

рускі артыст балета. Засл. арт. Расіі (1976). Нар. арт. СССР (1989). Скончыў Маскоўскае харэагр. вучылішча (1965, педагог М.Ліепа), Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва (1978). З 1905 у Вял. т-ры. Найб. блізкія Акімаву партыі сучасных балетаў з вострай харэагр. лексікай: Іванушка («Канёк-Гарбунок» Ц.​Пуні), Крас («Спартак» А.​Хачатурана), Сяргей («Ангара» А.​Эшпая, Дзярж. прэмія СССР 1977), Курбскі («Іван Грозны» С.​Пракоф’ева). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1966).

т. 1, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛІНО́ЎСКАЯ (Валянціна Фёдараўна) (н. 21.7.1938, Кіеў),

украінская артыстка балета. Нар. арт. СССР (1968). Скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (1957). У 1957—81 салістка, з 1980 педагог-рэпетытар Кіеўскага т-ра оперы і балета. Яе творчасці характэрна дасканалае валоданне тэхнікай класічнага танца, глыбокі псіхалагізм у стварэнні вобразаў. Сярод партый: Донна Анна («Каменны валадар» В.​Губарэнкі), танец агню («Чорнае золата» В.​Гамалякі), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Эгіна («Спартак» А.​Хачатурапа), Кітры («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Мехменэ Бану («Легенда пра каханне» А.​Мелікава), Мірта («Жызэль» А.​Адана).

т. 7, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБРА́МІС (Іосіф Самуілавіч) (29.10.1918, Мінск — 29.9.1984),

бел. дырыжор. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Бел. кансерваторыю па класах валторны (1941) і оперна-сімф. дырыжыравання (1950). З 1936 у Дзярж. т-ры оперы і балета, у 1979 — 82 гал. дырыжор Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам пастаўлены: нац. оперы «Марынка» Р.​Пукста і «Калі ападае лісце» Ю.​Семянякі, аперэта «Несцерка» Р.​Суруса, класічныя оперы «Баль-маскарад» і «Атэла» Дж.​Вердзі, «Князь Ігар» А.​Барадзіна, балеты «Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага, «Спартак» А.​Хачатурана, «Жызэль» А.​Адана, аперэта «Лятучая мыш» І.​Штрауса і інш.

т. 1, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯССМЕ́РТНАВА (Наталля Ігараўна) (н. 19 7.1941, Масква),

руская артыстка балета. Нар. арт. СССР (1976). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1961). У 1961—88 у Вял. т-ры. Першая выканальніца партый Лейлі («Лейлі і Меджнун» С.​Баласаняна), Шырын («Легенда аб каханні» А.​Мелікава), Фрыгіі («Спартак» А.​Хачатурана), Анастасіі, Джульеты («Іван Грозны», «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева). Сярод інш. партый: Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Жызэль («Жызэль» А.​Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Аўрора, Адэта—Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Рыта («Залаты век» Дз.​Шастаковіча). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1965), прэміі Ганны Паўлавай (Парыж, 1970). Дзярж. прэмія СССР 1977. Ленінская прэмія 1986.

т. 3, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)