КАЛІНО́ЎСКАЯ (Валянціна Фёдараўна) (н. 21.7.1938, Кіеў),

украінская артыстка балета. Нар. арт. СССР (1968). Скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (1957). У 1957—81 салістка, з 1980 педагог-рэпетытар Кіеўскага т-ра оперы і балета. Яе творчасці характэрна дасканалае валоданне тэхнікай класічнага танца, глыбокі псіхалагізм у стварэнні вобразаў. Сярод партый: Донна Анна («Каменны валадар» В.​Губарэнкі), танец агню («Чорнае золата» В.​Гамалякі), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Эгіна («Спартак» А.​Хачатурапа), Кітры («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Мехменэ Бану («Легенда пра каханне» А.​Мелікава), Мірта («Жызэль» А.​Адана).

т. 7, с. 470

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)